Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гурка папрэбую… Смачны, салодкі… Пцьфу!.. Чаго ўжо тут… Так ужо атрымалася… Трэба выгляду не паказваць… Трэба цярпленне… Я вось з адным служыў, дык у яго было прозвішча Яблонскі… – І што?

– Цярпеў. Тут толькі адно – цярпленне і яшчэ раз цярпленне…

– Ну, вушы проста ад цябе вянуць! – не вытрымлівала маці.

– Ты вунь якая ладная, русая, прыгожая… Гарна маладыця! А Пятрок, бачыш, не ў цябе ўдаўся… Бывае… Я Гальцы гэта ўмазгую. Папруга паможа… Калі ўжо так закарцела, язык свярбіць, дык можна ж якое іншае слова знайсці… Сказаць – рускі, ці паляк, ці чэх… – Я табе соты раз паўтараю – ніяк не трэба дражніцца!

– Мы мо і ёсць якія чэхі. Нездарма ж так назвалі – Чэшская Слабодка… Проста так не назавуць. Людзі калі ўжо даюць назву, дык ведаюць, што да чаго. Калі б тут жылі, дапусцім, яўрэі, была б, можа, Яўрэйская Слабодка… Альбо каб жылі славакі – Славацкая Слабодка…

Капора марудна набліжаўся да высвятлення ісціны. Гаварыў з задавальненнем, было відаць, што падабаецца яму тут. Гаворачы, ён адначасова еў мойву, гурок, а найбольш – маці вачыма. – Абрыкосам пахне, – нюхаў чарачку, разглядваў на святло. – А калі б жылі рускія – звалі б Руская Слабодка… Пцьфу… – Не магу я больш слухаць! – зусім раззлавалася маці. – Як веснічкі целяпаюцца, дык хоць бы хто памог… А ты спаць ідзі – даўно пара! – на сына.

Петрык пайшоў, распрануўся, акуратна склаў на табурэтку штонікі, кашулю, зверху кепачку. За вакном было зусім цёмна. Лёг у ложак і накрыўся коўдраю. І адразу ж перад вачамі паплылі зялёныя і жоўтыя плямы, чамусьці падумалася, што ствол абрыкоса так і не пабялілі…

Маці ціха прыйшла ў цемры. Пачала абдымаць яго. – Ах ты мой дурненькі, я ж цябе так люблю… Ты ж сам сябе не можаш бачыць збоку, а ты такі спрытненькі, ладненькі, прыгожанькі… Добры, ціхі… Самы разумны ў мяне!

А ён выкручваўся, не даваўся ў рукі, мармытаў: – Не хачу быць разумным… – Ты ж толькі калі вырасцеш, дзеўку палюбіш, не забывай пра матку, добра? Бо дзеўка скажа, нашто нам матка – старая, нягожая… Не ўсе нявесткі свякрух любяць…

– Не хачу расці! – шыўся ён пад коўдру.

– А што ты хочаш?

– Вось тут з табою жыць, і на вуліцу не выходзіць!

Маці весела смяялася, і Петрык таксама супакоіўся – ён успомніў, што цяпер у яго ёсць навука бабы Домны і яму больш няма чаго баяцца. Раніцай ён выйшаў на вуліцу, па звычцы прытрымліваючы веснічкі дзвюма рукамі. Але яны ўжо не калываліся, клямка сядзела надзейна. Каля Капорынага дома стаяў матацыкл з каляскаю. Дзядзька Карл дзелавіта піхаў палачку ў бак – правяраў, колькі бензіну. Побач стаяла Галька ў бялюткай, адмытай-адпрасаванай спаднічцы і трымала ў руках самы сапраўдны матацыклетны шлем! Пятрок адвярнуўся, раздумваючы, ці не шмыгнуць назад у двор. Але Галька ўбачыла яго і ўзрадавана махнула яму рукой. Яна была вясёлая! Яна клікала яго, каб ён падыйшоў. Ён марудзіў. Яна сама падбегла. – А мяне сабака ўкусіў! – пахвалілася. – Чый?!

– Наш.

– Калі?! – Учора ўвечары, позна, калі тата ад вас вяртаўся.

Пятрусь стаяў аслупянелы. Вось дык падзеі! Як хутка прыйшла кара! Злачынства – і імгненна пакаранне… Але ж ён не хацеў гэтага! Цяпер Галька ўзненавідзіць яго, падумае, гэта ён на яе кару напусціў… Ён ужо сабраўся ўсё растлумачыць, сказаць, што не ён вінаваты – ён ніколечкі не крыўдуе! – а слова, якое нельга вымаўляць чалавечаму языку, але тут Галя сказала: – Нага сіняя, як неба! Хочаш, пакажу? – і задрала спаднічку.

Нага была не як неба, а хутчэй як вясёлка на небе: сіняк, густа змазаны ёдам і зялёнкаю, і ад таго рознакаляровы, і на сіняку – чорныя, заманлівыя сляды дзірачак ад зубоў, зверху і знізу.

– З сабакі поўсць стрыглі, палілі і попелам замазвалі…

– Навошта?

– Каб не заікалася. І яшчэ доктар прыязджаў. Цяпер мяне будуць вазіць у паліклініку на ўколы.

Сколькі навін! Петрык аж пазайздросціў.

– А ты ў шлёме будзеш ездзіць?

– Канечне! Гэта ж горад; там без шлёма нельга, адразу арыштуюць.

Не – усё ж такі Галька здораўская! Вунь колькі прыгод, і як прыгожа ўмее расказваць – “нага сіняя, як неба!”..

8

Першага верасня маці памагла Петрыку ўздзець на плечы ранец – дачакаўся свайго часу бацькаў падарунак, узяла за руку і павяла на прыпынак.

Па дарозе сустрэлася Галька Капора з братам Тамашам. Хлопчыкі міжволі пацягнуліся адзін да аднаго, адзін чарнявы, другі бялявы, абодва падстрыжаныя, вушатыя, натапыраныя і напалоханыя – дзеці поля, лесу, рэчкі, прастору, волі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x