Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Забойца анёла (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Забойца анёла (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік складаюць 13 апавяданняў, большасць якіх публікавалася ў перыядычным друку. Апісаныя ў іх падзеі разгортваюцца ў недалёкім савецкім мінулым, перабудовачнай парой і ў наш час.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Забойца анёла (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Забойца анёла (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Загнала… і дзверы зачыніла… Дык вылезлі ж…

…Ля дзвярэй айца Антонія пераняў Кузік. Віскнуўшы, ён ліслівым катом падбіўся пад ногі і ціха брахнуў.

– Што, насваволілі? Цяпер лашчышся?

Айцец Антоні нахіліўся, каб патрэсці Кузіка за гагавіцу, але нечакана выпрастаўся і пасуровеў з твару. Ад кучы цэглы, скачучы, як спутаны конь, шкандыбаў Тузік. Задняя лапа ягоная была перабітая ў суставе і бездапаможна матлялася ў паветры.

– Што ж ты, братка… – са шкадобай у голасе выдыхнуў святар, прысеўшы над кудлатым гаротнікам, – бег мяне ратаваць? Эхэ-хэ-э…

Тузік глядзеў на гаспадара вільготнымі чорнымі вачыма, якія раптам затуманіліся і сталі падобныя на маціцовыя гузікі.

– У такі дзень… – прашаптаў святар, і твар ягоны злёгку прасвятлеў: на другім канцы вуліцы, гудучы на пад’ёме, азваўся міліцэйскі «жыгуль».

…Кузік хацеў адчыніць непадатныя весніцы, але сіл не хапіла, і ён, стаўшы на лапы, прыслухаўся. Да вушэй далятаў толькі голас даішніка.

– Ну што вы, які ветэрынар, калі ў суставе перабітая…

– Вы не хвалюйцеся. Шпокну ў вуха – ён нічога і не пачуе… Без лапы – якое жыццё… Ну, вядома, не тут… Адвязу ў лес… У мяне і рыдлёўка ў багажніку…

Праз няшчыльна падагнаныя дошкі было бачна, як гаспадар парукаўся з Вазняком, хацеў было ізноў ісці на цвінтар, ды тут убачыў ля сваёй хаты матухну Пелагею. Жонка раскрыліла рукі, ляпнула імі па сцёгнах. Жонка сердавала: у хату, на разговіны, прыйшлі госці – бычкоўскі бацюхна, швагер з жонкаю, сын з нявесткай, а ён ходзіць немаведама дзе… І айцец Антоні, махнуўшы рукой, рушыў следам за «жыгулём».

Пасля разговінаў айцец Антоні прылёг адпачыць і праспаў да вечара. Абудзіла яго бразганне посуду на кухні і прытоенае жончына мармытанне.

– Розуму ж у сабак зусім няма. Толькі яго пачуюць – кідаюцца, як ашалелыя. Ну і тут кінуліся. Вазнячыху перапудзілі… заікацца пачала. Ёй жа на ўсяночнай млосна стала, дык вывелі… Сядзела, да сцяны прытуліўшыся, ды, кажуць, заснула… А тут… гэтыя… брэшуць, у царкву лезуць… Вазнячыха і загарлала з перапуду, папаўзла ўздоўж сцяны. Карацей, і смех, і грэх… – матухна бразнула талеркамі і, звяртаючыся да нявесткі, прамовіла: – Бяры ручнік – праціраць будзеш.

Пасля выпітай чаркі балела галава, злёгку нудзіла, і айцец Антоні, пацёршы скроні, выйшаў на падворак.

На двары было цёпла і вільготна. Падсветленае згасальным сонцам паветра ружавела, дрыжэла ўваччу, і старая таполя, што стаяла пасярод двара і яшчэ ўчора была панылай і голай, пакрылася зялёным вэлюмам. Айцец Антоні скасіў вочы і да храбусцення ў суставах пацягнуўся.

– Любата! – вырвалася з грудзіны, і водгуллем вокліча святарскай душы стаўся глухі і няўцямны зык. Гэта выў на царкоўным цвінтары самотны Кузік. Айцец Антоні спахмурнеў, але тут жа страсянуў галавою.

«Што гэта я… пусціў у душу грахоўную маркоту, калі душа павінна весяліцца», – айцец Антоні падняў угору вочы, перахрысціўся на ружовыя аблокі, і сэрца ягонае крануў лёгкі халадок – ад адчування, што калісьці, у іншым жыцці, ён пабачыць жывога Тузіка, і ягоны ўлюбёнец тыцнецца яму ў далонь халодным носам, а яшчэ падумаў, што пабачыць родную маці і тую дзяўчыну, якую страшэнна кахаў і з-за якой ледзь не кінуў семінарыю, і, апанаваны такімі думкамі, прачытаў – ад пачатку да канца – сваю ўлюбёную Восьмую Песню. Гэта яна гучала ў царкве, калі туды лезлі кудлатыя недарэкі.

«Всю низложив смерти державу Сын Твой, Дево, Своим воскресением, яко Бог Крепкий совознесе нас и обожи…»

Кава апоўначы

Рыгор Мікалаевіч – малады, збольшага непітушчы кандыдат навук – выбег з ваннага пакоя і, пакідаючы на падлозе сляды мокрых ног, падбег да шафы. Высунуўшы шуфляду, дзе ляжала ніжняя бялізна, ён выцягнуў адтуль трыкатажныя трусы фірмы «Pumа», нацягнуў на жылістыя клубы і заклапочана спахмурнеў: жоўтая пляма на трусах так і не адмылася. Памацаўшы пляму дрыготкім пальцам, кандыдат скрывіўся і ўжо без ранейшага імпэту стаў насоўваць праз галаву выхадную кашулю. У галаве тым часам віравалі лічбы: сорак тысяч трэба будзе аддаць за шампан, пяцьдзясят тысяч за ружы, яшчэ дванаццаць тысяч «пацягнуць» новыя шкарпэткі: старыя ўсе скрозь прадзерліся. Агулам – сто дзве тысячы.

Як для яго – вялікія грошы.

– У-ф-ф! – выдыхнуў Рыгор і тут жа застыў, зачараваны. Яму ўявіліся важкія дзявочыя грудзі, прымроіліся гладкія, шырока рассунутыя калені, вуха крануў гарачы Зінчын шэпт, і кандыдат, забыўшыся на грошы, захоплена пацёр спацелыя далоні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Забойца анёла (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Забойца анёла (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x