Яніна Пінчук - Горад мрой (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Яніна Пінчук - Горад мрой (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Горад мрой (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Горад мрой (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці – дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй…

Горад мрой (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Горад мрой (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але я не адрывала позірку ад яго твару – глядзела неадрыўна, адкрыта і бяздушна, цешачыся расцягнутым катаваннем («глядзіце і любуйцеся, якая я сцерва, сеньёр прэзідэнт») – а ў гэты час абдымала генерала, усё набліжаючыся і прысоўваючыся да яго.

Прэзідэнт стаяў і глядзеў. Напэўна, такі погляд у чалавека, які лезе ў пятлю. Я фіксавала яго смяротную бледнасць, разгубленасць, сумерную халаднаватаму спакою генерала… адварочваючыся толькі ў апошні момант… наштось старанна і прыстойна апускала павекі… ад хвалявання натыкалася на генеральскія вусы (хоць я даўно навучылася гэтага не рабіць)… краем вока бачыла, як паўзе за акном плот вайсковай часткі… адчувала тэмпературу і вільготнасць, але не смак і не настрой пацалунка… зрэшты, прасякнуўшыся… адчуваючы сябе да жаху бязглузда… баючыся, што пачалася ўжо сапраўдная тахікардыя…

Так, урэшце мне было няёмка. Калі я расплюшчыла вочы, экс-прэзідэнт знік, але ў паветры яшчэ лунала празрыстае аблічча яго здані.

«Вулiца Бялінскага», – абвясціў дынамік. Я рыўком устала і выскачыла, і спатыкнулася: забылася, што там на асфальце такія канаўкі, хвалістыя барозны. Біла дрыготка. Страшна, сорамна, радасна – адным словам, збянтэжанасць.

Я ішла не азіраючыся. Аднак генерал нагнаў мяне і пайшоў побач.

– Як вы абодва апынуліся ў адным трамваі? Ён пацепнуў плячамі.

– Вы што, збіраліся ладзіць дуэль ля канала Сляпянскай воднай сістэмы?

Але ён толькі ўхмыльнуўся, як задаволены барс.

Як бы там ні было, напруга мяне адпусціла, і навалілася стомленасць. У галаве раіліся дзясяткі думак, і не ўсе аднолькава прыемныя – прытым добрая палова іх датычылася генерала і ягоных паводзін. Але ён проста ішоў побач, і гэта само па сабе было дзівам. Такім неверагодным, што сіл для здзіўлення ўжо не засталося. А яшчэ ён узяў мяне за руку – ягоная рука была па-салдацку моцная, шырокая – і цёплая.

Шарэла. Ужо пачалі загарацца мандарынавым святлом вокны; дзе-нідзе мігацелі гірлянды, чамусьці галоўным чынам сінія, халодных адценняў – і мне падабалася іх лічыць, як у пяць гадоў, – раз, два, тры, ух ты, вунь яшчэ ў кватэры па дыяганалі! А Генерал насамрэч як быццам вёў мяне за ручку з дзіцячага садка. І пайшоў снег – нарэшце сапраўдны, пухнаты, святочны. І бровы ў генерала таксама былі падобныя на снежныя шматкі. А можа, на іх адразу наліплі гэтыя тоўстыя касматыя сняжынкі.

І я неяк вельмі расчулілася – тое, што адбывалася, было выдатна.

Я замарудзіла крок і тарганула яго за рукаў:

– Аўгуста… даражэнькі мой, слухай, а пайшлі да мяне, гарбаты разам пап’ем, у мяне там печыва смачнае. І цукеркі.

Але тут жа схамянулася, сэрца ў мяне ўпала.

– То-бок… халера, ну я і глупствы кажу… якая там гарбата! Вам, пэўна, яна не патрэбна. Вы ж не ясцё і не спіцё, як мы, – так? – прагаварыла я канчаткова засмучаным голасам.

– Не абавязкова так, – важна паправіў мяне генерал, – усё залежыць ад жадання.

– А ты хочаш выпіць са мной гарбаты? – з надзеяй перапытала я.

Мой ваяка не адказаў. Проста сціснуў маю руку яшчэ мацней і працягваў ісці, не запавольваючы кроку.

А я таксама нічога не перапытвала. Проста палезла ў кішэню праверыць ключы.

3. Унутраны замак

Час спыніўся, а гукі нечых стрыманых крокаў толькі адцянялі маўчанне. Выразнае, але лёгкае. Якое быццам бы мела колер – прыглушана-вохрыстае, цёплае, падобнае да вялікага драўлянага ўкрыжавання, што лунала над алтаром, панэлямі сцен, лавамі, арганам.

Я б не сыходзіла адсюль.

На вуліцы, нягледзячы на люты, была ўжо сапраўдная вясна. Іншымі словамі, золкі вецер, змрочныя фарбы і раскіслыя абрысы, вільгаць і туман. Хочацца сказаць «лонданскі» – але гэты эпітэт гучыць так рамантычна. А рамантыкі нідзе няма. Ёсць проста каламутная слотная сумесь са снегу, вады і бруду. І яшчэ анемічнае шэрае неба, што забівае веру ў само існаванне сонца.

Але заставацца мне хацелася з іншай прычыны.

Надвор’е не так ужо засмучала. Найчасцей супакою не даюць не аб’ектыўныя акалічнасці, а нашы ўласныя думкі.

Падчас малітвы словы з’яўляліся самі, на паверхню мімаволі выходзіла ўсё самае патаемнае. Я верыла, што ўсё змагу. Увасобіць свае планы, не шкодзячы ні іншым, ні сабе, родных і сяброў не засмучаць, а натхняць, быць шчырай, але не раздражняць, пры дасягненні мэт не губляць сваю душу ў мітусні, ісці па жыцці, не загразаючы ўнезадаволенасці, злосці і маркоце.

Іншымі словамі, я верыла, што здолею захаваць блізкасць да Бога. Усе мае думкі і імкненні можна было звесці да гэтай спрадвечнай кропкі. Да асновы асноў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Горад мрой (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Горад мрой (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Горад мрой (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Горад мрой (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x