Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, ISBN: 2022, Жанр: foreign_contemporary, Детектив, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нелюбімыя гінуць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нелюбімыя гінуць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна – першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.

Нелюбімыя гінуць — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нелюбімыя гінуць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ачомалася Айшэ толькі пад самую раніцу. Яна ляжала на заднім сядзенні машыны пад коўдрай. Зірнула ў акно – вакол лес. Галава кружылася, ногі і жывот былі перапэцканы крывёю, шчымелі ссінячаныя грудзі. Нейкі час Айшэ разглядвала сябе і ніяк не магла дапяць, успомніць, як апынулася сярод лесу ў машыне і чаму голая. Яна ўшчыпнула сябе за шчаку, тузанула за валасы – хацелася верыць, што гэта толькі сон. Калі зразумела, што не спіць, упершыню цела імгненна пакрылася ліпкім халодным потам, яе закалаціла, як у ліхаманцы, затахкала сэрца, вось-вось вырвецца з грудзей. Яна імгненна ўспомніла і школу, і залаты медаль, і фатографа… Калі ж перад вачыма ўзнік Цімураў твар, з грудзей вырваўся дзікі, вар’яцкі крык. Не памятаючы сябе, яна адчыніла дзверцы і кінулася прэч ад гэтай клятай машыны.

Айшэ не паспела зрабіць і некалькі крокаў, як нехта моцны і цяжкі накінуўся ззаду, паваліў на зямлю і, заціснуўшы далонню рот, прашаптаў у патыліцу:

– Я хачу, каб ты была маёй жонкай…

Айшэ пазнала голас Цімура і, баронячыся, што сілы закалаціла рукамі і нагамі. Ён адхіснуўся, на нейкую хвіліну задумаўся і ў наступны момант рашуча і лёгка, як малое дзіця, прыўзняў Айшэ, павярнуў тварам да сябе, перахапіў вольнай рукой рукі дзяўчыны і прыціснуў іх да зямлі за яе галавой. Іх вочы сустрэліся, і Айшэ зразумела, што зараз адбудзецца. Яна істэрычна затузалася, паспрабавала ўкусіць Цімураву далонь, якой ён заціскаў рот, – не атрымалася. Ён наваліўся на дзяўчыну сваім магутным целам, цяжка засоп, і ў наступнае імгненне востры, прыкра-моташлівы боль апёк ніз жывата, ногі звяла сутарга, а ў спіну з кожным рухам насільніка ўсё глыбей і глыбей упівалася нешта вострае і калючае. Айшэ здалося, што боль разарве цела на часткі, яна перастала вырывацца, сцішылася, заплюшчыла вочы.

Айшэ разумела, што некалі стане жанчынай, і з пэўнага часу рыхтавалася да гэтага, але ж нават уявіць не магла, што яе спярша згвалцяць беспрытомную, а потым у лесе, на голай зямлі, на нейкай вострай калючцы пад спінай. Ад бяссілля па шчоках каціліся несупынныя горкія слёзы, на душы было брыдка, інстынктыўна з’явілася прадчуванне непазбежнай імгненнай смерці. «Жыццё скончылася, – тахкала ў скроні, – ну і няхай, лепш памерці, чым жыць з гвалтаўніком».

Час для Айшэ спыніўся. У нейкі момант яна перастала адчуваць боль, думкі пераблыталіся, у вачах усё плыло і мроілася. Убачыла сябе першакласніцай на вялікай плошчы пад мноствам чырвоных сцягоў, з голубам у руках, якога выпусціла, калі праходзіла ўздоўж трыбуны, перапоўненай людзьмі ў чорных аднолькавых гарнітурах. Голуб паляцеў, а Айшэ заплакала, бо ўбачыла спаражненні птушкі на сваёй новай сукенцы, бялюткай, як першы снег… Вось яна, падлетак, купаецца ў Чорным моры, куды прыехала разам з маці і бацькам на адпачынак. Хвалі закалыхваюць, Айшэ чакае самую вялікую і прама ў яе дае нырца. Маці, хвалюючыся, назірае з берага і, калі адведзеныя дачцэ хвіліны купання заканчваюцца, пачынае клікаць, але Айшэ не спяшаецца выходзіць на бераг. Ёй сорамна паказацца на людзях без станіка, а маці не заўважае, што ў дачкі набухлі саскі і вось-вось «адскочаць» грудзі… У наступнае імгненне Айшэ бачыць сябе ў люстэрку ў шыкоўнай бальнай сукенцы, якую справілі бацькі на выпускны вечар. Нечакана яе падхоплівае невядомая сіла і віхрам кружыць у нейкім шалёным танцы…

Айшэ расплюшчыла вочы і ўбачыла сябе, захутаную ў коўдру, на руках Цімура. Прыціскаючы дзяўчыну да шырокіх грудзей, ён некуды спяшаецца. Наўкол лес, позірк Айшэ чапляецца за тоўстыя ствалы дрэў, за хісткія, шумлівыя кроны, праз якія не могуць прабіцца сонечныя промні. «Я не памерла?..» – здзіўлена, са скрухай думае Айшэ і зноў заплюшчвае вочы. Моцы хоць на нейкае супраціўленне больш не было.

Праз некалькі хвілін Цімур асцярожна апусціў дзяўчыну на зямлю і адкінуў коўдру. Айшэ імгненна, быццам ачуняўшы ад цяжкога сну, падхапілася, падцягнула каленкі і, абхапіўшы іх рукамі, сцялася.

– Прашу, не чапай мяне… – ускрыкнула яна і, убачыўшы за Цімуравай спінай невялікае возера, адчайна дадала: – Не то я ўтаплюся…

– Без тваёй згоды я больш ніколі гэтага рабіць не буду, – сцягваючы кашулю праз галаву, будзённа, як нічога і не адбылося, сказаў Цімур. Потым ён рэзкім рухам разарваў на грудзях майку і кінуў яе пад ногі Айшэ. – Ідзі памыйся, і паедзем дадому…

– Дадому? – перапытала Айшэ і зноў адчула, як цела пакрываецца ліпучым потам.

– Ты ведаеш нашы законы і, канешне, разумееш, што ў Грозны мы вярнуцца не можам. Я не хачу, каб твой бацька, як барану, перарэзаў мне гарляк. Цяпер ты – мая жонка, і гэты факт павінна прызнаць і твая, і мая радня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нелюбімыя гінуць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нелюбімыя гінуць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Лев Правдин - Зал ожидания
Лев Правдин
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Танцавальны марафон
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Визитер с севера
Виктор Правдин
Виктория Мальцева - Нелюбимая Дженни
Виктория Мальцева
Виктор Правдин - Эксгумацыя
Виктор Правдин
Отзывы о книге «Нелюбімыя гінуць»

Обсуждение, отзывы о книге «Нелюбімыя гінуць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x