• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Блакіт і золата дня

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Блакіт і золата дня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Блакіт і золата дня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакіт і золата дня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Блакіт і золата дня? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Блакіт і золата дня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакіт і золата дня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына павярнулася і з усмешкай, што ўсё яшчэ гуляла на яе вуснах, нездаволена сказала:

— Юрка з Выселкаў вяслуе.

І зноў адвярнулася. Таму што гэты Юрка зусім ёй не падабаўся. Увесь нейкі тугі, як спружына, вочы гарэзлівыя. І заўсёды скаромныя жарты на языку. І заўжды на бойку лезе. Без дай прычыны, проста так: пабачыць, што дзве кампаніі б'юцца, абярэ тую, у якой аднаго чалавека не хапае, — і давай.

Ды і не гэта ў ім самае дрэннае. Вочы ў яго трывогу наводзяць. Няладныя яны, не такія, як у астатніх.

Гэтай зімой ён паспрабаваў быў у сенцах абняць яе. Ёй было смешна, што ў яго дрыжаць рукі, што ён так няроўна дыхае.

І ўсё ж яна ўзвілася на дыбкі, як неаб'езджаны конь.

Людзі ў хаце чулі толькі, як грымнулі вёдры і ўпаў каромысел.

Калі яна ўвайшла ў хату, дзе сустрэлі яе песні скрыпкі, пералівы гармоніка і ўздыхі бубна, нехта спытаў яе:

— Што гэта там упала?

— Юрка вёдры зваліў. П'яны прыцягнуўся. — І прыбавіла: — Угаварыла, каб дадому ішоў.

Яе твар быў такі непранікнёна спакойны, што ўсе паверылі.

І вось цяпер яна злавала, што новы чалавек парушыць гэты сонны, гэты бяздумны і лянівы спакой.

А Юрка тым часам стаў на ногі і ўхапіўся за борт бліжэйшай байды карычневай ад загару рукою.

Човен глуха стукнуўся аб байду. Яго прывязалі. І тады Юрка нахіліўся і лянівым рыўком ускінуў на плечы двухгадовага секача, ашчаціненага, брудна-бурага, са злосна ашчэранай мордай.

Гуляючы, кінуў яго на байду.

— Ану, наваліся, таечкі. Разабраць адразу ж. Мужыкоў накарміць. Усё адно да горада сапсавацца можа.

Бабы з захапленнем загалёкалі над тушай. А Юрка глядзеў на іх падазрона-спакойнымі вачыма.

— Нашто ж квахтаць? — сказаў ён нарэшце. — Добра каб япрук, а то ж так, нядаўна з галавасцікаў выйшаў.

Галавасцікамі ён называў галавастых дзікіх парсюкоў.

— Ну, гэта ты не кажы, — сказаў Наталін бацька, — добры дзік. Бач, іклы ўжо якія!

— Добра, давайце, бабы. Тады ўжо і мне адваліце смажанага. Бо ў мяне ўвесь хлеб скончыўся, паміраю з голаду.

Ён нагнуўся ў чаўне. І раптам бабы з віскам кінуліся ў бакі. Над бортам байды з'явілася круглая галава рысі з грэбліва адкрытай пашчай, белазубай і крывава-чырвонай.

Вушы на галаве былі шчыльна прыціснуты, вочы — прымружаныя. У тую ж хвіліну паказаліся грудзі, моцныя лапы.

Рысь, здавалася, упаўзала ў байду.

І адразу ж над ёй вырасла галава Юркі. Ён рагатаў. У шэрых вачах хітрыкі, рудаватыя валасы хвалямі падаюць на лоб.

— Спужаліся? — спытаў ён. — Добра, кабеткі, не буду.

Ён шпурнуў забітую рысь на дно байды і сам пералез цераз борт.

— А гэта ўжо мне, — сказаў ён, падымаючы звера за карак. — Можа, будзе ў мяне жонка, дык буду класці ёй на ногі, каб са мною не мерзла.

— З табою змерзнеш, — іранічна сказаў Натальчын бацька.

— Дзень добры, людзі, — голасна сказаў Юрка і потым дадаў выразна: — Дзень добры, Наталечка.

Тая не адказала.

Ані не збянтэжаны такой акалічнасцю, ён палез у човен, дзе сядзела дзяўчына.

— Вы разбірайце, — растлумачыў ён бабам, — а я буду тут. Не каля мяса быць кацінаму паху... Ач ты, д'ябал, пра нож забыўся.

І зноў палез у човен. Наталя краем вока бачыла яго худую, налітую рухомай сілай постаць, шэрыя адчайныя вочы.

Юрка ўжо сядзеў на кукішках каля гарадскога хлопца, які другі год швэндаўся па Палессі з блакнотам.

Хлопец амаль любоўна казаў яму:

— Шыцікі цябе ведаюць, што ты за чалавек. Такі ўжо беларус тыповы — далей няма куды.

Губы Юркі склаліся ў іранічную ўсмешку.

— А што, гэта добра ці дрэнна?

— Па-мойму, нядрэнна... Здольны народ.

— У-у, — працягнуў Юрка, — выключна здольны народ...

Пакінуў хлопца, пералез у човен Наталі і кінуў перад ёй на лаўку серабрыстую вільготную рыбу.

— На вось, Наталечка.

— Нашто мне гэта?

— Кляпец. Няхай пакуль што ў вадзе паляжыць. А падвечар ён абсохне, і мы тады з табою дзіва пабачым.

— Ты што, думаеш, я так і буду з табою да вечара сядзець?

— Не з дзедам жа ж Бяскішкіным табе сядзець. Са мною весялей.

І зрабіў першыя надрэзы на лапах рысі.

Абое маўчалі. У вадзе нараджаліся, скакалі па зыбу і згасалі, каб зноў успыхнуць, залацістыя іскрачкі.

— Вы куды? — ціха спытаў ён.

— У Карпілавічы, — неахвотна адказала яна, — ды вось спазняемся.

— Ну так, — сказаў Юрка, — сёння ж вялікдзень. Не даплывеце раней, чым за суткі.

Памаўчаў трошкі:

— А табе нашто?

— Мне не трэба. Гэта старыя бабы так захацелі. Іх тут палова. Шкада, няхай бы пацешыліся на старасці год...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакіт і золата дня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакіт і золата дня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Блакіт і золата дня»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакіт і золата дня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.