Уладзімір Караткевіч - Калядная рапсодыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Калядная рапсодыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калядная рапсодыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калядная рапсодыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калядная рапсодыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калядная рапсодыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Дык вось адкуль такі не тутэйшы, дзіўны акцэнт," — падумаў ён, і яшчэ раз агледзеў усю кампанію кабет, каравай, цёмны кут, дзе сядзела яна, вырваную святлом з паўцемры залатую галаву, смуглява-аранжавую ад таго ж святла скуру аблічча, і з раптоўным вясёлым адчаем сказаў сабе: "Божа ты мой, прапаў!"

І, каб хаця крыху абмысліць гэты новы, амаль страшны і нічым не падобны на ранейшыя яго прыгоды стан, выйшаў у сенцы. А наўздагон яму ляцела:

Ой, красная каліна над рэчкай,
А красней таго Надзейка ў мамкі.

Стаяў у халодных сенцах не ў змозе сабраць думкі. А з хаты гучала прыглушана:

А ў сені ўвайшла — сені заззялі,
А ў хату ўвайшла — паны ўставалі,
Паны ўставалі — шапкі здымалі.

Ой, цару нябесны, гэтыя песні! Так і гучаць, і гучаць у вушах, настырна, як у ціхай хаце пасля вяселля, калі на падпітку не можаш заснуць. І як холадна гаворыць пра гэта старая кніга: "Музыкальность составляет выдающуюся черту в характере полешука". Гэта пра песні, якімі ён так пякельна, пакутліва шчаслівы.

Як самай каханай жанчынай у хвіліну блізкасці. Як Аленай калісь.

"Гэх, саскочыць бы зараз ды паехаць. Плюнуць на ўсё. Зваліцца ў санкі, на сена і… Каляды… Сонцаварот… Сонца на лета — зіма на мароз. І хутка будзе абуджэнне, і сонца будзе вышэй, а на сэрцы цяплей, і аджывуць нівы і душа, якая ўжо столькі часу нібы спіць… Паехаць. І прападзі яно ўсё пропадам разам з той, што й на печы ніколі не сядзела".

Дарога праз зімовы лес. У небе вясёлкавыя па краях, рэдкія хмаркі. Залатая поўня то нырае ў іх, то зноў вызвалена вырываецца на волю, плаўна плыве ў глыбокай сіні начнога неба. І ад яе пушча то змрочна пахмурнее і цішыцца, а то ўспыхвае іскрыстым блакітам, і заснежаныя яліны робяцца аж празрыстыя. Нібыта ў блакітных шатрах разгараюцца, мігацяць сінія агні.

Заснежаныя бярозкі дугамі над дарогай: дзесяткі сіне-срэбных арак. Ударыш пугаўём, і пасыплецца, пасыплецца сухі, як порах, снег, і дрэўца, хістаючыся ўсё болей і болей, неахвотна ўстане на ногі, усё яшчэ крыху хіляючыся на шлях.

І вось прыемна, пасля марозу, прыпякае праз посцілку добры чарэнь печкі. Водбліскі агню скачуць па вязках цыбулі на сцяне, па вокнах, і ўжо клякоча па патэльні свяжына, а на печ, каб грэўся далей, падаюць чарку.

…Жанчыны ля кроснаў спяваюць: апошняя кросенная песня гэтага года, бо потым аж тыдзень ткаць будзе нельга. Ах, як добра ляжаць, выцягнуўшы ногі, і ведаць, што цяпер з месяц зусім мала працы, што наперадзе аж цэлыя тры куцці. І сёмага студзеня, і трынаццатага, пад стары Новы год, і ў ноч на дзевятнаццатае. Дваццаць тры стравы, а то й болей. Адной рыбы адзінаццаць гатункаў. Тут табе і ліны, і ўюны, і смажаны ў смятане карась… А квас, які так смачна паруе грыбамі. Як успамінак аб леце. Аж да кашы з мёдам.

Язык каўтнеш.

"Сена на стале пад абрусам. Паказаць бы гэта ў натуры на экране. Стол ломіцца. Ядуць так, што ўсе гледачы сарваліся б з месцаў і пабеглі б з кіназалы ў буфет…"

…Усё цямнее і цямнее. Снягі з бэзавых сталі сінія. Вагон калоціць на стыках.

Нябожчык бацька ставіць на стол сноп, сядае і, з-за яго, пытае ў маці:

— А ці бачыш ты мяне, ці бачыш?

— Сконд жа? Не бачу.

— Ну, то каб жа аж ты два месяцы свету не бачыла за морквай чырвонай, за бобам зялёным, за крамянымі гуркамі, за пузатымі гарбузамі.

— А ты мяне ці бачыш?

— Не-а.

— Ну, то й ты каб не бачыў свету ва ўвесь канец лета за стагамі духмянымі, за копамі цяжкімі, за снапамі — не абняць, за вазамі, што аж крэкчуць і рыпяць.

А тады, калі яны ўцяклі з гэтых ідыёцкіх гарадскіх каляд, як жа ўспаміналіся яму тыя, вясковыя! Успаміналіся з радасным заміраннем сэрца і адначасова з сухой нянавісцю, бо ўсё было скончана, бо яму адрэзалі вяртанне да ўсяго гэтага, бо ў сэрцы была пустэча. Бо і сена пад абрусам, і сноп на стале — усё гэта было ўжо яна: абраза, рэўнасць, нянавісць, абыякавасць.

А побач была жанчына, якая, прынамсі, не прыкідвалася добрай, ласкавай і прынаднай. І ён ішоў за ёю заснежанным бульварам, глядзеў на выразны профіль, на заінелую пасмачку валасоў, што выбілася з-пад футравай шапкі, а потым з палёгкаю пераводзіў вочы на вокны дамоў, дзе рознакаляровымі агеньчыкамі таямніча свяціліся ёлкі, дзе мільгалі вясёлкавыя цені людзей.

Кампанія ідзе насустрач. Рагоча. Злёгку "на парах". Спяваюць песні. У Ласевічах гэтая кампанія "вадзіла б казу". Прыгожа. Але абрад "казы" гэта таксама Алена, гожая, як ніхто, ненавідная і незабыўная.

…Снягі занеслі ўсё. Няярка свеціць чырвонае марознае сонца. Валіць сярэдзінай вуліцы гурма, ды не, цэлая працэсія. Наперадзе "каза" ў вывернутым кажусе. Драўляная морда ляпае ніжняй сківіцай, рогі з саломы, барада з мачалы, хвост з трапанага лёну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калядная рапсодыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калядная рапсодыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Калядная рапсодыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Калядная рапсодыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x