Мядовая раса, або падзь – салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці жамяры).
Пятра І. Гаворка ідзе пра падзеі Паўночнай вайны (1700–1721).
Сажань – мера даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім выкарыстоўваўся малы сажань і рыжскі махавы сажань (188,125 см).
Твардоўскі – герой сярэднявечнай легенды, што прадаў д’яблу сваю душу, каб атрымаць выгоды на гэтым свеце.
Пералёт-траву.
У Вялікім княстве Літоўскім мясцовую ўладу выбіралі звычайна на павятовых сойміках. Фармальна такое становішча захавалася нават пасля далучэння Беларусі да Расійскае імперыі. І толькі ў другой чвэрці ХІХ ст. мясцовае заканадаўства паступова было скасавана.
Ёсць такая думка ў некаторых мясцiнах Беларусi мiж простым людам, што той, хто пасадзiць дуб або пасее жалуды, скарачае сабе жыццё, бо яго сiла пераходзiць да дрэў, якiя ён пасадзiў і вырошчвае.
Палёнка – беларуская назва трунку, якi робяць з паленай гарэлкi, журавiн i мёду.
Міля – адзінка даўжыні. У ХІХ ст. у Беларусі ўжывалася міля, роўная 7,777 км.
Мёд-трайняк – моцны пітны мёд.
Піўніца – падвал, дзе захоўвалі напоі.
Паводле цыганскiх паданняў, яна расце ў воднай глыбiнi, засцерагае ад пажараў i вучыць згадваць будучыню.
Адзiн з васьмi духаў, што мае ўплыў на людзей.
Наступныя два радкі, мажліва, выкрасліў цэнзар Ігнат Іваноўскі або сам аўтар, чытаючы карэктуру.
З апавяданняў люду.
Аўстэрыя – гасцініца, заезны дом.
На Беларусi i цяпер яшчэ просты люд лечыцца так ад шуму i iншых хвароб у галаве.
На Беларусi можна пачуць гiсторыю, у якой кашэчы кароль завецца Варгiн, пеўневы – Будзiмiр, мышыны – Паднор.
Беларусы вераць, што жамяра ў галаве заводзiцца да варкатання катоў.
Дубiна, Пруд, Гарыня – гэта асілкі паганскіх часоў. Яны засталiся ў памяцi люду i згадваюцца ў асобных казках як і Баба Яга, Купала, Чур ды iншыя багi.
Першая частка (раздзелы “Што здарылася з Драўляным Дзядком” і “Кабета Інсекта”) гэтае аповесці Я. Баршчэўскага была надрукавана ў пятым томіку альманаха “Nіezabudka” на 1844 г. яшчэ да з’яўлення “Шляхціца Завальні”. Другая частка – у восьмым томіку альманаха Казіміра Буйніцкага “Rubon” на 1847 г. ужо пасля выхаду “Шляхціца Завальні”.
Klauber svulpsіt – Клаўбер напісаў па замове (ці Клаўбер пісаў па жаданню) ад лац. абрэвіятуры s(і) vul(tіs) (scrі)psіt (ці s(і) vul(t) (scrі)psіt).
Баболя Андрэй (1591–1657) – манах ордэна езуітаў. Вызначыўся сваёй рэлігійнаю дзейнасцю ў Бабруйску і Пінску. Падчас вайны ў 1657 г. быў замардаваны казакамі.
Ксаверый Францішак (пам. у 1552) – пакутнік і святы каталіцкае царквы, адзін з першых місіянераў езуіцкага ордэна ў Азіі.
У другой частцы аповесці замест крыптаніма З… пададзена поўнае прозвішча гаспадара – пан Зямельскі.
У 1820 г. царскія ўлады забаранілі дзейнасць езуітаў у Расеі.
Фáктар – пасрэднік, ад лац. factor – той, хто выконвае.
Гэтая частка аповесці закончана ў 1843 г. Змяшчаючы яе ў альманаху “Nіezabudka” (т. 5 на 1844 г.), Я. Баршчэўскі абяцаў працяг у наступным томе.
Першая страфа “Ранішняе песні” Ф. Карпінскага.
Феакрыт (канец ІV ст. – І-я пал. ІІІ ст. да н. э.) – старажытнагрэцкі паэт, заснавальнік жанру ідыліі. Асобныя яго творы перакладаў С. Шымановіч.
Геснер Саламон (1730–1788) – швейцарскі паэт і мастак. Пісаў на нямецкай мове. Аўтар зборнікаў “Ідыліі” ў прозе (1756) і “Вершы” (1762).
Шымановіч Сымон (1558–1629) – польскі паэт-гуманіст. У гісторыю польскае літаратуры ўвайшоў як стваральнік цыкла “Ідыліі” (1614).
Напрыканцы аповесці пазначана: “Працяг у наступным нумары”.
Упершыню надрукавана на польскай мове ў кнізе: Proza і wіerszy. Kіjow, 1849. Cz. 1.
Валынь – гістарычная частка Вялікага княства Літоўскага. Сваю назву атрымала ад г. Валынь, якога сёння няма. Уключае ў сябе беларускае і ўкраінскае Палессе.
Цуднаў – сёння гэта ўкраінскі горад Чуднаў.
Читать дальше