Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не, Валодзя наловіць.

* * *

– Віктар, пачакай хвіліначку, хачу ў цябе штосьці спытацца, – прыпыніла мяне каля пад’езда суседка, Людміла Васільеўна, кватэра якой знаходзіцца акурат над маім жытлом.

Апошнім часам я чуў, як па столі маіх пакояў грукаюць хуткія і дробныя крокі яе маленькага ўнука, і гэта не раздражняла, а, наадварот, узрушала, прымушала ўяўляць: які ж ён, гэты маленькі бегунок? Таму я жартаўліва адгукнуўся суседцы:

– Слухаю вас, маладая прыгожая бабуля.

– Ой, гэта ж не дзіця, а завадная лялька, у якой замест батарэйкі атамны рэактар. Не назаляе табе ягоны тупат?

– Не, такая музыка мне даспадобы!

– Маніш, – усміхаецца Людміла Васільеўна. – Але ж я вось пра што хацела спытацца: у маёй паштовай скрыні з’явіўся часопіс «Маладосць». Я ведаю, што яго ў нашым пад’ездзе выпісваеш толькі ты, ну і падумала, што паштальёнка пераблытала – паклала ў маю скрыню тваю карэспандэнцыю. А тут якраз і жонка твая падыходзіць, адчыняе сваю – і бачу: гэткі ж часопіс дастае разам з газетамі. Угледзелася я на часопіс, які трымала ў руках, – а там нумар маёй кватэры напісаны. Прыйшла дамоў, патэлефанавала на пошту, пытаюся: што гэта за часопіс пачалі мне прыносіць? А там са смехам адказваюць: «А вы што, не памятаеце, на якія выданні падпісваліся?» – «Не, – кажу, – з памяццю ў мяне пакуль што ўсё добра – не падпісвался я на часопіс “Маладосць”». – «Ну, можа, сын ці муж падпісаліся, – адказваюць. – Калі хочаце, можам праверыць». І праз хвіліну паведамляюць, што падпіску аформіла Людміла Ваньковіч. Што я магла яшчэ сказаць? Ціха паклала трубку. Дык вось я і падумала, што, можа, ты што ведаеш пра такое дзіва?

– А скажы, Васільеўна, ці чытала ты часопіс? – адказваю ёй пытаннем на пытанне, хаваючы ў вусах усмешку.

– Ну а як жа не пакарыстацца тым, што задарма ў рукі прыйшло? І ведаеш, зацікавілася я, мову ўзгадала – я ж таксама вясковая. Нават у вершах знайшла штосьці сугучнае для маёй душы. І прыемна, што пішуць маладыя, і так добра пішуць. Я ж думала, што беларуская літаратура толькі ў школьных падручніках і засталася…

Тады я і прызнаўся сваёй суседцы, што гэта я ад яе імя аформіў ёй падпіску.

– Чула мая душа, што без цябе ў гэтай справе не абышлося, – засмяялася Людміла Васільеўна, а потым сур’ёзна дадала: – Дзякую.

Адбывалася гэта размова даўно, недзе напачатку 1990-х. Тыя гады называюць ліхімі. І чаго ў іх больш было – ліха ці зухаватасці? – вызначыць цяжка. Хапала ўсяго. А вось для мяне асабіста гэты перыяд стаўся перыядам інтэлектуальнага і творчага росту. У 1990-м годзе я паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. У той жа час пазнаёміўся і з творчым калектывам часопіса «Маладосць»: Генрыхам Далідовічам, Віктарам Гардзеем, Уладзімірам Саламахай, Анатолем Казловым, Казімірам Камейшай. Гэтыя людзі дапамаглі тады мне, таксісту з Магілёва, паверыць у свае сілы. І не толькі творчыя. А я ж сумняваўся, ці змагу адолець вучобу.

* * *

Не толькі я сумняваўся. Трымаючы ў руках маю залікоўку, крытык Таццяна Арлова, якая выкладала нашаму курсу тэорыю літаратуры, пыталася ў мяне:

– Што патрэбна табе, таксіст, на журфаку? Ты ж у слове «искусство» чатыры літары «с» напісаў.

– Дык гэта лішняя літара, як лішні паварот руля, – спрабаваў аджартавацца я, разумеючы, што лёс маёй вучобы вісіць на валаску.

Арлова ўсё нешта думала, гартаючы маю залікоўку. І я ўжо амаль трагічным голасам дадаў: вершы я пішу, хачу ўдасканаліцца вучобай…

– Вершы? А дзе друкаваўся?

– У «Магілёўскай праўдзе», у калектыўным зборніку «Прыдняпроўе».

– Ну, калі ёсць вялікае жаданне – вучыся, – і вывела ў залікоўцы такую жаданую для мяне тройку.

Вершы дапамаглі мне ўсталяваць амаль сяброўскія адносіны і з выкладчыкам беларускай мовы Мікалаем Каваленкам.

– Ці піша з вас хто вершы? – акінуў ён аўдыторыю зацікаўленым паглядам.

У адказ – ані гуку.

– Што, ніхто не піша вершы? Не можа гэтага быць! І зноў у зале цішыня.

– Дзіўна, – прамармытаў Каваленка.

– Я пішу, – падаў я свой голас.

– Во! – выгукнуў Мікалай Рыгоравіч. – Чаго ж ты маўчаў? Чытай!

Усе студэнты, якіх, па праўдзе, цяжкавата было назваць студэнтамі, бо завочнікі – людзі сталыя, ды я сам тады размяняў чацвёрты дзясятак, павярнулі галовы ў мой бок.

Тэма кахання была і ёсць адной з асноўных у маёй творчасці. Прадэкламаваў два вершы пра бессмяротнае пачуццё.

– А гэты хлопец умее кахаць, – заўважыў Каваленка і спытаўся: – А ці пішаш гумарыстычнае?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x