Таццяна Мушынская - Джульета і экстрасэнс (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Мушынская - Джульета і экстрасэнс (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Джульета і экстрасэнс (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі пісьменніцы – нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнага твора – адметны жаночы вобраз, хвалюючая, часам драматычная гісторыя кахання.
…Дзеянне аповесці «Джульета і экстрасэнс» адбываецца ў абласным горадзе. У драматычны тэатр прыязджае вядомы сталічны рэжысёр, каб паставіць спектакль «Рамэа і Джульета». Нечакана высвятляецца: шэкспіраўскія страсці віруюць не толькі на сцэне, але і за кулісамі. У адзін клубок сплятаюцца каханне, інтрыгі, барацьба за ролі. Героі аповесці «Доўгае развітанне» – сучасныя музыкі. Падзеі твора «Апошняе каханне Дон-Жуана» разгортваюцца ў мастакоўскім асяроддзі.

Джульета і экстрасэнс (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Джульета і экстрасэнс (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, гэта выратаванне, што ёсць уласны транспарт. Што б ён рабіў без сваёй любімай «тачкі»? Як перавёз бы за дзвесце кіламетраў уласныя жывапісныя скарбы?

Зараз пап’е гарбаты і – адразу спаць! Яшчэ на пленэры, падчас штодзённых напружаных клопатаў, бясконцых стасункаў з мастакамі з розных краін, ён быў такі ўзбуджаны працай і прызнаннем калег, што не адчуў, як паціху збіралася стома. Не, работы ён сёння распакоўваць не будзе. Лепей заўтра…

Цікава, чаму Ала яго не сустрэла? Ад’язджаючы, ён папярэджваў, калі павінен вярнуцца. Напэўна, пакуль яго не было, яна жыла ў бацькоў. За два тыдні Мікола паспеў засумаваць без яе. Разам з жанчынай у кватэры заўсёды прысутнічае ўтульнасць і душэўнае цяпло. Дый пад’есці пасля дарогі чаго-небудзь больш істотнага не пашкодзіла б…

Мікола знайшоў у дарожнай сумцы некалькі бутэрбродаў, абачліва ўзятых у дарогу, выпіў шклянку гарачай гарбаты і лёг. Заснуў імгненна, ледзь дакрануўшыся да падушкі. Праспаў дванаццаць гадзін і, відаць, спаў бы далей, калі б сонечны прамень, які паціху рухаўся па пакоі, не дабраўся нарэшце да ягонага твару.

Мастак адкрыў вочы і не адразу зразумеў, дзе знаходзіцца. Бо за два тыдні прызвычаіўся да іншай столі, малюнка шпалераў і іншага інтэр’ера. Стома апала, растала разам з начной цемрай. Ён не хацеў уставаць, толькі пасунуўся на канапе, каб сонца не сляпіла вочы. Дарма з вечара не зацягнуў шторы.

На душы панавала радасць.

Чаму? Мікола перабіраў у памяці падзеі ўчарашняга дня – ранішнія зборы, апошнія гутаркі з мастакамі, абмен адрасамі. Потым дарога назад і восеньскія палі абапал шашы… А-а, вось ён і ўспомніў, што грэла душу, поўніла яе зіхатлівым, звонкім шчасцем, – аддаленая перспектыва яго персанальных выстаў у Балгарыі і Грэцыі.

З новымі сябрамі, таленавітымі і ўплывовымі мастакамі, яны абмяркоўвалі асаблівасці выставачных залаў у розных гарадах, магчымую колькасць работ, іх стылёвую скіраванасць, жанры, якім варта аддаць перавагу. У глядацкім успрыманні ўсё павінна быць улічана. Расчулены высокай ацэнкай яго творчасці, Мікола падараваў новым сябрам па ўласнай рабоце.

Цудоўна! Ён ізноў убачыць любімую Грэцыю, куды яны з Алай ужо траплялі два гады таму. Тады былі ўсяго турыстамі, падарожнікамі, а таму прыватнымі асобамі. Цяпер усё будзе ўспрымацца іначай…

* * *

Перспектыва новых выставаў заўжды акрыляла. Мікола не любіў вазіць у розныя гарады адны і тыя ж творы. Працяглае разгляданне ўласных карцін не толькі надакучвала, але і пачынала раздражняць. I адзіным выйсцем было пісаць новыя работы.

Мікола даўно заўважаў, што адносіны паміж мастаком і яго карцінамі дзіўныя і не заўсёды зразумелыя. У гэтых стасунках ёсць пэўная доля містыкі. Завершаны партрэт ці пейзаж, у які ён звычайна ўкладваў усе эмоцыі, на стадыі завяршэння часта выклікаў пачуцці, супрацьлеглыя захапленню – моцнае раздражненне, амаль агіду, а таксама ўсведамленне ўласнай нікчэмнасці. Бо ідэал, да якога ён рухаўся, зноў аказваўся недасяжны, як лінія гарызонту. Мікола нібы атручваўся чарговым творам і марыў хутчэй скончыць, адысці ад яго, каб займацца іншай карцінай.

Мінаў час, раздражненне знікала, і мастак разглядаў уласную карціну як твор невядомага аўтара. Самае дзіўнае, што партрэт ці пейзаж, аддзелены ад негатыўных эмоцый, часцей яму падабаўся. Нават дзівіўся, шчыра і непадробна, – няўжо ён гэта зрабіў?

У майстэрні перад вачыма ўвесь час віселі работы – свае і падораныя сябрамі. Тыя колеравыя плямы і спалучэнні, пластычны малюнак ліній былі для яго наталеннем смагі. Ён глядзеў і глядзеў – днямі, тыднямі, прагна, пільна, нібы ў твар каханай жанчыны. Не глядзеў, а піў асалоду. А калі адчуваў, што ніякія энергетычныя хвалі адтуль, з карціны, да яго больш не ідуць, мяняў хатнюю экспазіцыю. Каб натхняцца нечым іншым…

Мікола нарэшце ўзняўся з канапы і сеў, аглядаючы кватэру, ад якой паспеў адвыкнуць. Майстэрня была для яго не другім, а першым домам. Там праходзіла асноўная частка жыцця, там ён часам і начаваў, каб не ездзіць туды-сюды і не марнаваць дарэмна час. Калі ў яго жыцці з’явілася Ала, дома Мікола пачаў бываць часцей. Але ўсё адно яго кватэра была мала падобная на звычайную. Хутчэй выглядала філіялам майстэрні ці маленькага музея.

Агледзеўшы сцены ўласнага жытла, Мікола заўважыў, што ў пакоі нешта змянілася. Ён не мог сказаць што. Таму крочыў па невялікай прасторы туды-сюды. Дарэчы, ужо адзінаццаць раніцы. Чаму не тэлефануе Ала? Тэлефон ён не выключаў на ноч. На яе не падобна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Джульета і экстрасэнс (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Джульета і экстрасэнс (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Джульета і экстрасэнс (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x