Артур Клінаў - Шалом

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Клінаў - Шалом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

Шалом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак застацца тут назаўжды ён не хацеў. Андрэ зь цяжкасьцю ўяўляў сабе, як прабавіць рэшту дзён у санаторыі, у цішы гэтых вялікіх антыкварных крамаў. Як будзе бясконца шпацыраваць сярод гэтых прыемных разьбяных куфэркаў, пакуль раптам не звар'яцее ад іх хараства. «Не, – падумаў Андрэ, паскараючы крок, – набуду боты, вып’ю дасканаласьці – і дадому, у Магілёў. Нашыя куфры, хоць і не такія фігурныя, ды й ня куфры яны ўвогуле, а хутчэй валізы зь біркамі ды скрынкі з-пад ботаў, але мне ў іх добра ды ўтульна».

Таго, што здарылася далей, магло не адбыцца, і жыцьцё Андрэ ніяк бы не зьмянілася. Ён вярнуўся б у свае смуродныя акопы, забытыя дзесьці пад Магілёвам, карміў бы там вошай, пакуль не дэмабілізаваўся б па выслузе гадоў альбо па стане ўжо ладна падарванага бульбянымі напоямі здароўя.

А можа, яго б забіла шалёная куля, ці ён быў бы атручаны іпрытам, ці яго выпадкова пераехала б танкам або трактарам, падарвала асколачнай бутэлькай з-пад шампанскага. Ці ён бы заразіўся невядомай эратычнай хваробай, быў заколаты відэльцам незнаёмым фраерам на п'яным банкеце, альбо разьдзерты адэптамі свайго вучэньня, расчараванымі ў слушнасьці жыцьця паводле Хведара Міхайлавіча. А можа, на яго звалілася б любімая скульптура, яго новая муза – Франка, Францыя, якую ён у творчых пакутах ваяў з мармуру доўгімі зімовымі вечарамі, альбо яго вока выдзеўбла б ашалелая, злая курыца, альбо яшчэ горш – незадаволеныя паўспарахнелыя мерцьвякі падняліся б з магілёўскіх магілаў ды пацягнулі яго за сабой, каб пакараць за халтуру, якую ён выляпіў і паставіў на могілках замест іхніх бюстаў.

Але лёс накіраваў Андрэ ў вялікую краму, дзе чакалі цешчыны боты, не кароткім шляхам, а ў абыход, праз пляц, дзе ў гэты час, як звычайна па суботах, праходзіў флюмаркт – блышыны рынак, на які гандляры з навакольляў Бону звазілі ўсялякі старадаўні пацешны хлам. Ён, вядома ж, абраў гэту дарогу, бо любіў пакорпацца ў старых рэчах. Грошай, каб купіць, у яго не было, але Андрэ падабалася хаця б проста паразглядаць іх ды на ўсякі выпадак запытацца пра кошты – а раптам патрапіцца нешта цікавае ды недарагое.

Да моманту зьяўленьня Андрэ плошча ўжо віравала людзьмі, што круціліся вакол прылаўкаў са старымі бронзавымі гадзіньнікамі, парцалянавымі статуэткамі, кніжнымі фаліянтамі, фігурнымі жырандолямі ды іншай дыхтоўнай старызнай. Што праўда, бонскім блышыным рынкам ён быў ня надта задаволены. Яму больш падабаліся таньнейшыя й дэмакратычныя бэрлінскія, дзе апроч дарагой дробнабуржуазнай лухты можна было набыць зацяганыя порначасопісы па эўра за штуку, стары танны відэаплэер, плюшавага мядзьведзіка, картуз францускага паліцыянта, талерку са свастыкай, штоф зь зялёнага шкла і яшчэ шмат таго, што больш грэла сэрца. Аднак, апынуўшыся на плошчы, Андрэ сьцішыў крок ды пачаў у паўвока прыглядацца да тавару.

Гэты прадмет ён заўважыў не адразу. Дакладней, заўважыў, але спачатку не надаў значэньня і зрабіў некалькі крокаў наперад. Потым раптам спыніўся… Павярнуўся… І паглядзеў поўным вокам…

Перад ім на нейкім пакладзеным проста на зямлю абрусе, сярод усялякага хламу, якога ён ужо не заўважаў, стаяў Шалом – начышчаны да бляску, зіхоткі, у залатых промнях сонца, кайзэрскі шалом прускага жаўнера з накіраванай у неба востраканечнай пікай. У галаве Андрэ нешта хруснула. Вусны перасохлі. У грудзёх штосьці шалёна загрукала, як быццам нейкі нягоднік-баксэр залез у яго й моцна біў знутры дзьвюма вялікімі скуранымі пальчаткамі.

Скамянеўшы між прылаўкамі, Андрэ зачаравана глядзеў на шалом. Невядома, колькі часу ён мог бы так прастаяць, калі б хтосьці нечакана не штурхануў яго.

– Пшэпрашам, а-а… бітэ… – у гэты момант ён забыўся на ўсе мовы і мэханічна паслугоўваўся тымі, што першыя трапляліся на вусны.

Нарэшце ён зрабіў два рашучыя крокі насустрач і, паказаўшы на шалом пальцам, запытаў:

– Колькі каштуе?

– Пяцьсот эўра, – гандляр, грубы, сівы мужык гадоў пяцідзесяці без усялякага энтузіязму ацэньваюча паглядзеў на Андрэ.

– О’кей! – той павярнуўся і расчаравана патупаў у бок абутковай крамы.

Аднак, прайшоўшы мэтраў трыццаць, раптам спыніўся. У ягонай галаве пачынаўся дзіўны незразумелы бунт. Думкі зьбегліся з розных бакоў і спрабавалі адначасова з хрыпатой перакрычаць адна другую, і кожная – усе адразу.

– Прыдурак! – верашчала адна. – Ты мусіш яго купіць!

– Цешча табе пакажа шалом! Яна адарве яго разам з тваёй галавою, – лямантавала другая.

– Чортаў лузэр! Гэта твой шанец! Зьмяні сваё жыцьцё! Плюнь на цешчу! – крычала трэцяя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалом»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x