Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дзіўныя рэчы ты апавядаеш, пане Мікола, – сказаў гаспадар. – Усім нам цікава ведаць, якім гэта чынам можа чалавек змяніць сваё аблічча.

– Рэч немагчымая, незразумелая, надзвычайная і нечуваная, але так было.

– Аднак растлумач жа нам гэтую загадку! – закрычалі ўсе госці. – Бо ніхто з нас адгадаць яе не можа.

– І я таямніцу не зразумеў ва ўсіх дэталях, але пра тое толькі раскажу, што бачылі, і пра тое, што ён сам нядаўна расказваў.

У часе тае лютае халеры, ведаеце самі, Саматніцкі быў смялейшы за саміх лекараў, рызыкаваў, на любы кліч ляцеў, абы толькі даць ратунак людзям: хворых націраў нейкімі таямнічымі лекамі і штосьці даваў выпіць, ды такія гэта мела добрыя вынікі, што аніводзін не памёр з тых, каго ён наведаў.

Цуднаўскі мешчанін, адзін з маіх знаёмых, расказаў мне пра такое дзіўнае здарэнне. Ягоная жонка раптоўна адчула моцны боль у сярэдзіне, і зараз жа з’явіліся ўсе прыкметы тае страшнае хваробы; дык ён паспяшаўся да нашага цудоўнага лекара прасіць дапамогі. Калі ён прыбег на хутар, то аслупянеў, уражаны незразумелым відовішчам: на панадворку перад самаю брамаю ўбачыў Саматніцкага; той выглядаў нябожчыкам: рукі і ногі былі не падуладныя яму, вочы адкрытыя, твар бледны; мёртвае цела, адарваўшыся ад зямлі, рухалася, і здавалася, што нейкая нябачная сіла кідала гэты труп ва ўсе бакі. Мешчанін хацеў ужо ўцякаць адтуль, але пачуў голас: “Пачакай хвіліну, спачатку трэба, каб ты маё цела намазаў лекамі і выратаваў ад пошасці, тады буду гатовы ісці з табою”. Праз колькі хвілінаў цела стала на ногі, здаровы Саматніцкі аправіў на сабе вопратку і сказаў: “Ну, цяпер пойдзем, ведаю, чаго ты прыйшоў: жонка твая ачуняе”. І сапраўды, таемнымі сваімі лекамі ён выратаваў яе за пару гадзін.

А вось якім чынам гэты дзіўны лекар, што засцерагаў сябе і ратаваў іншых, трапіў у вялікае няшчасце. Пэўнага дня, калі ён, маючы намер ісці да хворых, намазваў сваё цела, каб засцерагчыся ад пошасці, адна асоба, якую ён моцна кахаў, недзе ў далёкім краі цяжка захварэла на халеру. Саматніцкі гэта ўбачыў, бо кажуць, што душа, калі яе не абцяжарвае цела, далёка бачыць і чуе. Быў ён вельмі ўзрушаны, і нават забыўся, што з целам ягоным можа здарыцца няшчасце, калі не схаваць яго ў зацішным кутку. Пакінуўшы цела ля брамы хутара, паляцеў, каб як хутчэй паспець з таемнымі лекамі. Пасля выратавання мілае яму асобы і вяртання дахаты, ён ужо не ўбачыў свайго цела, якое людзі знайшлі ды пахавалі, лічачы, што ён памёр ад пошасці. Няшчасны Саматніцкі без цела быў нябачны, нікому не мог і слова сказаць, бо, чуючы ягоны голас, усе жагналіся ад страху, мяркуючы, што здань з імі размаўляе. Не маючы мажлівасці даведацца пра сваё цела, ён блукаў доўгі час незаўважаным, нарэшце знайшоў на дарозе нейкі труп, з якога толькі што душа вылецела, прымусіў сваімі таемнымі лекамі цыркуляваць кроў, улез у чужое цела, вярнуўся на свой хутар і цяпер жыве там самотна: ніхто яго не пазнае, усе лічаць яго нябожчыкам.

– Лепш бы зрабіў, – прамовіў гаспадар, – калі б ужо адышоў назаўсёды на той свет, чым блукаць па зямлі ў чужым целе.

– Хоча ці не хоча, – сказаў Мікола, – аднак мусіць пакутаваць на зямлі і чакаць, пакуль праб’е гадзіна, прызначаная Богам.

Калі яны так размаўлялі, адчыніліся раптам дзверы, і ўвайшоў незнаёмы: твар цёмны, пануры, зусім бяскроўны, аніякага пачуцця на ім, нос тонкі, пакрыты сухою скураю, вусны без колеру, вочы без выразу, і, здаецца, імгла нейкая іх ахутала. З плячэй незнаёмца спадаў сурдут, ахінаючы яго схудалае цела.

– Так, пане Мікола, – пачаў ён працяглым і манатонным голасам, – я той самы Саматніцкі, пра якога ты толькі што казаў. Чужое цела – цяжар мне на гэтым свеце, не варта яно маіх клопатаў, але вочы душы далёка бачаць і вушы далёка чуюць: ведаю, пра што ты цяпер гаварыў; дзякуй, што пра мяне ўспамінаў; чалавек у маім стане не сустрэне на зямлі ні знаёмых, ні сяброў.

Усе моўчкі пазіралі на маркотную, нябачаную дагэтуль постаць. Маўчанне парушыў Мікола:

– Ратуючы іншых ад смерці, ты сам трапіў у большае няшчасце, чым смерць.

– Ніхто з іх не вінаваты, што я так пакутую.

– Я калісьці ў Вільні ведаў Саматніцкага, – сказаў Зянон. – Можа, ты маеш там кузена?

– Гэта я сам, але не такі, якім быў колісь.

– Ці даўно жывеш у гэтым краі?

– Ужо некалькі гадоў; і туды, дзе быў, не вярнуся: цяпер ніхто мяне там не пазнае. І яна не пазнае, – не паверыць, не пашкадуе, смяяцца будзе, як з вар’ята.

– Шмат розных выпрабаванняў было ў тваім жыцці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x