Уладзімір Караткевіч - Лясная гісторыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лясная гісторыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лясная гісторыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лясная гісторыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лясная гісторыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лясная гісторыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Пашка нават і сярод браканьераў вызначаўся нейкай сапраўды нялюдскай жорсткасцю. Ён забіваў цельных коз, гэтага дастаткова.

Аднойчы я сам бачыў, як ён прынёс у торбе ваўчыны вывыдак і выкінуў ваўчанят на траву. Справа ёсць справа, мы не бабы. Кожны мужчына разумее, што ёсць толькі два ворагі навек і да смерці: воўк і рысь. І кожны мужчына заб’е ваўка, нават яшчэ сляпога і слабага.

Але адвечны гонар мужчыны ў тым, каб забіваць нават ваўкоў без лішніх пакут. Яны ворагі, але без злоснага намеру. Проста так загадала маці-прырода. Таму – забі, але не здзекуйся. Ты – чалавек.

А Пашка ўзяў у хаце чайнік і метадычна, павольна абварыў задок кожнаму ваўчаняці струменем крутога кіпятку. Ваўчаняты папісквалі, не ведаючы, скуль узялася такая бяда.

У гэтую хвіліну я вельмі шкадаваў, што ў нас мала ваўкоў і што яны не зжэрлі Пашку пад час адной з яго браканьерскіх экскурсій. Увечары, на гулянцы, я прычапіўся да Пашкі і сунуў яму ў морду. Я не мог забыць, як ён амаль пяшчотна ўхмыльнуўся, абварваючы чарговае ваўчанятка. Ён ведаў, што рабіў: прэмію даюць не за шкуркі. Дастаткова, каб быў скальп.

Пашка жыў на ўскраіне сяла з маці, якая толькі што не вылізвала яго ўласным языком. Яму было дваццаць шэсць, больш як усім нам. Ён добра зарабляў, але хата была занядбаная, і сам ён большую частку дня хадзіў ледзь не ў лахманах. Затое на гулянкі апранаўся так, як ніхто ў вёсцы. Са школы выгналі за празмернае захапленне паляўнічымі справамі, дзякуючы чаму сядзеў чатыры гады ў пятым класе. Не вытрымала сэрца нават у самых заядлых паборнікаў усеагульнага навучання. І тут пачалася адысея Ермалюгі.

Ён быў добрым паляўнічым, у гэтым яму не адмаўлялі нават мы. Але гэтым ён быў і страшны. З д’ябальскай падступнасцю, хітрасцю, розумам ён пачаў праследаваць жыхароў пушчы. Ён страляў, ставіў пасткі, атручваў. Не грэбаваў нічым. Пасля знаёмства з ім я цвёрда пераканаўся, што ўсё ж ёсць людзі дрэнныя ледзь не з пялёнак. Ён рос сярод нас, спяваў тыя самыя песні, вучыўся па тых самых падручніках, што і мы. Напэўна, ён быў усё ж псіхічнахворы чалавек. Хто з нармальных, пачуўшы, што ў наваколлі з’явіўся аднекуль лось, паставіць перад сабою мэту неадменна, адразу ж знішчыць яго? А гэты ставіў.

– Я яго расцягну. Ужо я яго падвешу на прыруб, гадаўца.

І сапраўды, падвешваў і расцягваў і выбіў усіх ласёў.

Ён быў надзіва хітры і так умеў разабраць тушу звера і сплавіць яе нейкім гарадскім знаёмым, што яго проста немагчыма было спаймаць. Ды і хто б стаў лавіць?

Пашка быў гатовы на ўсё, рэдкія нашы палясоўшчыкі баяліся яго. Слабасць аховы, блытаніна з лясамі, распаўсюджанае лясное драпежніцтва рабілі тое, што ён адчуваў сябе каралём.

Дваццаць ласёў! Каб яму дваццаць куль у жывот!

Месяцы за два да гэтых падзей раптам амаль ва ўсіх мужыках вёскі загаварыла сумленне, праўдзівей кажучы, звычайны гаспадарскі інстынкт. Зямля ў нас бедная, ад чыгункі далёка. Паступова дадумаліся, што пры такой лясной гаспадарцы хутка давядзецца замест мяса і рыбы смактаць уласныя лапы. Таму стварылі групу з трох паляўнічых, што павінны былі дапамагаць палясоўшчыкам. Гэта дало пакуль што мала выгады. Частка браканьераў пакінула свае справы, але быў яшчэ Пашка. Ён толькі пасмейваўся:

– Вось добра. Здалі ўсё паляванне мне на водкуп. Ну, я ўжо папрацую. За пяцёх.

І ўсе ведалі, што гэты можа і ў спіну стрэльнуць.

Мы пасля выпадку са старым ласём ненавідзелі Пашку ўсёй душой. Нам здаваўся агідны гэты прыгожанькі твар, паабапал якога, невядома адкуль трапіўшы, сядзелі вушы, самыя дзіўныя вушы, якія мне даводзілася бачыць. Яны былі вялікія, вострыя, амаль без мочак. І ён мог круціць імі, менавіта круціць, а не проста варушыць. Мог круціць адным вухам у адзін бок, а другім – у другі. Калісьці гэта было забаўна, зараз – выклікала агіду. Вушы, як у ваўка.

Дык вось, мы сядзелі тады каля вогнішча, і Валька спытаў пра лася. Гэта быў добры вечар, ледзь не самы добры ў маім жыцці, і які ж страшны ранак павінен быў адбыцца пасля гэтай ночы.

– Ведаеш, – сказаў мне Валька, – зноў нехта бачыў лася.

– Глупства, – мармытнуў Зміцер. – Гэта плёткі, напэўна. У нас тут амаль ціха зараз. Дзе яны, тыя звяры? Каб быў лось – я б ведаў. Не можа быць, каб звер не пакінуў слядоў.

– Цю-у, – свіснуў Лісоўскі. – А можа, ён у Ардзішоўскі заказнік перайшоў. Чорт яго там хто знойдзе, нават сам Пашка. Разумееш, не? Разумееш?

– І відаць, што тамцюр цара нябеснага, – разважліва сказаў Шчарбянок, выстругваючы нешта з кавалка дрэва. – Пашку і шукаць яго не трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лясная гісторыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лясная гісторыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лясная гісторыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Лясная гісторыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x