Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Ужасы и Мистика, Ужасы и Мистика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч Ктулху (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч Ктулху (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Говард Філіпс Лаўкрафт (1890–1937) – амерыканскі пісьмен нік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр – лаўкрафтаўскія жахі. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (які лёг у аснову «міфаў Ктулху»), «Пацукі ў сценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Ўэст, рэаніматар» і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.

Кліч Ктулху (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч Ктулху (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наступныя пасля майго адкрыцця месяцы я правёў у марных спробах узламаць складаны замок прачыненай грабніцы, а таксама ў старанна замаскаваных роспытах пра прыроду і гісторыю гэтага збудавання. Як і большасць хлопчыкаў, я меў добры слых і таму шмат пра што дазнаўся, але звычка скрытнасці прымусіла мяне нікому не расказваць ні пра мае веды, ні пра рашэнне. Варта, бадай, згадаць, што прырода гэтай грабніцы мяне ні здзівіла, ні напалохала. Я меў даволі незвычайныя ўяўленні пра жыццё і смерць, і халодная гліна ў мяне асацыявалася з жывым целам няпэўнай формы. Я адчуваў, што вялікае злавеснае сямейства са згарэлага палаца нейкім чынам прысутнічала ў прасторы сярод каменных сцен, якую я імкнуўся даследаваць. Няўцямныя расказы пра таемныя рытуалы і бязбожныя оргіі мінулых гадоў у той старажытнай зале распалілі ўва мне новую моцную цікавасць да склепа, перад дзвярыма якога я праседжваў гадзіны ў любую пару сутак. Аднойчы я прасунуў свечку ў амаль зачынены праход, але не ўбачыў нічога, апрача пралёта вільготных каменных сходаў, што спускаліся долу. Пах гэтага месца выклікаў у мяне агіду і адначасова зачароўваў. Мне здавалася, што я знаў яго даўней за самыя раннія ўспаміны, да таго нават, як атрымаў сваё цяперашняе цела.

Праз год пасля таго як я ўпершыню ўбачыў склеп, на перапоўненым кнігамі гарышчы дома мне трапіўся паточаны чарвякамі пераклад Плутархавых «Жыццяпісаў». Чытаючы пра жыццё Тэсея, я быў моцна ўражаны ўрыўкам пра вялікі камень, пад якім юны герой мусіў знайсці знакі свайго лёсу, калі пасталее дастаткова, каб падняць яго гіганцкую вагу. Легенда развеяла маю прагу як мага хутчэй увайсці ў грабніцу, бо з’явілася адчуванне, што час для гэтага яшчэ не прыспеў. Пазней, казаў я сабе, у мяне з’явіцца дастаткова сілы і вынаходлівасці, каб лёгка разамкнуць цяжкія ланцугі на дзвярах, але пакуль лепш падпарадкавацца таму, што здавалася мне воляй Лёсу.

Цяпер я пільнаваў сыры партал не так неадступна, а значную частку часу прысвяціў іншаму, хоць і не менш дзіўнаму занятку. Раз-пораз я ціха ўставаў уначы і крадком выбіраўся з дому, каб прайсціся тымі цвінтарамі ды пагостамі, ад якіх мяне аберагалі бацькі. Не магу казаць, што я рабіў там, бо цяпер не надта ўпэўнены, ці адбываліся некаторыя рэчы ў сапраўднасці. Але ведаю, што ў дзень па начным шпацыры я часцяком здзіўляў навакольных ведамі пра тое, пра што ўжо амаль забыліся многія пакаленні. Пасля адной з такіх начэй я ўразіў мясцовую грамадскасць незвычайным выказваннем пра пахаванне багатага і славутага сквайра Брустэра, аўтара тутэйшай гісторыі, які памёр у 1711 годзе і чыя сланцавая магільная пліта з выгравіяваным чэрапам і скрыжаванымі косткамі паволі ператваралася ў пыл. У парыве дзіцячай фантазіі я пакляўся не толькі ў тым, што прадпрымальнік Гудмэн Сімпсан скраў туфлі з срэбнымі спражкамі, шаўковую панчоху і атласныя падштанікі нябожчыка, але і ў тым, што сам сквайр заставаўся жывым і ў дзень пасля пахавання яшчэ двойчы перавярнуўся ў сваёй труне пад насыпам.

Але ідэя зайсці ў склеп не пакідала маіх думак. Яе па-сапраўднаму ўзбудзіла нечаканае генеалагічнае адкрыццё: мой уласны радавод па мацярынскай лініі меў прынамсі слабую сувязь з быццам бы вымерлым сямействам Хайдаў. Як апошні нашчадак нашага роду я, падобна, аказаўся апошнім і ў гэтым, яшчэ старэйшым і больш загадкавым радаводзе. Я пачаў адчуваць, што склеп – мой , і з гарачым запалам чакаў часу, калі ўвайду ў тыя каменныя дзверы і спушчуся слізкімі каменнымі сходамі ў яго цемру. Цяпер у мяне сфармавалася звычка вельмі напружана прыслухоўвацца да таго, што адбываецца за прачыненым парталам, прысвячаючы гэтай незвычайнай вахце свае любімыя гадзіны паўночнага спакою. Да таго часу як я пасталеў, я зрабіў маленькую прагаліну ў гушчары перад забраснявелым фасадам у схіле так, каб навакольныя расліны акружалі і звешваліся над гэтым месцам, як сцены і дах лясной альтанкі. Гэтая альтанка была маім храмам, а зачыненыя дзверы – святыняй, тут я ляжаў, выцягнуўшыся на замшэлай зямлі, занураны ў дзіўныя думкі і дзіўныя сны.

Ноч, калі прыйшло першае адкрыццё, была душнай. Я, мусіць, заснуў ад зморы, бо, пачуўшы галасы , вельмі выразна зразумеў, што абудзіўся. Пра іх тон ці акцэнт я не наважваюся, а пра іх характар – не збіраюся гаварыць, але магу сказаць, што яны мелі пэўныя вусцішныя асаблівасці ў падборы словаў, вымове і спосабе маўлення. Усе адценні новаангельскага дыялекту, ад нязграбных гукаў пурытанскіх каланістаў да педантычнай рыторыкі пяцідзесяцігадовай даўніны, здавалася, прысутнічалі ў гэтай няяснай гутарцы, хоць заўважыў я гэта пазней. І тут жа маю ўвагу адцягнула іншая з’ява, вельмі мімалётная – я б не прысягнуў, што мне не здалося. Прачнуўшыся, я цьмяна заўважыў, што ў падземным склепе паспешліва загасілі агонь . Не думаю, што я моцна здзівіўся ці запанікаваў, ведаю толькі, што ў тую ноч я істотна і назаўжды змяніўся . Вярнуўшыся дадому, я пайшоў проста да гнілога куфра на гарышчы, знайшоў у ім ключ і наступнага вечара з лёгкасцю адамкнуў перашкоду, якую так доўга і марна штурмаваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху / The Call of Chulhu
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Сны Ктулху [сборник litres]
Говард Лавкрафт
Говард Філіпс Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Філіпс Лавкрафт
Говард Филлипс Лавкрафт - Зов Ктулху
Говард Филлипс Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Миры Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x