• Пожаловаться

Валерий Гапеев: Развітальная вячэра

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев: Развітальная вячэра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2009, категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Развітальная вячэра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітальная вячэра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Валерий Гапеев: другие книги автора


Кто написал Развітальная вячэра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Развітальная вячэра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітальная вячэра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А яны? — Лена прысела на краёк крэсла. — Яны таксама будуць жыць для сваіх дзяцей? Вашы бацькі жылі дзеля вас. У чым тады сэнс усяго жыцця гэтага? Калі жыць дзеля сябе? Ці не трэба для сябе?

Надзея таксама села, задуменна працягнула:

— Бацькі, гаворыш… Маці, так, для нас і жыла. Хлеб за сталом не ела, у рукаў хавала ад бацькі, каб нам потым аддаць. А бацька… Мы за стол садзіліся, калі ён канчаў есці. І даядалі, што заставалася. Ён жа ў нас працаваў! А мы — не! І маці — не! Гэта ён так лічыў. У сельсавеце ён працаваў, пісарчуком нейкім, ці яшчэ кім. Восем гадзін адседзіць, прыходзіць дахаты — сто-о-омлены. Я яму боты сцягваю, Клім на рукі цёплай вадой палівае, маці на стол накрывае. Як жа — карміцель наш прыйшоў. Паеў — на канапу, паляжаць гадзінку. Хоць там пажар, а пасля абеду паляжаць было справай святой. А дзве каровы, пяцёра кабаноў, куры, качкі, гусі, агарод — гэта ж не праца… Ведаеш, я восені і цяпер баюся. Бульбы саджалі шмат, страшная гэта пара была — копка бульбы. Дзень крукам сагнуўшыся стаіш, да позняга вечара мяшкі цягаеш. Маці тварам чарнела за месяц. І сам бацька чарнеў, нас падганяў. Сябе ён на такой працы, калі капейку ўрваць можна было, не шкадаваў. А нас тым больш… Бізун ён з свайго старога рэменя сплёў. Ім нас і выхоўваў. Так хвастаў, што па месяцу сінякі не сходзілі. Усе атрымоўвалі.

— Усе? І… маці? — спалохана спытала Лена.

— Не, маці ён бізуном не хвастаў, — адмоўна кіўнула галавой Надзея. — Маці біў кулакамі. І толькі ў жывот. Каб слядоў не было. Кашуля дрэнна адпрасаваная, суп перасолены або проста сам не ў настроі — знаходзіў прычыну. Маці прыгожая была, а ён — смаркач побач з ёй, але заўсёды з сабою на розныя гулянкі цягнуў. Вось, маўляў, пазайздросце, якая ў мяне жонка прыгажуня. А дома біў неміласэрна пасля гэтых вечарынак. Чаго, курва, таму ўсміхалася? Навошта, сука, з гэтым танчыць пайшла? І звёў у магілу…

— Як звёў?

— Так і звёў… — Надзея замоўкла на хвіліну, працягнула: — А ёй жа толькі саракавы год пайшоў. Яшчэ прыгожая была і тварам, і целам. Мне тады акурат 16 споўнілася. Даўно ўсё як было…

2

Адкрыліся шырока дзверы, увайшоў упэўнена Клім, у строгім гарнітуры пад гальштукам, з “дыпламатам”.

— Добры дзень!

— Ай, выдатна, братка! — Надзея ўстала, падышла, каб абняць брата. — Вітаю!

Клім чуць памарудзіў, быццам у роздуме: абдымаць сястру ці не, але ўсё ж падставіў шчокі для пацалункаў, абняў.

— Ой, якім ты стаў! Прама прафесар, — Надзея, адступіўшы крок назад, агледзела з захапленнем Кліма. — Нездарма цябе маці ад бацькі хавала, каб ты не ў кароў чысціў, а кніжкі чытаў.

Клім паставіў асцярожна “дыпламат”, падышоў да стала, адкрыў бутэльку мінеральнай вады, наліў у шклянку і павольна выпіў, аглядаючы хуткім поглядам Лену.

– І ты, калі б вучылася, зараз не па рынках бы цягалася. А гэта што ў нас за госці?

— Бач, кот, учуў мяса! Я вось патэлефаную тваёй Зоі, раскажу, як ты на незнаёмых жанчын глядзіш, — падчапіла Надзея.

— Гляджу, як трэба на незнаёмых і сімпатычных глядзець сапраўднаму мужчыне. З захапленнем. А пазнаёміць у такіх выпадках ты абавязана.

— Ах, манеры! Ленка гэта. Але ты на каленкі яе не зыркай, гэтыя каленкі па іншых руках нудзяцца.

— Прыгожае імя — Алена. А калі каленкі аднаму прызначаныя, значыць, ад іншых вачэй іх трэба хаваць. Хіба не так?

— Не бянтэж дзеўку. А прыгажосць толькі дурні хаваюць. Гэта Івана нашага сімпатыя. Табе ятроўка будзе.

— А, Івана… — працягнуў нібы з расчараваннем Клім. — А дзе ж ён сам?

— На агародзе, з бацькам. Ідзі і ты, ды кліч у хату ўжо, стол накрыты.

— Ужо пайшоў, — Клім падняўся і выйшаў.

Лена, пасля таго, як за Клімам зачыніліся дзверы, нечакана спытала:

— Ён любімчыкам у маці быў?

Надзея села.

— Маці-то больш за ўсіх Ваньку любіла, ён у яе і пайшоў. Але Кліма яна берагла ад бацькі. Адчувала, што ён адзін з нас у людзі выйдзе. Яна аб гэтым марыла: каб мы былі пры грашах, пры чыстай працы. Клім вучыўся добра. Цямлівы ён… Усё разумеў і адносіны маці да сабе ўміг прыкмеціў. І выкарыстаў. Бацька з маці не лічыўся ніколі, але Кліма яна перад бацькам з такой лютасцю абараняла, што і той здаваўся. Вось і вырас… Ды што я табе распавядаю, будзе час самой усіх нас пазнаць.

— Вы мне ўжо ўсіх апісалі, — Лена ўстала, прайшлася па пакоі. — Чыста тут так, не верыцца, што мужчына адзінокі жыве.

— Ага, адзінокі! Ды ён наймае, каб яму прыбіралі, варылі і мылі. Пенсія ў яго — ого! Будзе ён табе падлогу мыць. У такім доме вялікім. Будзь ён пракляты, дом гэты! — нечакана закончыла Надзея з надрывам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітальная вячэра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітальная вячэра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітальная вячэра»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітальная вячэра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.