Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Бачу, Стахвейка… Такія харомы… Каму яны застануцца? Лена замуж выйдзе, пабудуеш каператыў… А тут? Кватэра вялізная… Мо на сваю Цішу перапішаш? – няўмела жартавала маці. – А мо і майму Петрыку, твайму роднаму пляменніку, перападзе на долю…

На што цётка Таня адказвала: – Ат, тыя кватэры… Абы голаду не было. Без кватэры можна пражыць, а не паеўшы – не пражывеш.

А дзядзька Стах казаў: – Ах ты мая Ціша! Ах, ха, ха, – або, каб перавесці гутарку з кватэрнага пытання, проста тыркаў пальцам у тэлевізар. – Ясір Арафат! Цалавацца ў Маскву прыехаў! Я ж вас пацалую…

У кожным пакоі ў іх стаяў тэлевізар, і яшчэ адзін – маленькі – на кухні. Гэты куханны не выключаўся ніколі, і чамусьці заўсёды, у які б час Пятрок з маці не прыехалі, па ім паказвалі адно й тое ж: Палесціна, арабы ў сваіх стракатых хустках і без хустак, яўрэі ў ярмолках і з пейсамі і без ярмолак і без пейсаў; аб’ядноўвала іх тое, што і арабы, і яўрэі заўсёды былі аднолькава ўзбуджаныя, крычалі і махалі рукамі.

– Ніяк не супакояцца, – здзіўлялася цётка Таня. – І за што яны ўсё ваююць? – За мір у Еўропе, – патлумачыў Стах. – Ты яшчэ не гаварыў з настаўнікам? – нагадала маці. – Пра Петрыка? – яна хацела выцыганіць у багатага дзевера хоць нешта практычнае. – Памятаеш, ты казаў, настаўніка ведаеш.

– Хто? Я? Ды я яго яшчэ такога, як Петрык, памятаю, як аблупленага ведаю! Гэта ж мае суседзі! На адной лесвічнай пляцоўцы…

Петрык ужо бачыў тыя дэрмацінам абабітыя дзверы, за якімі жыў яго будучы настаўнік. Ведаў, што настаўніка завуць Леанід Міхайлавіч (Стах казаў проста – Лёнька, або Лейба), у яго жонка Лена, у іх дзяўчынка-немаўля. Яшчэ там жылі бацькі настаўніка: дзядзька Міша (Стах казаў – Мейша) – мяснік у гастраноме, і цётка Броня, хворая. Цётка Таня часта хадзіла мераць ёй ціск.

– Ты абяцаў з настаўнікам пагаварыць…

– З Лёнькам? Абяцаў – пагавару. Маё слова – браня. Не цяпер толькі, а гадоў праз пяць. Ён жа з пятага класа вучыць, фізіку… Ён, Лёнька, такі – ён паможа! Алене маёй памог, і Петрыку, пляменніку майму, паможа.

– А вы як з імі, добра жывяце? Не сварыцеся?

– Мы? З імі?! Ды душа ў душу! Яны мяне паважаюць – ты што! Броня хворая, ціск мераць трэба, Таню завуць… А так яны такія ж, як мы! Таксама хварэюць, працуюць, у гастраном ходзяць…

– Можа, ім прывезці што? Бульбачкі, яек, грыбоў… Дык перадаваць жа сорамна…

– Чаго? Прывязі – Таня перадасць. Толькі мяса не вязі – у іх хапае.

– А гуся?

– Ну, гуся можна. – Вы ж хаця з імі не сварыцеся, жывіце дружна…

– А каго яны будуць зваць ціск мераць? – лагічна заўважыў Стах. – У нас дружба – ты што! – вадой не разліць! Я іду ў гастраном: “Міша, мне лапатку!” Ён выбера ўжо… Да грама адсячэ! Ён мяне навучыў мяса выбіраць, па пражылках: калі белыя – маладое, сінія – брак. У лазню разам ходзім – яны таксама ў лазню, як і мы, ходзяць – там, у лазні, і пазнаёміліся. А да таго жылі – і не ведалі, што суседзі. Неяк у лазні, у буфеце, я каньяк бяру, гляджу – Міша з гастранома! Я крычу на ўвесь буфет: “Міша!” Ён таксама п’е, як і ўсе. Ну, выпілі, ён пытае: “Вы яўрэй?” Я кажу – чаму, я нармальны чалавек.

Дзядзька Стах схапіў Цішу на рукі, прыціснуўся шчакой да мордачкі: – Ах, ха, ха. Я, скажы, Ціша, нагмальная…

Смяяўся дзядзька Стах. Смяялася недалёкая цётка Таня. Пасміхалася, ківаючы галавою, прымушана і неяк нават як бы зусім нявесела, маці. А сама больш, сама шчыра смяяўся Петрык, уяўляючы, як Ціша гаўкае: “Наг! – мальная!” Цётка Таня паглядзела на гадзіннік: – Ціша на вулку хоча? Гуляць пара Цішы?

Гэта быў ветлівы знак, што гасцям трэба варушыцца. Дзядзька Стах таксама сабраўся, каб заадно выгуляць Цішу і правесці гасцей. Калі выйшлі, Петрык яшчэ раз паглядзеў на суседнія, у ромбах, дзверы. Уявіў за імі хворую Броню, яе мужа-мясніка – вялізнага дзядзьку ў брудна-белым, з крывавымі плямамі фартуху, са шчарбатай сякераю ў руцэ… Бацька-мяснік трывала пераплёўся з сынам-фізікам, а гэта ўсё разам стварала даволі-такі страшнаваценькую карціну Петрыкавай будучыні.

Пятнаццатага лістапада Петрыку спаўнялася восем гадоў. Напярэдадні, за дзень, маці вырашыла з ім з’ездзіць да Стаха ўжо не ў ванну, а проста ў госці.

– Скажам, што дзень нараджэння заўтра… Мо зробяць падарунак, ці грошай дадуць… Бо ты ж ужо вялікі.

Да гэтага ніякія яго дні нараджэння не адзначаліся, ды так і не казаў ніхто – “дзень нараджэння”, а казалі – імяніны. Петрык нават не памятаў дакладны дзень гэтых сваіх імянін, ведаў толькі, што яны позняй восенню, калі дэсэафаўцы перастаюць ездзіць на аэрадром і скакаць з парашутамі, грыбнікі знікаюць, калі неба імжыць дажджамі, а то і ранішнім прымаразкам аббівае лісце, – толькі адзінокі трактар вуркоча на полі, і нявядома, што ён там робіць, бо ўсё даўно зжата і прыбрана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x