Зінаіда Дудзюк - На парозе раю

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - На парозе раю» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На парозе раю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На парозе раю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.

На парозе раю — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На парозе раю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А ты нішто сабе дзяўчына!

– Якая ўжо ўдалася. Вось, Сяргей Анатольевіч, я накрэсліла, як размяшчаюцца ў Кобрыне паліцэйскі ўчастак і ўправа, а тут – іхняя сталоўка, усё, як на далоні. Да таго ж і гэтага польскага нацыяналіста Збышака Смактуноўскага ўпекла. Забралі яго ў гестапа.

– Ну, ну раскажы, прыгажуня мая лясная! – Сяргей глядзеў на яе з непрыхаванай пажадлівасцю.

– Данос на яго напісала па-польску, што, маўляў, ён супрацоўнічае з савецкімі партызанамі, што разам яны збіраюцца знішчыць гарнізон акупантаў у Кобрыне. Мая сястра паслала гэты ліст па пошце, праз тры дні яго арыштавалі.

– Малайчына! Такія твае поспехі варта адзначыць.

Сяргей паставіў на стол пляшку самагонкі, паклаў паўбохана хлеба, нарэзаў сала.

– Сядай, чаго стаіш, як чужая? Мы ж з табою ўжо цэлы месяц знаёмыя! Можна сказаць: своеасаблівы юбілей! – сказаў Сяргей, наліваючы два металічныя кубкі, зробленыя з гільз, і спакусліва пазіраючы на Клаву з-пад ілба.

Яна маўчала. Ёй хацелася проста глядзець яму ў вочы і слухаць ягоны голас. Гэта была найвялікшая насалода.

– За цябе, – сказаў Сяргей, адной рукой уздымаючы чарку, а другой абдымаючы Клаву за плечы.

– За нас, – адказала яна і прыгубіла горкае пітво.

– Закусвай, не саромейся, ты ж з дарогі, стамілася, напэўна.

– Не. Я звыкла шмат хадзіць.

– Што, і ногі не баляць? – ён працягнуў руку пагладзіў яе калена.

– Пабаляць і перастануць. Не трэба, Сяргей Анатольевіч, я саромеюся.

– Колькі табе гадоў, сарамлівая?

– Колькі ні ёсць, усе мае, – пакрыўдзілася Клава ад намёку на яе ўзрост, бо па вясковых мерках яна заседзелася ў дзеўках.

– Я не ў тым сэнсе. Думаў, што ты ўжо даволі самастойная дзяўчына. Зрэшты, давай яшчэ па адной.

Сяргей наліў сабе новы кубак, зазірнуў у Клавін, расчаравана пакруціў галавою:

– Якая ж з цябе будзе партызанка, калі ты зусім не п’еш? Ну, давай да дна за Сталіна, за Радзіму!

Клава вымушаная была выпіць за такі тост увесь кубак, у процілеглым выпадку гэта азначала б здраду, і адразу адчула, як запякло пад грудзьмі, цёплая п’янкая хваля разлілася па ўсім целе.

– Вось гэта па-нашаму, па-партызанску! – пахваліў яе Сяргей.

– Я больш не буду піць, бо не дайду дадому, сп'яна заблуджуся ў лесе, і ваўкі мяне з’ядуць, або засну і замерзну.

– Я цябе сам з’ем, такую салодкую, – сказаў Сяргей, абхапіў яе за шыю і пачаў цалаваць.

Клава адказвала на ягоныя пацалункі пяшчотай і любасцю, няўцямна шаптала ласкавыя словы, і не было зараз на свеце шчаслівейшага чалавека, чым яна.

– Усё, дапіваем гарэлку і кладзёмся спаць, табе ж трэба адпачыць з дарогі, – п’янаватым голасам прамовіў Сяргей, выпрабавальна пазіраючы на сувязную.

Ён напоўніў кубкі, з хітравата-змоўніцкай усмешкай падміргнуў дзяўчыне і абвясціў тост:

– За ноч кахання!

– Чаму толькі ноч? Бываюць жа і дні, – заўважыла Клава.

– Ну, удзень гэтым няма калі займацца, – пасміхнуўся Сяргей. – Давай – за каханне.

– За каханне, – паўтарыла Клава.

Пакуль Сяргей закусваў, потым прыбіраў са стала, Клава сачыла за ягонымі рухамі і думала пра тое, што ён вельмі прыгожы. Кучаравы смаляны чуб спадаў на лоб, чорныя вочы хавалі ў сабе нейкую таямніцу ранейшага жыцця, якое было ёй невядомае. Як бы яна хацела даведацца пра яго мінулае хоць што-небудзь, пахадзіць па тых шляхах, да якіх дакраналіся яго ногі, пабыць сярод людзей родных і блізкіх яму, каб раздзяліць яго жыццё, усе мінулыя і наступныя радасці і надзеі. І гэта здавалася тым больш недасяжным, бо зараз яна мусіла збірацца і ісці дамоў, нягледзячы на тое, што на дварэ была глухая ноч. Зімовыя дні кароткія, усё роўна дамоў трапіш поначы. Лепш выйсці зараз, дык да таго, як развіднее, можна дайсці да сваёй вёскі.

– Ты будзеш маёю каралеваю на адну ноч, – урачыста абвясціў ён.

– Чаму на адну ноч? – зноў уражана спытала яна.

– А на колькі ты хочаш? На дзве, на тры?

– На ўсё жыццё. Я моцна кахаю вас, Сяргей Анатольевіч.

– У партызана век вельмі кароткі. Сёння ёсць, а заўтра – няма.

– З вамі нічога не здарыцца, вы не ходзіце на заданні, – спакойна адказала Клава.

– Што? Ты мяне папракаеш? Я па-твойму пры штабе аціраюся? А ты ведаеш, колькі ў мяне такіх сувязных, як ты? Усім трэба даць заданні, асэнсаваць вынікі зробленага, распрацаваць стратэгію і тактыку далейшых дзеянняў! Ты хоць уяўляеш, аб’ём работы, якую мне даводзіцца выконваць? Я па трое сутак не сплю!

– Прабачце, Сяргей Анатольевіч, я зусім не хацела вас пакрыўдзіць. Мяркуючы па зводках саўінфармбюро, хутка прыйдзе вызваленне. Вайна скончыцца. Не варта думаць пра смерць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На парозе раю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На парозе раю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Калмыков - Повеситься в раю
Юрий Калмыков
Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута
Зінаіда Дудзюк
Борис Романовский - Преступление в Медовом раю
Борис Романовский
libcat.ru: книга без обложки
Евгений Козловский
Хуан Гойтисоло - Печаль в раю
Хуан Гойтисоло
Эрих Ремарк - Тени в раю
Эрих Ремарк
Сергей Зверев - Тени в раю
Сергей Зверев
Елена Арсеньева - Зима в раю
Елена Арсеньева
Отзывы о книге «На парозе раю»

Обсуждение, отзывы о книге «На парозе раю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x