Ежы Анджаеўскі - Цемра зямлю ахінае

Здесь есть возможность читать онлайн «Ежы Анджаеўскі - Цемра зямлю ахінае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Цемра зямлю ахінае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цемра зямлю ахінае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст — Масква — Лазараўскае (Чорнае мора). Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў — савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы — палякі, а таму вельмі незразумелыя.
Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта — той, гэта — той, гэта — Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць — о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла.

Цемра зямлю ахінае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цемра зямлю ахінае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён пайшоў у бліжэйшую бакавую каплічку, але спыніўся на паўдарозе, захоплены нейкім гучаннем, якое, здавалася, запаўняла ўсю веліч цемры і парывала яе ўгору. Вось яно, божае царства, якое ў пазачассі прымае ў сябе людзей, дакладна згодных ва ўчынках і жаданнях!

Вось ён, дасканалы парадак, мэта нязменных думак і незастрашанага дзеяння! Які, аднак, ён далёкі яшчэ, як цяжка дасягнуць яго! Колькі перашкод, раней чым здабыць яго, трэба пераадолець, як многа бунтоўных замахаў зламаць і стаптаць.

Ён выцягнуў далоні, нібы хацеў дакрануццца да тых нябачных рысаў будучага, і тады запанавала раптам цішыня. У ёй, мёртвай, як цень камення, гучала водгулле цяжкіх салдацкіх крокаў: уздоўж кляштарных муроў, відаць, праходзіла начная варта.

— Госпадзе, — сказаў Тарквемада, — не дай, каб аслабла і згасла ў нас нянавісць да ворагаў тваіх.

Ён сказаў гэта шэптам, але голас яго мог пачуць мнішак, які кленчыў каля ўвахода ў капліцу, бо той, да таго часу нерухомы і, як здавалася, цалкам адданы малітве, раптам падхапіўся. Ён быў нізкі і дробны, рабіў уражанне вельмі маладога.

Доўгую хвіліну падрэ Тарквемада і той глядзелі адзін на аднаго моўчкі. Нарэшце вялебны айцец падышоў бліжэй. Брат дамініканец быў сапраўды малады, не болей за дваццаць.

— Мір з табою, сыне мой, — сказаў Тарквемада. — Я перашкодзіў табе ў малітве? Ты ж маліўся?

Малады стаяў, схіліўшы галаву.

— Хацеў маліцца, — сказаў ціхім стомленым голасам.

— Правільна робіш, таму што ноч асабліва спрыяе сабранасці. Парою ў такі час, як цяпер, менавіта малітва, а не сон, робіцца сапраўдным адпачынкам. Усе думкі можна аддаць богу.

Той узняў галаву, твар у яго быў бледны і спакутаваны, толькі цёмныя, незвычайна вялікія вочы палалі неспакойным агнём.

— Ойча вялебны, я сапраўды вельмі малады, але ўжо даўно не маю спакою, пра які кажаш. Я не мог заснуць, гнялі мяне цяжкія думкі. Я хацеў знайсці ратунак ад іх у малітвах. Але не знайшоў ратунку.

— Кепска, можа, шукаў.

— Не ведаю, ойча. Часам мне здаецца, што не малітвы мне патрэбны, а выказацца ўголас пра ўсё тое, што мяне мучыць. Ойча вялебны, ты на столькі гадоў старэйшы за мяне, многае, напэўна, бачыў і перажыў, скажы, ці маўчанне можа забіць душу чалавека?

Падрэ Тарквемада з хвіліну памаўчаў.

— Не разумею цябе, сыне мой. Толькі ўпартае трыванне ў смяротным грэху можа забіць чалавечую душу.

— А маўчанне ці ж не бывае смяротным грэхам? Ойча, агартае мяне часам страх, што калі не выкажу таго, што каламуціць спакой майго сумлення і адганяе сон, тады ўсё, што я змоўчаў, памрэ ўва мне, як уздых, які не можа ўжо ўхапіць паветра, як слова, якога не здолее вымавіць амярцвелы язык. Ойча мой, я баюся, што магу стаць каменем.

Тарквемада працягнуў далонь.

— Падай мне, сыне, руку.

Рука была халодная і сухая.

— Ты думаеш, ойча, што ў мяне гарачка? Не, ойча, гарачкі няма, я здаровы.

— Бачу, сапраўды няма гарачкі. Але ж гаворыш ты, браце…

— Завуць мяне братам Дыега.

— Але ж гаворыш ты, браце Дыега, так, як звычайна людзі ў вялікай гарачцы або пад вялікім грэхам, які точыць іх сумленне.

Брат Дыега ўздрыгнуў.

— О не, ойча! Цяжкія грахі не на маім сумленні. Не мяне трэба вінаваціць за прымус, не на мне людскія крыўды, слёзы і пакуты. Ніхто яшчэ мяне не праклінае і не ненавідзіць. Не маю на сумленні ніякага злачынства, ніякай няпраўды.

Некалькі хвілін панавала маўчанне. Падрэ Тарквемада падцягнуў пад шыю сутану.

— Браце Дыега, ты выказваешся даволі няясна, аднак мне здаецца, што тваімі вуснамі гаворыць вялікая пыха.

Той заварушыўся.

— О не, ойча, гэта не пыха! Ты ж мяне не ведаеш. Не ведаеш маіх думак.

— Ты так мяркуеш?

— Не ведаю, ойча. Можа, і знаеш іх, можа, і ведаеш, што ўва мне дзеецца. Я хацеў маліцца, але не ведаў, што тут я не адзін. Бачу цябе першы раз, не ведаю, хто ты, але калі стаю перад табою і, апроч нас двух, няма нікога, мне здаецца, што ведаю цябе даўно, з першай хвіліны, як я пачаў мысліць. Чаму ты так дзівішся на мяне, ойча? Ты сам сказаў, што ў мяне няма гарачкі, што я прытомны. Ці ведаеш ойча, за што я хацеў маліцца? Можа, і здагадваешся, але дазволь мне сказаць пра гэта, бо ты зразумееш: у цябе твар чалавека, які ўсё разумее, а можа, таксама адчувае, што ведаў мяне даўно, з самага пачатку. Ойча мой, ойча, я хацеў прасіць у Бога, каб ён дараваў тым усім, якія, маючы ў сваіх руках уладу, дрэнна карыстаюцца ёю і не на дабро людское яе прыкладаюць, а на страшныя крыўдны і пакуты. Хацеў сказаць: Божа вялікі і літасцівы, які на небе, май літасць да гвалтаўнікоў справядлівасці, даруй свядомым ілгунам, здрадным скаржнікам і фальшывым суддзям, будзь міласэрны да тых, якія ў сляпым забыцці нішчаць спакой людскі і сеюць страх, аблуду і нянавісць, злітуйся з забойцаў… Так хацеў маліцца. Але не змог, ойча, не здолеў, не жадаў! Словы ў горле стылі. Калі цяпер іх вымаўляю, дык яны — абвінавачанне і праклён, а калі яны павінны былі быць малітвай, кожнае з іх здавалася мне цяжэйшым за камень. Ойча, гэта была б благая малітва!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цемра зямлю ахінае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цемра зямлю ахінае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий
Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Раман Свечнікаў
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус
Святлана Алексіевіч - Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае»

Обсуждение, отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x