• Пожаловаться

Валерий Гапеев: Развітальная вячэра

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев: Развітальная вячэра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2009, категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Развітальная вячэра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітальная вячэра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Валерий Гапеев: другие книги автора


Кто написал Развітальная вячэра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Развітальная вячэра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітальная вячэра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, як жа вы так…

— Закончылі ўжо ўсё, — загаварыла Надзея задуменна. — Маці гліну мясіла, нас са школы чакала — трэба было па лесвіцы гліну на гарышча падаць, комін печкі атынкоўваць. Не стала чакаць маці нас, сама палезла на гарышча… Іван у другую змену хадзіў, ды яму тады 13 было, ростам малы, слабы. Ён маці і знайшоў. Сарвалася яна з лесвіцы, вядро з глінай акурат на грудзі ўпала. Дактары гаварылі — памерла імгненна… Што ж яна нас не пачакала тады… Ну, здаецца, усё ў нас гатова? — рэзка змяніла яна тэму. — Дзе там мужыкі?

Яе слоў быццам чакалі — дзверы адчыніліся і зайшлі ўсе адразу: Клім, Іван і іх бацька, Сямён — высахлы, танклявы, увесь сівы, але гладка выбрыты.

— Бач, хутчэй стол ставіць, а яблыкі ў саду гніюць, сабраць няма каму. Грошы пад нагамі валяюцца… — выгаворваў Сямён дзяцей.

— Хопіць бурчаць, баця. Ці здаровы? — прымірэнча загаварыла Надзея.

Сямён сеў за стол, хуткім поглядам акінуў яго.

— Здароўе, здароўе… Чужыя людзі даглядаюць, здохну, хаваць не прыедзеце.

— Ну, тата, аб смерці рана думаць. Аб жыцці гаварыць трэба. Бачыш якая нявестка ў цябе будзе? — загаварыў Клім, прысеў за стол.

Сямён павярнуўся да Івана, які сеў побач з Ленай.

— Ажэнішся, значыць? За блаславеннем прыехаў?

— Мне тваё блаславенне не трэба. Не табе з Ленай жыць, — рэзка адказаў малодшы сын. — Ты дзверы ў другую палову адчыні.

— А ты што там забыў?

— А мне табе дакладваць, куды ў роднай хаце нагу паставіць?

— Хе-хе, роднай, — прыжмурыўся Сямён. — Мая гэта хата! Мая! Ты сабе кватэрку пабудаваў — гэта твая. А гэта — мая…

— З сабою ў магілу не панясеш.

– Іван, ты чаго гэта, як самавар, разышоўся? — папракнула брата Надзея. — Якая цябе муха ў саду ўкусіла? Садзіся, Іван. Клім, налівай. Тры гады не бачылася, толькі па тэлефонах, а сустрэліся і слова добрага не знайшлі адзін для другога.

— Паспеецца выпіць, — стаяў на сваім Іван. — Мне трэба ў святліцу спачатку.

Сямён дастаў ключы з кішэні, моўчкі адамкнуў дзверы ў другую палову хаты. — Ну, схадзі, схадзі. Ды не чапай там нічога, учора прыбіралася…

— Мне твайго дабра не трэба. Пойдзем, Лена, — запрасіў Іван сваю дзяўчыну.

Яны прайшлі ў другую палову хаты. Іван адразу ж падышоў да вялікага партрэта маладой жанчыны на сцяне — партрэту маці, зняў яго. Дастаў насоўку, працёр асцярожна шкло. Павесіў рамку на месца.

— Гэта маці, — сказаў ён Лене, павярнуўся да партрэта і загаварыў з ім, як з жывым чалавекам: — Добры дзень, мама! Ты прабач, што доўга не прыязджаў — закруціўся з гэтай кватэрай зусім. У мяне ўсё добра, мама. Вось, вырашыў ажаніцца. Яна дзяўчына добрая, мая Лена, ты сама, мама, убачыш. Так што слова, якое я табе тры года назад даў, я стрымаў. І ўнукі ў цябе яшчэ, значыць, будуць. Мы дваіх нарадзіць хочам. А як ты, мама? Сумна табе тут… Ты мяне прабач — я нікому не магу той праўды расказаць. І таму ненавіджу сябе з кожным годам усё больш. А яго ненавіджу так, што глядзець не магу. Але сказаць — нікому не магу. Быццам закляцце якое на мяне ён наклаў, калі крычаў мне ў твар, слінай пырскаў. “Не было мяне тут! Не было! Не было!”…Я трымаў тады цябе за руку, а рука халаднела. Мне здавалася, што і на самай справе нікога не было на свеце — толькі я, знямелы ад страху, і ты, якая памірае. Ці ўжо мёртвая. Дзесяць гадоў мне здавалася, што то быў страшны сон: ты на хісткай лесвіцы, з вядром гліны, а бацька ўнізе. Твая спадніца старая, лінялая да поўнай шэрасці, учапілася за цвік. Тканіна разышлася бязгучна, ад самога пояса, і ў прарэзе агалілася твая нага. У цябе былі прыгожыя ногі… Мама, ты прабач мяне, я хачу табе сёння прызнацца… Мы, людзі, памятаем не сам час, а падзеі ў ім: самыя яркія, самыя светлыя. Я памятаю, што быў зусім маленькім. Ты павяла мяне ў суседскую лазню. Калі ты палівала мяне голага там гарачай вадой, хвастала венікам па палку, мыла — я нічога не бачыў. Ды і цяжка было нешта ўбачыць у пары пры цьмяным язычку свечкі. А потым ты выцірала мяне ў прылазніку ручніком, які быў трохі жорсткі, але пах так цудоўна! У прымыльніку гарэла электрычная лямпачка, пераноска. Ад твайго цела ішла пара. У цябе на плячы, на левым, прыляпіўся лісток ад веніка. Мне карцела яго зняць, але раптам я зразумеў, што ён блізка ад тваіх грудзей. Я паглядзеў на іх і … мне, мама, стала сорамна. Пэўна, я быў тады сталей, чым здавалася табе. Я не мог глядзець на цябе, але я бачыў цябе, мама. Я тады зразумеў, якая ты прыгожая… Ты прабач мяне за тое, мама. Мне было сорамна. Сорамна ад таго, што мне хацелася глядзець на цябе…І я разумеў, што глядзець нельга… У цябе былі прыгожыя ногі, мама. І калі бацька ўбачыў, як агалілася адна, цалкам, ён закрычаў тады па-вар’яцку: “Чаго выставіла зад, сука!” І стукнуў ботам па лесвіцы. І пад табой суха стрэліла прыступка лесвіцы. Яна зламалася. І ты звалілася. Я ўбачыў гэта з акна… Ты прабач, мама, што толькі зараз расказваю ўсё гэта табе. Прабач, што столькі часу твой забойца ходзіць па зямлі… Мая Лена прывезла насенне кветак. Заўтра мы прыйдзем да цябе туды, на могілкі… пасадзім кветкі, і я цябе пазнаёмлю з Ленай. Ты адразу зразумееш, што яна добры чалавек. Ну, не самая сімпатычная, не такая прыгажуня як ты, але яна на цябе вельмі падобная. Душой. Ну, я пайду, а то ім там засмягла ад жадання выпіць. Да заўтра, мама…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітальная вячэра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітальная вячэра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітальная вячэра»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітальная вячэра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.