• Пожаловаться

Ежы Анджаеўскі: Цемра зямлю ахінае

Здесь есть возможность читать онлайн «Ежы Анджаеўскі: Цемра зямлю ахінае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Цемра зямлю ахінае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цемра зямлю ахінае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст — Масква — Лазараўскае (Чорнае мора). Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў — савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы — палякі, а таму вельмі незразумелыя. Сярод студэнтаў была групка (чалавекі тры-чатыры), якая трымалася наадасобку, не спрачалася, а дыспутавалі яны толькі паміж сабою. “Гэта наша будучае кіно”, сказалі мне. Гэта — той, гэта — той, гэта — Кшыштаф Занусьсі. Цяпер сьмела магу паўтарыць — о, Гэта Кіно! А тады мы нават пагаварыць не пагаварылі як сьлед, толькі пазнаёміліся. І Кшыштаф папрасіў мяне згадзіцца прыняць у падарунак кнігу, якую ён дашле мне па прыезьдзе ў Варшаву. Мы абмяняліся некалькімі лістамі. Кніга прыйшла.

Ежы Анджаеўскі: другие книги автора


Кто написал Цемра зямлю ахінае? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Цемра зямлю ахінае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цемра зямлю ахінае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Брат Матэа, схіліўшы галаву, перабіраў ружанец. З далечыні, не заглушаны блізкімі званамі, чуўся высокі і чысты розгук звона загараднай пустэльні сёстраў кармелітак.

— Дыега, — ціха сказаў Матэа, — ты нічога не казаў, а я нічога не чуў.

— Баішся? Ты? А ты думаеш не тое самае?

— Не заўсёды можна гаварыць, што думаеш.

— Ведаю.

— Ты малады і няўрымслівы.

— А ты б мо хацеў, каб я быў як камень?

— Не. Але нават каменне цяпер мае вушы і язык. Не забывайся. Калі ўжо айцец Тарквемада пакінуў каралеўскі двор, каб наведацца ў Віла-Рэал, жудасць будзе…

— О, Матэа, страшнейшага за тое, што я пабачыў, бадай, ужо і няма.

— Не трэба ілюзій, — сказаў брат Матэа, — жудасць не адмета падзей і здарэнняў, а толькі іх вынік.

Дыега гнаў свае думкі.

— Божа вялікі і міласэрны! Вера мая нязменная, непарушная, а сэрца, Матэа, сэрца маё параненае і сумленне скаламучанае. Аднойчы ў Севіллі на квамадэра я бачыў, як гарэлі на вогнішчах адразу сто чалавек. Разам з братамі я спяваў гімн: «Exurge Domine et iudica causam Tuam» і нават праз гэты велізарны хор не мог не чуць енкаў і ляманту тых, што паміралі. А другі раз…

— Маўчы, Дыега. Раны сэрца можна загаіць толькі ў цішыні.

— Няма мне цішыні! Ты сказаў, што не заўсёды можна гаварыць, што думаеш. Што гэта азначае? Не давяраеш мне? Баішся мяне? Ты, мой сябар, мой настаўнік.

Брат Матэа падняў галаву. Дыега стаяў за крок ад яго, збялелы. Ён дрыжаў, вочы ўспыхнулі цёмным бляскам.

— Брат Дыега, калі сумленне працівіцца прызнанай няпраўдзе, тады чалавек павінен баяцца не людзей, а больш за ўсё самога сябе.

— Сябе?

— А ты ведаеш, куды можа завесці супярэчлівасць сумлення? Ці не жахае цябе твой бунт?

— Не! Я не хачу ні жаху, ні спалоху, анічога, што называецца страхам. Я хачу нешта зрабіць.

— Маліся, — сказаў брат Матэа.

Тым часам атрад Хрыстовай міліцыі вузкімі і ўсюды аднолькава апусцелымі вулкамі набліжаўся да калегіяты. Вялікі інквізітар каралеўстваў Кастыліі і Арагона, падрэ Томас Тарквемада, у чорнай царкоўнай сутане, ехаў на белым кардобскім кані, акружаны служкамі, прамы, хоць і быў у гадах. Вочы прыплюшчыў.

Адзін рыцар з почату Інквізітара, маладзенькі русявы дон Ларэнца дэ Мантэса, схіліўся з каня да таварыша.

— Пацукі пазашываліся ў норы.

Дон Радрыга дэ Кастра засмяяўся.

— Пацукам тое не паможа.

— Ты думаеш?

— Рукі Святога трыбунала даўжэйшыя за сама глыбокую пацучыную нару. Апроч таго, пацукі баяцца, і страх выдае іх.

— Ці той, хто баіцца, абавязкова і вінаваты?

— Не ведаю, што мне да гэтага. Знаю толькі, што заўсёды трэба быць супраць тых, хто баіцца.

— Кажуць, кароль Фердынанд патрабуе вельмі многа грошай.

— Вайна заўсёды каштуе дорага.

— Ты думаеш, што ўсе мараны — ератыкі?

— Не ведаю. Мусіць, усе. Але гэта ні мне, ні табе абыходзіць не павінна, Ларэнца. Нам — выконваць загады і не баяцца.

— І ты ніколі не баішся?

— Ці не на тое мы, каб баяліся нас?

— Вялебны ойча, — напаўголаса сказаў капітан фамільянтаў Вялікага інквізітара дон Карлас дэ Сігура, — прыехалі.

Падрэ Тарквемада падняў вочы. Сярод дамоў, якія шчыльна абступалі Плацэ дэ Сан Пэдра, у неба ўзносіўся такі вялізны мур, што здавалася, нібы не людскія рукі ўзвялі яго, а нейкі гвалтоўны і раптам застылы ў паветры выбух камення і разьбы ўвечніў яго спічастыя формы. Людзі, якія тоўпіліся перад саборам, у цені яго здаваліся ніклымі і прыгнечанымі. Абапал сходаў стаялі з запаленымі свечкамі браты дамініканцы. Іх цёмныя сутаны трапяталі ад ветру. Агеньчыкі свечак таксама калыхаліся. Затое пасярэдзіне сходаў, у атачэнні службоўцаў Святога афіцыума і свецкага духаўніцтва, чакалі гожага госця абодва інквізітары таледскага арцыбіскупства, канонік калегіяты доктар Альфонса дэ Торэз і дамініканец брат Гаспар Мантыха. Тут жа, побач, заклаўшы далоні ў рукавы манаскай хабіты, стаяў прыёр кляштара Сан-Дамінга — падрэ Бласка дэ ла Куэста.

Якраз змоўк звон калегіяты, следам пачалі аціхаць і ўсе астатнія званы ў горадзе — і на плошчы раптам запанавала цішыня. Двое лучнікаў падбеглі да вялебнага айца, але Тарквемада спыніў іх кароткім рухам далоні і злез з каня сам.

Натоўп схіліў галовы.

— Вітанне табе, вялебны ойча і найгоднейшы пане, — сказаў канонік дэ Торэз.

Усе чакалі, што Вялікі інквізітар дабрасловіць тых, хто яго сустракаў, але Тарквемада не зрабіў гэтага.

— Мір з вамі, шаноўныя браты, — сказаў праз хвіліну глухім голасам, трохі ўжо старэча-падхрыплым. — Няхай усе ласкі і шчадроты госпада нашага Ісуса Хрыста сыдуць на ўсіх, хто гэтага варты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цемра зямлю ахінае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цемра зямлю ахінае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксандр Тамковіч
Святлана Алексіевіч: Час second-hand
Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Адам Глёбус: Рарк
Рарк
Адам Глёбус
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сергей Пясецкий: БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае»

Обсуждение, отзывы о книге «Цемра зямлю ахінае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.