Уладзімір Караткевіч - Калядная рапсодыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Калядная рапсодыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калядная рапсодыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калядная рапсодыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калядная рапсодыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калядная рапсодыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Го-го-го, каза, го-го-го, шэрая!

"Воўк" у вывернутым кажусе кідаецца на "казу", і яго б'юць снежкамі. Усе даўно забылі, што каза — дух нівы і плоднасці, як і ў старажытных грэкаў.

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,
Дзе каза хвастом, там жыта кустом,
Дзе каза рогам, там жыта стогам.

Але вось усё ж бароняць яе, качаюць ваўка, і хмараю ўзлятае ў паветра сыпкі іскрысты снег.

"Сонцаварот. Павярнула, здаецца, не туды. Не на сонца, а на мароз… Як жа гэта я яе ўпершыню абняў. Напаўжартам. Здаецца, там, на задварках, калі яны ішлі да каляднікаў. У сіняй цемры рухалася наводдаль чырвоная кропля зоркі. Слаба, але віскліва даляталі адтуль галасы:

Калядка хадзіла пяшком-пяшком,
Каўбасу насіла мяшком-мяшком.

"Шчасце маё — шчасце п'янага на кірмашы".

…Ячная куцця. Куцця "свентага козліка". Калі ён, малы, спытаў тады, чаму гэта так, яму адказала ягоная стогадовая бабуля:

— Бо ён рожкамі, рожкамі кідаў на малога ў яслях сена, каб дзіцятка не змерзла.

Якія ў яе былі страшныя, амаль нерухомыя рукі! Твар, як з сасновай кары. І якія ясныя, усё яшчэ сінія, але ўжо далёкія ад усяго вакол вочы, што глядзелі ўжо нават не ва ўспаміны, а ў тое, што скора мелася адбыцца з ёй, а некалі і з усімі, каго бачыла яна на вяку.

Няўжо і з Марынай… І з ім… І з Аленай?

…А тады ж, калі ён абняў яе і раптам адчуў тугую пад кажушком спіну, бліскучыя ў цемры вочы, цёмныя ў змроку кветкі хусты, калі адчуў усё яе моцнае цела, як жа моцна яго пранізала, працяла адчуванне яе і сваёй вечнасці!

Можа, гэта і было — праўда?

Яна тады адштурхнула яго. Са смехам:

— Ты што, падмаршалачак, рукі распусціў? Глядзі, адсохнуць.

— Затое не змерзнуць. На гарачым.

— Ой, глядзі. Спаймае цябе Астап Васілеўчык на гарачым. Будзе табе горача.

— Дамо і яму рады. Гарачай. Што я, горшы за яго?

— Ды не горшы. Толькі Астап спачатку многа практыкаваўся. Дрэвы ды пні абдымаў.

…Так, Астап. Супернік, ён ужо чуў пра гэта. Рудаваты здаравень з грубаватым вясёлым абліччам. Скалячы гожыя зубы, кожную дзеўку зачэпіць, закруціць ваўчком нават не ў клубе, а на вуліцы. Былі сябрамі, і вось — нa табе".

Яна тады вырвалася і пабегла на рухомую чырвоную зорку, топчучы нагамі густа-сіні снег. Ён глядзеў ёй наўздагон. І раптам засмяяўся ад шчасця.

"Вось спускаецца на Палессе ноч. Мільгаюць на залатым чорныя сілуэты ялін і дзіўныя, расторганыя ў розныя бакі сілуэты хвояў: як ведзьмы на тычках".

Цягнік ляцеў, і гэтыя ведзьмы круціліся ў шалёным кругавароце.

Гонкі! Бог ты мой, гонкі! У снежных віхурах, у звоне бразготак, што аж захлынаюцца ад захаплення.

Як быў я конь у ліхога пана,
Настаяўся я пад сметнічкам,
Наеўся я саломкі,
Напіўся я балотнай вады.

Побач скачуць вярхі ў масках і вывернутых кажухах. І лятуць у калматых снежкі.

Задзёртыя конскія храпы з ашалелымі вачамі. Ногі шырока мераюць снегавую парчу. Сонца, рыжыя кажухі, чорныя хусткі з чырвонымі і сінімі кветкамі, перавітымі зялёнай лістотай.

Ён стаіць у санях, гагоча і страляе пугай. А побач пад хусцінай румянае, белазубае, сінявокае аблічча. Таксама смяецца. І такая яна зараз… такая!

…Ён вываліў яе ў гурбу, і сам вываліўся з ёю. Яны ўпалі і праваліліся ў пульхнае, нібы ў пярыну. Як патанулі.

Усё далей і далей грымела і звінела рознакаляровая, стракатая, як поплаў, кавалькада.

Засталася мёртвая цішыня. Белае вакол іх. Сонечна-сіняе высока над галавою.

Ляжаў, абдымаючы яе за плечы, моцна прыціскаючы да сябе.

І раптам яна змоўкнула. І ён убачыў, як раптам стаў спынены і суровы яе позірк.

Нібы мерала, нібы пранікала яго да самага апошняга дна. Цішыня. Гэты няўмольны позірк. Белае вакол. Сіняе ўверсе.

..Потым яна сказала яму, што варажыла з першым блінам у руцэ, што наваражыла добрае, і пад акном у суседзяў слухаючы, і на раздарожжы, і ў лазні, але калі ён спытаў, якое ж будзе імя таго, апусціла, нібы вінаватая, вочы. Ласевіч засмяяўся.

…У купэ цьмянае святло. Пагойдвае. Усё змрачней і змрачней пейзаж за акном: дзікая, ветхая нейкая беспрытульнасць.

"Та…та…та…та…", — зноў замільгалі, крыжуючыся, бэлькі моста, і праглянуў на лёдзе апошні сіні водблеск паміраючага дня.

…З Марынаю было куды прасцей, і ён спачатку не ведаў, не здагадваўся чаму. Ішлі заснежаным горадам, насустрач крочылі вясёлыя гаманлівыя пары: штурхаліся ў снег, абсыпаліся ім, прабягалі міма, і яна праводзіла іх нейкім дзіўным пасуравелым позіркам.

— Што вы так? — спытаў Ласевіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калядная рапсодыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калядная рапсодыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Калядная рапсодыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Калядная рапсодыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x