Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Ужасы и Мистика, Ужасы и Мистика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч Ктулху (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч Ктулху (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Говард Філіпс Лаўкрафт (1890–1937) – амерыканскі пісьмен нік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр – лаўкрафтаўскія жахі. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (які лёг у аснову «міфаў Ктулху»), «Пацукі ў сценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Ўэст, рэаніматар» і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.

Кліч Ктулху (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч Ктулху (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце прыйшло тое, чаго я даўно баяўся. Мае бацькі, заклапочаныя зменамі ў паводзінах і выглядзе свайго сына, пачалі спакваля шпіёніць за маімі перамяшчэннямі, што пагражала катастрофай. Я нікому не казаў пра візіты да склепа, з дзяцінства з рэлігійнай заўзятасцю ахоўваючы сваю таемную мэту, але цяпер мусіў рабіць намаганні, каб прабрацца праз лабірынты дрыгвяністай лагчыны і адарвацца ад магчымага пераследніка. Ключ да грабніцы я насіў на шнурку на шыі, і пра яго ніхто не ведаў. Я ніколі не выносіў з грабніцы нічога з таго, што знаходзіў у яе сценах.

Аднае раніцы, калі я паказаўся з вільготнага склепа і зашчапіў ланцуг не надта цвёрдай рукой, я ўбачыў у прылеглым гушчары зжаханы твар назіральніка. Канец быў несумненна блізкі, бо маю альтанку сярод дрэваў знайшлі, а мэту маіх начных вандровак выкрылі. Той чалавек не стаў мяне затрымліваць, таму я паспяшаўся дадому, спадзеючыся падслухаць, што ён можа данесці майму знясіленаму турботамі бацьку. Ці хутка ўжо свет пачуе, што я баўлю час за дзвярыма з ланцугом? Уявіце сабе маё радаснае здзіўленне, калі я пачуў, як шпег асцярожным шэптам інфармуе бацьку, што я правёў ноч сярод дрэваў каля склепа , не адводзячы закрытых заслонай сну вачэй ад шчыліны ў прачыненым партале пад навясным замком. Якім цудам назіральнік мог так ашукацца? Цяпер я быў перакананы, што мне дапамагала чыёсьці звышнатуральнае ўмяшанне. Набраўшыся дзякуючы такому ўмяшанню адвагі, я пачаў наведваць грабніцу абсалютна адкрыта, перакананы, што ніхто не зробіцца сведкам таго, як я ўваходжу ўсярэдзіну. Цэлы тыдзень я напоўніцу смакаваў радасці магільнага балявання, пра якое не павінен расказваць, калі здарылася тое, праз што я апынуўся ў гэтым клятым прыстанішчы смутку і аднастайнасці.

Не варта было мне рызыкаваць той ноччу, бо ў хмарах грымела і са смярдзючага балота ў лагчыне ўздымалася пякельнае свячэнне. Кліч мёртвых таксама быў іншы. Вярхоўны д’ябал цягнуў да мяне свае нябачныя пальцы не са склепа ў схіле, а са счарнелых сутарэнняў на вяршыні ўзгорка. Калі я выйшаў з саду на раўніну перад руінамі, я ўгледзеў у туманным месячным святле нешта, чаго заўсёды цьмяна чакаў. Страчаны стагоддзе таму палац зноў узнёс свае велічныя вежы. Выглядаў ён захапляльна. Кожнае акно палымнела раскошай тысячы свечак. Доўгай дарогай каціліся карэты бостанскай эліты, а шматлікія групы напудраных франтаў з суседніх сядзіб падыходзілі пешкі. Я змяшаўся з гэтым натоўпам, хоць і ведаў, што маё месца хутчэй з гаспадарамі, чым з гасцямі. У холе грала музыка, гучаў смех, кожная рука трымала келіх віна. Я пазнаў колькі твараў, хоць лепш ведаў іх высушанымі ці з’едзенымі смерцю і гніеннем. Сярод дзікага і бесклапотнага натоўпу я быў самым дзікім і самым распусным. Вясёлыя блюзнерствы бурлівым патокам ліліся з маіх вуснаў, і ў досціпах я не дбаў пра законы ні Бога, ні чалавека, ні прыроды. Раптам перакат грому, чутны нават праз гоман той свінскай гулянкі, раскалоў дах і змусіў шумную кампанію сціхнуць ад страху. Чырвоныя языкі полымя і пякучыя пошугі цяпла напоўнілі дом. Гулякі, ахопленыя жахам ад раптоўнай катастрофы, якая, здавалася, выйшла за межы неўтаймоўнай Прыроды, з крыкам панесліся ў ноч. Застаўся толькі я, прыкаваны да сядзення ганебным страхам, якога ніколі дагэтуль не адчуваў. А потым маю душу ахапіў іншы кашмар. Спаленае жыўцом да попелу, маё цела разнясуць чатыры ветры, дык, магчыма, я ніколі не буду ляжаць у склепе Хайдаў ! Няўжо мой склеп быў падрыхтаваны не для мяне? Няўжо я не маю права спачыць давеку сярод нашчадкаў сэра Джэфры Хайда? Не! Я прад’яўлю сваё права на смяротную спадчыну, нават калі маёй душы стагоддзямі давядзецца шукаць іншае цялеснае прыстанішча, каб прывесці яго да той незанятай пліты ў нішы грабніцы. Джэрвас Хайд ніколі не падзеліць сумны лёс Палінура! [7] Палінур – персанаж антычнай міфалогіі, сын Іяса, стырнавы Энея. Быў загублены богам сну: заснуўшы, ён упаў у мора, выбраўся на бераг, але загінуў ад рук дзікуноў. Эней сустракае яго ў царстве Аіда.

Калі відзежа дома, ахопленага полымем, развеялася, я заўважыў, што крычу і шалёна б’юся ў руках двух чалавек. Адным з іх быў той шпег, што ішоў да склепа следам за мной. Быў лівень, і на паўднёвым гарызонце ўспыхвалі маланкі, якія нядаўна прайшлі над нашымі галовамі. Мой бацька, твар якога спаласавала няшчасце, стаяў побач, а я крыкам патрабаваў, каб мяне паклалі ў склеп, раз-пораз нагадваючы захопнікам, каб паводзілі сябе са мной як мага далікатней. Счарнелы круг на падлозе разбураных сутарэнняў казаў пра магутны ўдар з нябёсаў. І з гэтага месца колькі цікаўных вяскоўцаў з ліхтарамі аглядалі скрыначку старажытнай работы, якую выхапіла з цемры навальніца. Я перастаў марна і бязмэтна адбівацца і назіраў, як гледачы разбіраюць скарб, і мне дазволілі далучыцца. У скрыначцы, замкі якой разбіліся ад удару, што і вырваў яе з-пад зямлі, захоўвалася шмат папер і каштоўнасцяў, але мае вочы спыніліся на адной-адзінай з іх. Гэта была парцалянавая мініяцюра маладога чалавека ў акуратна завітым парыку, і на ёй былі ініцыялы «Дж. Х.». Яго твар выглядаў быццам мой адбітак у люстэрку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху / The Call of Chulhu
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Сны Ктулху [сборник litres]
Говард Лавкрафт
Говард Філіпс Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Філіпс Лавкрафт
Говард Филлипс Лавкрафт - Зов Ктулху
Говард Филлипс Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Миры Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x