Уладзімір Караткевіч - Блакіт і золата дня

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Блакіт і золата дня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакіт і золата дня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакіт і золата дня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блакіт і золата дня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакіт і золата дня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі на яго.

Худы, з вузкімі клубамі, ён высіўся над ёю, медна-чырвоны, як індзеец. Валасы яго сталі зусім бурштынавымі. Цені і святло на твары. Зменлівы, добры, суровы.

Ёй стала страшна, што хутка ўсё скончыцца і зноў будзе плывучы кірмаш.

— Не трэба чакаць канца, — сказала яна, — лепш дамоў.

І ён паслухмяна павярнуў човен і стаў веславаць у цемру.

Азораная ззяннем паходняў, абкружаная шматкаляровымі карагодамі чаўноў згасала і танула ў водах адразу за імі імгненная праява. Дрэвы закрылі яе, паглынулі воды і цемра, і адразу стала ясна, што тая праява чужая, што на шмат кіламетраў няма нічога, акрамя воднай роўнядзі, вычварнай вязі плыняў, пены ў вірах, пагружаных у ваду лясоў і цішыні.

І па гэтых водах, па залітай вадою зямлі імчаў толькі адзін іхні човен, іхні каўчэг. Недзе, напэўна, былі іншыя чаўны, але для гэтых двух нікога не існавала.

Наталя зноў падумала, што зноў давядзецца вярнуцца да сноў мінулага дня, што давядзецца расстацца з гэтым чалавекам, які цэлы дзень дакранаўся плячом да яе кален.

Яна ўзрадавалася і адначасна да дрыжыкаў спужалася, калі ён паклаў у човен вясло, і іх пачало плаўна праносіць паўз караван, што стаяў на якары. Яна яшчэ знайшла сілы спытаць:

— Нашто гэта?

— Ты хочаш туды? Я давязу... Яна не адказала яму нічога. Ён пачакаў трохі і падсеў да яе, абняў за моцныя і тонкія цлечы. Лёг поруч у сена, што пахла ліпеньскім сонцам. Моцна і пяшчотна прытуліў да сябе.

Яе скура яшчэ не аддала цеплыні дня. І хлопец, заблытаўшыся пальцамі ў яе валасах, пачаў пакрываць яе твар незлічонымі пацалункамі. Яна адчувала шыяй цёплую футру рысі, вуснамі — цёплыя вусны хлопца, целам — усё яго напружанае гарачае цела.

Але яна дрыжала, як ад холаду, яму стала так шкада яе, што ён прыўстаў, выцягнуў з-пад ног тонкае і калючае навобмацак, вельмі цёплае пакрывала і старанна накрыў яе, падторкнуўшы краі пад гнуткую спіну.

Літасці ў яго хапіла толькі на гэта, таму што ён бачыў у змроку яе твар з вялізнымі вачніцамі. І ён ведаў: іншай дарогі няма ні яму, ні ёй. Усё вяло да гэтага: блакіт і золата дня, іскры на вадзе, фіялетавае свячэнне рыбы ў паўзмроку.

І гэтыя плечы, што дрыжалі пад яго рукой. — Юрка, любы, родны мой, не трэба, — казала яна, усё шчыльней прыціскаючыся да яго. І ён ведаў, і шкадаваў, і не мог злітавацца.

Таму што ўсё гэта была мана.

Каўчэг гнала, злёгку пагойдваючы на хвалях, і зверху глядзелі на яго зоры, якія тысячы разоў бачылі гэта і ўсё ж не стамляліся зайздросціць зямной цеплыні.

На хвіліну яму здалося, што ён памыліўся, што маны няма, — і ён адхіліўся. Але яна адчувала яго дыханне, ёй больш за ўсё на свеце было шкада яго. І яна, нясмела ўзяўшы яго руку, пацалавала павязку на яго прадплеччы. І ўжо нічога не засталося, акрамя дрыготкіх адбіткаў зор у яе вачах.

Яны не пачулі, што іх лодка стала, што плынь надзейна пасадзіла яе на схіл кургана, які ўздымаў над вадою сваю макаўку.

Ды гэта было між іншым. Галоўным быў дзень, ноч, што наступіла, жорсткія мужчынскія далоні на плячах і кароткія пацалункі.

А потым ён заснуў, прыціснуўшыся да яе. «І гэта ўсё? — спытала ў сябе яна. І сама сабе адказала: — Так, усё. І што яшчэ трэба? Ён са мною, я з ім».

І нячутна, баючыся разбудзіць, дакранулася вуснамі да яго рукі.

Яны вельмі моцна спалі, калі вада, прыбываючы ўсё вышэй, зняла каўчэг і зноў панесла яго па цячэнню. Мужчына спаў мёртвым сном. Жанчына прачнулася толькі на хвіліну і яшчэ шчыльней прынікла да соннага.

На верхавіне нейкага дрэва крычалі вароны.

— Хіба з такім можна загінуць? — шапнула яна. І апошнім сонным урыўкам думкі падумала:

«Дурныя вароны... Тут не канец. Тут пачатак». Яны спалі, а лодку несла і несла над затопленай зямлёй.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакіт і золата дня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакіт і золата дня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Блакіт і золата дня»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакіт і золата дня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x