Артур Клінаў - Шалом

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Клінаў - Шалом» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

Шалом — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Усё будзе клёва! Плюнь на гэтых казлоў і на тое, што яны пра цябе думаюць!

– Дарэчы, заход сонца быў прызначаны на другую гадзіну! Ці не пара б нам прыкончыць гэтае пахмельле, а то я ўжо нічога не разумею!

Апошняя думка падалася Андрэ адзінай бясспрэчна слушнай. Ён пералічыў рэшту грошай, што ў яго засталіся, і рашуча накіраваўся ў бар, які месьціўся на другім канцы плошчы…

– Гэй! Біг Бэн! Ты зь якога палка?

Павярнуўшыся, Андрэ ўбачыў за суседнім столікам падпітага калматага мужыка з нахабнай фізіяноміяй, які зыркаў на яго вытарашчанымі брунатнымі вачыма.

– З чацьвёртага верталётнага! – крыху падумаўшы, адказаў Андрэ.

– Ты што, замежнік?

– Яволь!

– Якой трасцы тады ты напяў на сябе гэтую пажарную каску? Вайна даўно скончылася.

– Заўтра раніцай я выпраўляюся на ўсходні фронт. Туды, дзе вайна ня скончыцца ніколі.

Мужык адпіў з куфля й зноў паглядзеў на Андрэ.

– Не забудзься прыхапіць валёнкі. Тамака ў Сыбіры, кажуць, суворыя зімы.

У кнайпе сталася цесна. Публіка вакол шумела і ў прынцыпе не зьвяртала на Андрэ асаблівай увагі. Толькі зрэдку мімаходзь ён лавіў на сабе асобныя цікаўныя позіркі. Мабыць, цяпер ён сапраўды быў падобны да лёнданскага Біг Бэну, што самотна ўзвышаўся ў тумане пракуранай піўнухі, працінаючы неба вострым пазалочаным шпілем. За вакном браліся прыцемкі. Працягваць размову з калматым мужыком не хацелася.

– Добра, пайду! Перад дарогай трэба выспацца. Аўфідэрзэен!

– Удачы! Здабудзь сабе валёнкі ў баі! – з ухмылкай прароў мужык і зноў уткнуўся ў куфаль.

Падышоўшы да барнай стойкі, Андрэ разьлічыўся з кельнэркай у квяцістым фартуху. Цяпер яна паглядала на яго са спагадай, быццам ведала, што раніцай ён рушыць у далёкую, загадкавую краіну, адкуль ужо ніколі ня вернецца. Ухмыльнуўшыся ў адказ, ён падхапіў заплечнік і выйшаў у прахалоднае сутоньне здранцьвелых восеньскіх вуліцаў.

Вярнуўшыся ў свой пакой, Андрэ знайшоў маленькую паперку, прышпіленую да дзьвярэй. На белым аркушыку былі нумар мабільнага тэлефону й кароткае слова: «Франка». «Халера, я нават не пасьпеў разьвітацца з маёй Францыяй! Добра, цяпер ужо няважна. Буду ў Бэрліне, телефанаваць усё роўна ня стану», – падумаў ён і адразу накіраваўся ў ванную, каб нарэшце добра разгледзець сябе ў вялікім люстры.

Андрэ ня быў прыгажуном і таму зазвычай не карыстаўся посьпехам у пекных паненак. Кожная перамога давалася яму зь неймаверным намаганьнем. Даводзілася браць розумам, абаяньнем, парой – рэвалюцыйнымі сьпевамі й прамовамі. У адрозьненьне ад прыгажуноў-мачо, твар ён меў сярэднестатыстычны, невыразны: бляклыя зеленавата-балотныя вочы, крыху кірпаты нязначны нос, запалыя шчокі без прыкметаў жыцьцесцьвярджальнага румянцу. Калі б ён меў мужны падбародак, то ўся канструкцыя магла б набыць завершаны выгляд. Але падбародзьдзе было самае звычайнае, нават крыху ўпалае, з прыкметамі выраджэньня. Сам Андрэ лічыў сябе калі не выродцам, то ўжо напэўна чалавекам, да якога Творца паставіўся абыякава, ня надта папацеўшы падчас стварэньня.

Але цяпер ягонае адлюстраваньне было прыўкрасным. Ніякі твар Андрэ быццам знайшоў завяршэньне, гармонію, неабходны акцэнт. Шалом сядзеў на ім проста ідэальна, як быццам быў створаны дакладна пад памер галавы. Проста ад макаўкі адыходзіў вэртыкальны залаты шпіль. Чымсьці ён нават нагадваў шпільку цешчынага бота, толькі яна не прыбівала да зямлі, а летуценна ўзносіла ў неба. Андрэ зьмераў шпіль двума пальцамі, прыкінуўшы, што вышынёй ён каля дванаццаці сантымэтраў.

Шалом быў напаліраваны да ідэальнага бляску. Сівы гандляр, мусіць, добра пашчыраваў перад сёньняшнім кірмашом. Наблізіўшыся бліжэй да люстэрка, Андрэ паспрабаваў разгледзець рэльефны малюнак кукарды. На шыкоўным франтоне шалома важна гарцавалі два залатыя львы. Яны ці то трымалі ў лапах, ці то спрабавалі вырваць адзін у аднога залаты рыцарскі шчыт. Львы відавочна займаліся геапалітыкай, тузаючы распластаную на шчыце рыбу. Каб лепей разгледзець шалом, ён міжволі пацягнуў рукі ўгару, як раптам строгі ўнутраны голас вымавіў:

– Стой!!! Ня ўздумай здымаць!

Андрэ скамянеў. Ягоныя далоні застылі на шаломе.

– Здымай, здымай! Ня слухай яе!

– Калі ты яго здымеш, уся канцэпцыя зьнікне! Ты мусіш ніколі яго не здымаць! Нават зараз, калі цябе ніхто ня бачыць! У гэтым сэнс!

– Які ж у гэтым сэнс? Гэта крэтынізм нейкі! Што ж яму цяпер – усё жыцьцё ідыётам хадзіць?

– Ягонае жыцьцё і без таго суцэльны ідыятызм! Жыцьцё ўвогуле – лятэнтная форма ідыятызму. Ня ўздумай здымаць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалом»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x