Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Даследчык шукае таямніцы, бяда шукае даследчыка. Зяноне, калі верыш, што я той самы, якога ты знаў колісь у Вільні, прыйдзі заўтра ў маю хаціну – у мяне ёсць пра што расказаць і пра што прасіць. Бывайце. Думайце пра мяне, як вам заманецца.

Пасля ягонага адыходу госці ў задуменні пазіралі адзін на аднаго, не разумеючы, што гэта значыць: з гаворкі здаецца ён тым самым Саматніцкім, знешнасць жа зусім іншая.

– Бачыце, суседзі? – прамовіў Мікола. – Як вам гэты госць? Усё спраўджваецца, аб чым я вам нядаўна казаў: твар, вусны, нос, вочы, валасы і ўсё тое, што мае гэтае цела, – не ягонае ўласнае, але ён той самы Саматніцкі, бо і сам сябе так назваў і тое, што я казаў, пацвердзіў.

– Але здаецца, – сказаў Мацей, – што яго не прынялі на тым свеце, дык мусіў зноў вярнуцца на зямлю, бо ён нібы нябожчык. Няма ў ім жыцця.

– Дзіўны госць, – сказаў гаспадар. – Я не затрымліваў яго, бо, кажучы шчыра, ягоны прыход, быццам з таго свету, выклікаў у мяне нейкае незразумелае пачуццё.

Увесь той вечар суседзі гаманілі пра Саматніцкага.

* * *

Дзень быў восеньскі, неба хмурнае, шумелі дрэвы над счарнелым дахам хутара, вецер падымаў у паветра жоўтую лістоту. Саматніцкі нерухома сядзеў ля акна, нібы драўляны ідал. Зянон зайшоў у хату, спыніўся і доўга глядзеў на гаспадара, нарэшце, каб абудзіць яго, госць папытаўся голасна:

– Як маешся, пане Саматніцкі?

І той раптоўна, нібы сон адагнаўшы, ускочыў з месца і прамовіў:

– Дзякуй, што мяне наведаў. Я не прывітаў такога добрага госця, бо быў у гэты час вельмі далёка.

– Пэўна, дзесьці ў далёкай мінуласці, прыемна сяды-тады той край думкаю адведаць.

– Праўда, тут горш, але там, дзе быў, мінулае і сучаснасць заўсёды аднастайныя: Адэля са спакойным тварам, з мілаю ўсмешкаю бавіцца ў сябрыне вясёлых гасцей – гэты расказвае ёй, што чуў, той – што прачытаў, які новы твор выйшаў з друку, пра знакамітых пісьменнікаў, пра літаратурную славу, як круціцца то сюды, то туды Кола Фартуны, што дзеецца ў вялікім свеце. І ніхто там пра мяне не ўспомніў, і Адэля, размаўляючы то з гэтым, то з тым, пра мяне – ні слоўца.

– Гэта звычайная рэч: час сцірае надпісы на цвёрдым мармуры, а людскую памяць лёгкі ветрык развее, малая хмарка заслоніць.

– І я гэтага хацеў, ды лічыў, што ў далёкіх краях новыя мясціны, маляўнічыя краявіды ды выпрабаванні зменяць мае думкі і жаданні: пабываў у стэпах, бачыў цуды, узіраўся ў таямніцы прыроды, – аднак хмары і стэпавыя вятры не развеялі, не засланілі маіх успамінаў.

– Ты не перамяніў сваіх пачуццяў, але, пэўна, скарыстаў розныя адкрыцці гэтага краю, які раней не ведаў; хацеў бы і я штосьці даведацца з гэтых адкрыццяў.

– Якія выгоды я меў тут? Бачыш, які я цяпер? Калі я трапіў у гэты край, то ўпадабаў лагодны клімат, разлогі ўрадлівых ніваў, раскошу расквітнелых садоў, ветлівасць і дабрыню жыхароў. Аднак праз некалькі месяцаў захацелася мне болей пазнаць: я перш-наперш прагнуў пабыць ва Умані 191 191 Умань – горад на Украіне, дзе ў 1786 г. казацкія атрады Гонты і Жалезняка выразалі ўсё насельніцтва. , пабачыць пекны Сафіеўскі сад, так услаўлены ў паэзіі Трамбецкага 192 192 Трамбецкі Станіслаў (1739–1812) – прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалітае Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пісаў байкі, сатыры, оды, паэмы, панегірыкі. Адзін з самых славутых ягоных твораў – “Сафіеўка”. , бо ён у маім уяўленні маляваўся зямным раем; я вандрую, як звычайна, без вялікіх выдаткаў, і напрыканцы траўня пабачыў ужо разлеглыя стэпы Ўкраіны. Знаёмячыся з вуліцамі горада Умані, я згадваў пра тыя страшныя зверствы, якія чыніліся тут у часе нападу гайдамакаў.

Шукаючы сад, я даведаўся ад тамтэйшых жыхароў да яго дарогу і пайшоў туды праз высокую браму прыгожай архітэктуры, заўважыў сажалку, якая з двух бакоў была закрытая гарыстаю мясцовасцю, лясным гушчаром і зіхацела ў цішы, нібы люстра. Паўзіраўшыся на статуі з белага мармуру, што стаяць ля вады, я пайшоў правым бокам далей, любуючыся шторазу новымі краявідамі; прыемна глядзець на расквітнелую ўвесну прыроду, а тым больш, калі яе мастацтвам, стараннем і выдаткамі даводзяць да ідэальнае прыгажосці; там усё ў той час вабіць чалавечае вока. Бачыў высечаныя ў дзікіх, зарослых лесам скалах гроты, бачыў гаманкія крыштальныя воды на імшыстым дзікім каменні, бачыў аграмадны граніт, што ледзь трымаецца на абломках скалы, палохаючы людзей, бачыў у чыстай крыніцы рыбу, якая зіхацела золатам і срэбрам. Там лугі і ўзгоркі ўкрыты прыгожымі кветкамі, у кустах чуваць пошчак салаўёў, бачыў там чароўны палац Псіхеі ды прыгожы востраў багіні Каліпсы; там сустрэнеш усё, што толькі можа стварыць уяўленне паэтаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x