Артур Клінаў - Шалом

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Клінаў - Шалом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

Шалом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Здымай! Ідыёт! Падумай, якое глупства ты на галаву начапіў!

– Сэнс! Сэнс! Сэнс! Дэкарацыя для дурняў! Што за карысьць ад гэтых сэнсаў, калі яны ўсё адно сканчаюцца пустэчай!

– Тыповая атэістычная лухта! Калі Бога няма, то ясна: наўкол пустэча! Толькі ня думайце, што Ён для ўсіх памёр!

– Дык што ж, сілком увераваць? Сказаць: веру, таму што ня веру! На зло сабе веру! А калі я ўсё ж такі веру, але па-іншаму! Калі для мяне ў пустэчы Бог і тоіцца! Толькі сэнсу ад гэтага ўсё адно больш не стаецца! Калі я ня веру, што заўтра ў мандавошку, потым у мядзьведзя, а потым у імпэратара ўвасоблюся! А сэнс таму й сэнс, што яго зразумець можна! Сэнс жа пустэчы для нас недасяжны! Можа, нам вымярэньняў бракуе, каб у яе прасачыцца?!

– Такія думкі трэба ў Сыбір! На Беламорканал ссылаць! Каб людзям жыцьцё не псавалі!

– На сябе паглядзі! Сама на «Беламоры» сядзіш! Зь блёкату ўсялякія ілюзорныя сэнсы выдзімаеш!

– Дура! На чым хачу – на тым сяджу! А ты ўвесь час бухая ходзіш! Самая крывая зьвіліна ў яго галаве!

Андрэ па-ранейшаму стаяў каля люстэрка, трымаючы рукі на шаломе. Разлад думак не даваў засяродзіцца і прыняць рашэньне. У нейкі момант яму нават падалося, што два львы на яго галаве зусім ня львы, а дзьве, якія сварацца міжсобку, ільвіцы. Нечакана ў спрэчку ўмяшалася трэцяя:

– Хопіць! Спыняйце гэтую тэалягічную гістэрыку! А ты ня ўздумай здымаць шалом! Ідзі лепш адкаркуй бутэльку віна, што ў цябе за шафай прыхаваная!

Адарваўшыся ад люстэрка, Андрэ вярнуўся ў пакой. Адкаркаваўшы бутэльку, ён напоўніў шклянку й, закінуўшы ногі на стол, уладкаваўся на крэсьле. Думкі ненадоўга прыціхлі, а крыху захмялеўшы, павесялелі й разьвязна працягнулі:

– Паслухай, – прамовіла адна, – шмат гадоў ты праслужыў простым шараговым жаўнерам вялікай арміі мастацтва. Ты аддаў яму ўсё жыцьцё. Збаёдаў найлепшыя гады ў акопах, паходах, пад абстрэламі, у брудзе, лайне, віне, пошуках сэнсу і хараства. А што атрымаў наўзамен? Дзе слава? Дзе пашана? Дзе ордэны, званьні? Што дала твая служба? Грошай у цябе няма. Сям'і нармалёвай таксама. Жонка і цешча цябе ціха ненавідзяць. Твае геніяльныя праекты завісаюць у пустэчы. Таму што нарадзіўся ты ў няправільным месцы, за плотам, у дупе. А самотны голас з анусу пярдзёж завецца. І ўсялякія дробнабуржуазныя фізіі, можа, і чуюць яго, але з прыстойнасьці выгляду падаваць не жадаюць. Ты лузэр ! Самы банальны лузэр !

– І пры чым тут прускі шалом? Можа, у шаломе з анусу прасьцей выбірацца? Хіба што ў шаломе менавіта такой канструкцыі. Але што ад гэтага зьменіцца, калі не лічыць, што ты быў ідыётам ціхім, непрыкметным, такім, як усе астатнія. А зараз ты на лобе шыльду павесіш:

«Я ідыёт! Наце! Глядзіце! Тыцкайце ў мяне пальцам! Я крэтын! І ганаруся гэтым!»

– Ня слухай яе! Узьнімі бунт! Пашлі да д’ябла мастацтва! Армію! Пашлі да д’ябла гэты трахнуты сьвет! Пакажы яму фак! Ствары з шалому праект! Ты першы! Да такога яшчэ ніхто не дадумаўся! Чалавек у шаломе! Гэта твой шанец!

– А тут яшчэ новая акалічнасьць зьявілася. Быць лузэрам , калі табе дваццаць, ня страшна й ня крыўдна. Але ў сорак ты разумееш, што шанцаў узяць шлюб з удачай практычна няма. Ну хіба што які-небудзь стары чорт у чалме возьме цябе дваццаць восьмай жонкай у гарэм. Ды й тое толькі таму, што некамплект у яго. Якраз адной ідыёткі бракуе!

– Паглядзі, як гарцуюць ільвы на тваёй галаве! Цяпер ты леў! Прускі ваяр! Апошні леў невядомай вайны!

– Лухта! Лухта! Яшчэ раз лухта! Маразм!

– Падумай, што ты страчваеш? Ну здымеш ты яго – вернесься да сябе ў Магілёў. Ну, запросяць цябе яшчэ на пяць пленэраў. І ўсё? А што далей?

Андрэ ўзьняўся й пачаў нэрвова хадзіць па пакоі туды-назад, як мэтраном, ад сьцяны да сьцяны. Потым узяў у рукі бутэльку й наліў поўную шклянку. Замёршы ненадоўга, ён паднёс яе да вуснаў і нагбом асушыў да дна.

– Пастаў кропку! Адчыні дзьверы! Пачні новае жыцьцё! Іншага шанцу ў цябе ня будзе!

– Новае жыцьцё! Новае жыцьцё! Лузэр… Лузэр… Лузэр… – Андрэ ўсхвалявана хадзіў па пакоі, ціха мармычучы абрыўкі нейкіх фразаў. – Чалавек у шаломе! Чалавек у шаломе! Шанец! Гэта твой шанец! Канцэптуальны праект! Я ідыёт… Тыцкайце пальцам… Ганаруся, ганаруся гэтым… Непахмялёныя лычы… Самотны голас з анусу… Канцэптуальны мастак… Новае жыцьцё… Новае жыцьцё… Шанец… Чалавек у шаломе… Адчыні дзьверы…

Думкі моўчкі пазіралі на Андрэ.

– Але чаму менавіта прускі шалом? – нарэшце, ня вытрымаўшы, ляпнула адна, – Чаму ня каска рускага ваяра-вызваліцеля?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалом»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x