Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Говард Філіпс Лаўкрафт - Кліч Ктулху (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Ужасы и Мистика, Ужасы и Мистика, foreign_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч Ктулху (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч Ктулху (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Говард Філіпс Лаўкрафт (1890–1937) – амерыканскі пісьмен нік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр – лаўкрафтаўскія жахі. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (які лёг у аснову «міфаў Ктулху»), «Пацукі ў сценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Ўэст, рэаніматар» і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.

Кліч Ктулху (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч Ктулху (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дакумент перанёс мяне ў трынаццатае стагоддзе, калі мой стары замак быў страшнай і непрыступнай крэпасцю. У ім апавядалася пра старога, што колісь жыў на нашых землях, чалавека выбітных здольнасцяў, хоць станам і не вышэйшага за селяніна. Звалі яго Мішэль, але звярталіся зазвычай па мянушцы – Мавэ, што значыць Ліхі, якую ён займеў праз сваю благую славу. Ён быў адукаваны лепш за іншых і займаўся пошукамі філасофскага каменя і эліксіру вечнага жыцця, да таго ж лічылася, што яму вядомыя страшныя таямніцы чорнай магіі і алхіміі. У Мішэля Мавэ быў сын, звалі якога Шарль. Юнак знаўся на таемных сферах не горш за бацьку і таму меў мянушку Ле Сарсье, ці Вядзьмак. Гэтых двух пазбягалі ўсе сумленныя людзі, падазраючы іх у самых брыдкіх справах. Стары Мішэль, казалі, жыўцом спаліў сваю жонку, каб прынесці ахвяру д’яблу. Адказнасць за многія незразумелыя знікненні малых сялянскіх дзяцей таксама прыпісвалі гэтай вусцішнай пары. Аднак у змрочнай прыродзе бацькі і сына была адна чалавечая рыса: ліхі стары любіў свайго нашчадка з жахліваю сілай, і юнак адказваў бацьку больш чым сыноўскай адданасцю.

Аднае ночы замак на гары ахапіла дзікая паніка: знік юны Годфры, сын графа Анры. Пошукавы атрад на чале з ашалелым бацькам уварваўся ў хату чарадзеяў і наткнуўся на старога Мішэля Мавэ, што завіхаўся над вялізным катлом, у якім нешта бурна кіпела. Страціўшы кантроль над сваім дзікім шалам і роспаччу, граф без дай прычыны пусціў у ход рукі, і раней чым ён аслабіў мёртвую хватку, яго ахвяра ўжо не жыла. І тут радасныя слугі паведамілі, што малады Годфры знайшоўся ў далёкай закінутай зале неабдымнага гмаху. Так прыйшлі познія весткі, што гаротны Мішэль загінуў ні за што. Калі граф з паплечнікамі пакідаў сціплае жытло алхіміка, сярод дрэваў з’явілася фігура Шарля Ле Сарсье. З узрушанай балбатні чэлядзі ён даведаўся, што адбылося, але спачатку бацькаў лёс быццам пакінуў яго абыякавым. Потым, паволі прасунуўшыся бліжэй да графа, манатонным, але жахлівым голасам ён прамовіў праклён, які з таго часу лёг на род С.

Ніхто з нашчадкаў вінаватага ў тым здзеку
Хай не перажыве забойцы веку! —

сказаў ён і, перад тым як скочыць ізноў да цёмнага лесу, выцягнуў з тунікі бутэлечку бясколернай вадкасці і пырснуў ёй у твар бацькаваму забойцу, знікаючы за чарнільнай заслонай ночы. Граф памёр, не паспеўшы вымавіць ні слова, і яго пахавалі назаўтра ва ўзросце, няшмат большым за трыццаць два гады. Забойцы прастыў і след, хоць нястомныя атрады сялян прачасалі навакольныя лясы і пожні наўкола гары.

Час ішоў, і нішто не нагадвала пра праклён, таму калі Годфры, нявінную прычыну ўсёй гэтай трагедыі і спадкаемца графскага тытула, забілі стралой на паляванні ва ўзросце трыццаці двух гадоў, гэта не выклікала ніякіх думак, апрача смутку пра яго смерць. Але калі праз шмат гадоў наступнага маладога графа, якога звалі Рабэр, знайшлі мёртвым у полі паблізу без бачных прычын смерці, сяляне пошапкам загаварылі, што іх сеньёру перад гэтай нечаканай і заўчаснай смерцю ледзь толькі споўнілася трыццаць два. Луі, сына Рабэра, знайшлі патанулым у рове ў тым жа фатальным узросце. Так вусцішны летапіс апісваў стагоддзе за стагоддзем: шчаслівыя і сумленныя жыцці Анры, Рабэраў, Антуанаў і Арманаў абрываліся ва ўзросце, трошкі меншым за ўзрост іх няшчаснага продка, у якім той учыніў забойства.

З прачытанага стала ясна, што мне засталося не больш за адзінаццаць гадоў. Жыццё, якое я раней цаніў мала, цяпер рабілася мне штодня даражэйшым, пакуль я ўсё больш паглыбляўся ў загадкі невядомага свету чорнай магіі. Сучасная навука не зрабіла на мяне, адарванага ад свету, ніякага ўражання, і я шчыраваў як у Сярэднявеччы, захоплены новымі ведамі пра дэманалогію і алхімію, як стары Мішэль і юны Шарль калісь. Але колькі я ні чытаў, я ніяк не мог разабрацца ў дзіўным праклёне, што ляжаў на маім родзе. У рэдкія моманты рацыянальнасці я нават быў гатовы шукаць натуральных тлумачэнняў, прыпісваючы раннія смерці сваіх продкаў рукам ліхога Шарля Ле Сарсье і яго нашчадкаў. Але калі стараннае расследаванне не выявіла ніякіх звестак пра дзяцей алхіміка, я вярнуўся да вывучэння акультызму і чарговы раз паспрабаваў знайсці заклён, які б вызваліў мой дом ад страшнага цяжару. Я не сумняваўся ў адным: мне нельга жаніцца, каб праклён памёр разам са мной, бо іншых галінаў роду не існавала.

Калі я наблізіўся да трыццацігадовага ўзросту, стары П’ер падаўся на той свет. Я сам пахаваў яго пад каменнем на дзядзінцы, дзе ён любіў гуляць, пакуль быў жывы. Мне засталося толькі думаць пра ўласны лёс – адзінаму жывому чалавеку ў вялізным замку. У поўнай самоце мой розум паціху пераставаў марна бунтаваць супраць наканаванага няшчасця і ўрэшце амаль пагадзіўся з лёсам, які напаткаў многіх маіх продкаў. Значную частку майго часу цяпер займала вывучэнне разбураных і закінутых залаў і вежаў старога замка, якіх у юнацтве страх вымушаў мяне пазбягаць, а ў некаторыя з іх, як сказаў мне аднойчы стары П’ер, больш за чатыры стагоддзі не ступала нага чалавека. Многае з таго, што я знайшоў, было дзіўным і страшным. На вочы траплялася мэбля, пакрытая пылам стагоддзяў і панішчаная гніллю ад пастаяннай вільгаці. Усё было аплеценае павуціннем у такой колькасці, якой я ніколі не бачыў, і толькі вялізныя кажаны пляскалі ў змроку сваімі жахлівымі касцістымі крыламі з усіх бакоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч Ктулху (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Мифы Ктулху
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Зов Ктулху / The Call of Chulhu
Говард Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Сны Ктулху [сборник litres]
Говард Лавкрафт
Говард Філіпс Лавкрафт - Поклик Ктулху
Говард Філіпс Лавкрафт
Говард Филлипс Лавкрафт - Зов Ктулху
Говард Филлипс Лавкрафт
Говард Лавкрафт - Миры Ктулху (сборник)
Говард Лавкрафт
Отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч Ктулху (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x