Зінаіда Дудзюк - На парозе раю

Здесь есть возможность читать онлайн «Зінаіда Дудзюк - На парозе раю» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На парозе раю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На парозе раю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Персанажы аповесцяў і апавяданняў новай кнігі Зінаіды Дудзюк перажываюць падзеі, якія цалкам мяняюць іх жыццё: Аляўціна («На парозе раю») паехала ў Германію на заробкі, каб дапамагчы сыну разлічыцца з пазыкаю, а ў выніку апынулася ў лагеры для бежанцаў; Клаўдзія («Рэванш») марыла пра сям’ю, а была вымушаная бараніць жаночую годнасць ад дамаганняў уплывовых залётнікаў; Зоя («Вольны палёт») страціла ўсё, апынулася на сметніку, але здолела стаць патрэбнай людзям… Трапляючы ў трагічныя сітуацыі, гераіні кнігі ўсведамляюць: усё тое, што з імі адбываецца, яны ствараюць уласнымі ўчынкамі.

На парозе раю — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На парозе раю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Скажыце, калі ласка, калі і дзе мы маглі б з вамі сустрэцца?

– Вы ведаеце, я кепска пачуваюся, – паскардзілася жанчына, жадаючы адкласці сустрэчу.

– Клаўдзія Міхайлаўна, я ўмею падымаць настрой! Пабачыце! Усё будзе цудоўна! – запэўніла дзяўчына. – Давайце не будзем адкладваць. Прыходзьце да мяне ў рэдакцыю ў трыста трэці пакой. Сёння такі цудоўны дзень! Сонца проста асляпляльнае! А калі не можаце, дык я да вас забягу. Як вам лепш?

– Забягайце. Што ўжо з вамі зробіш, – нечакана для сябе самой згадзілася жанчына.

– А ў які час лепш? Каб не размінуцца.

– Заходзьце праз гадзінкі дзве, я буду чакаць.

– Дзякуй вялікі, да сустрэчы.

Жанчына паклала трубку, села на канапу, разгублена агледзела пакой, сказала сама сабе: «Вось табе, Клаўка, і сон у руку: дзяўчынка – дзіва, а пялюшкі – газета. Божачкі, ажно ў жар кінула! Гэта ў маладосці хацелася быць узорам для ўсіх, каб газеты пісалі, каб узнагароды звінелі на аксаміце сукенкі! Вядомасці хацелася. Ды выйшла наадварот: знявага, прыніжэнне, турма, Бадайбо. Схамянулася блудная слава і ўсё ж згадала пра мяне. Ну-ну, дзякуй і на гэтым. Аднак навошта майму стомленаму сэрцу мітусня? Гэта ж толькі пустая турбота. Што я раскажу пра сябе? Праўду? Якую праўду? Хто яе здатны зразумець? Усё жыццё маё паламалася з-за таго, што хацела кахаць і быць каханай, мець сям’ю і дзяцей. Ці ж гэта злачынства? Зрэшты, мяркуючы па тым, як гэтае дзяўчо спяшалася, сядзець у архіве і разбіраць маю справу яна не будзе. Не да таго ёй. Газета патрабуе аператыўнасці. Людзі гатовыя верыць у самыя неверагодныя міфы. А зрэбная праўда мала каго цікавіць. Нічога злачыннага я не зрабіла, а, між тым, сапраўды стала ахвяраю. Сёння ўжо не так важна, на што я ахвяравала маладосць, тым больш, што пра ўсё жыццё не раскажаш нейкай зялёнай і наіўнай журналістцы. Цяпер я пакутніца. Гэта горкая праўда, а калі мяне хочуць зразумець, паспачуваць, дык чаго баяцца? Раскажу сёе-тое. Няхай паслухае. Трэба ціск памераць, нешта ажно млосна зрабілася, і ў сэрца калючка коле. Ах, нервы, мае бедныя нервы…»

2

Ружовашчокая, бойкая Юля паставіла насупраць Клаўдзіі Міхайлаўны дыктафон, дастала нататнік, пазірала дапытліва, чакаючы, калі жанчына збярэцца з думкамі.

– Давайце абыдземся без гэтай тэхнікі, нешта яна мяне напружвае, – папрасіла жанчына.

– Калі ласка, – адказала журналістка і выключыла дыктафон. – Мне хацелася пакінуць на памяць ваш голас.

– Я чалавек іншага пакалення, вы, напэўна, маглі б быць маёй унучкай.

– Клаўдзія Міхайлаўна, выглядаеце вы проста выдатна. Я вам ніколі не дала б вашых гадоў.

– Ай, Юлечка, год туды, год сюды. Якая розніца? Было б здароўе. Давайце пагаворым па-чалавечы. Я адкажу на пытанні, задаволю вашу цікаўнасць. Але, ведаеце, мне не вельмі хочацца, каб пра мяне пісалі.

– Хіба пра такое можна маўчаць? Нейкія зламыснікі абылгалі вас, ні ў чым не вінаватага чалавека, назвалі ворагам народа, а вы будзеце трываць і насіць у сабе сваю крыўду?

– Я ўсім даравала, інакш не выжыла б… Гэта мой лёс. Які Бог даў, такі і прыняла.

– Разумею, але і нягоднікі павінны ведаць, што за хлусню трэба адказваць. Калі яны некага абмазалі брудам, дык няхай хоць праз шмат гадоў іхні бруд вернецца да іх. Усе злачынныя справы абавязкова будуць выкрыты.

– Мне не хацелася б згадваць іхнія прозвішчы па той простай прычыне, што, можа, некага з іх і жывога ўжо няма. Самі ведаеце, пра мёртвых дрэнна не кажуць. А калі ёсць у іх дзеці ці ўнукі, дык яны ж не павінны адказваць за грахі бацькоў і дзядоў.

– Мы не суддзі, Клаўдзія Міхайлаўна. Мой артыкул нікому не нашкодзіць. Проста раскажыце пра сябе ў той скрушны для вас час, – папрасіла журналістка.

– Безумоўна, тады мне было вельмі крыўдна і цяжка, што мяне, маладую, апантаную жаданнем працаваць, служыць радзіме, пасадзілі ў турму. Я ж прайшла вайну, была падпольшчыцай, сувязной, партызанкай, выжыла ў час акупацыі, а тут свае расправіліся ні за што. А як невыносна было пасля таго, як выйшла з турмы! Я аказалася выкрасленаю з жыцця, на працу нікуды не бралі, скрозь натыкалася на пагардлівыя позіркі.

На вочы жанчыны навярнуліся слёзы, яна выцерла іх, і, можа, толькі цяпер Юля заўважыла, зморшчаную сухую скуру на руках. Ды і твар раптам пакамечыўся, ці гэта знянацку сонца высвеціла дробныя маршчынкі, якія перакрэслілі шчокі, лоб, шыю старой.

– Клаўдзія Міхайлаўна, прашу вас, не хвалюйцеся. Усё ж мінула. Я думала, што вы зможаце паглядзець на той час нібы збоку і не засмучацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На парозе раю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На парозе раю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Калмыков - Повеситься в раю
Юрий Калмыков
Зінаіда Дудзюк - Слодыч і атрута
Зінаіда Дудзюк
Борис Романовский - Преступление в Медовом раю
Борис Романовский
libcat.ru: книга без обложки
Евгений Козловский
Хуан Гойтисоло - Печаль в раю
Хуан Гойтисоло
Эрих Ремарк - Тени в раю
Эрих Ремарк
Сергей Зверев - Тени в раю
Сергей Зверев
Елена Арсеньева - Зима в раю
Елена Арсеньева
Отзывы о книге «На парозе раю»

Обсуждение, отзывы о книге «На парозе раю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x