Уладзімір Садоўскі - Проста фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Садоўскі - Проста фантастыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: Космическая фантастика, foreign_sf, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Проста фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Проста фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008–2018 гадоў. Скразная тэма зборніка – фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшэну тут не месца!
Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Проста фантастыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Проста фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шырокія шкляныя створкі бясшумна раз’ехаліся прама перад Сяргеем, прапускаючы таго ў доўгі калідор, па абодва бакі якога цягнуліся дзверы, падпісаныя нумарамі. Сяргей накіраваўся да шасцёркі, каля якой ужо стаяў малады чалавек у касцюме з бэйджам на лацкане.

– Я аператар віртуальнага вылічальнага цэнтра, я буду праводзіць з вамі сеанс ВС, – адрапартаваў малады чалавек, які хутчэй паходзіў на вышыбалу ў модным клубе, чым на тэхніка-аператара.

Сяргей працягнуў яму картку. Бамбіза ўзяў пласцінку, павярнуўся, засунуў яе ў шчыліну замка і дзверы адчыніліся. Аператар жэстам запрасіў Сяргея ўвайсці. За дзвярыма знаходзіўся невялікі пакой, напоўнены прытушаным святлом. У цэнтры пакоя стаяла крэсла, падобнае на стаматалагічнае, у якім чалавек знаходзіцца ў напаўляжачым стане. Аператар зачыніў дзверы і падышоў да Сяргея.

– Пачнем! – бадзёра сказаў ён голасам маладога стаматолага, якому ўпершыню давялося вырываць зуб у жывога чалавека.

Сяргею раптам стала не па сабе. Боязь незразумелай тэхнікі, якая нагадвала пра зубны боль, дапаўнялася страхам перад самой віртуальнасцю.

– Які чорт мяне тузануў пайсці на гэта? – думаў ён.

– Сядайце, – аператар падвёў Сяргея да крэсла.

Розныя невясёлыя думкі раіліся ў галаве Сяргея, калі ён апускаўся ў «стаматалагічнае» крэсла, якое аказалася, дарэчы, вельмі зручным.

Аператар падышоў ззаду, пачакаў, пакуль Сяргей уладкуецца на месцы зручней, і надзеў яму на галаву шлем. Шлем быў глухім і закрываў амаль усю галаву. Нічога са звыклых стэрэа-экранчыкаў перад вачыма або навушнікаў каля вушэй у ім не было. Толькі нешта стала лёгка паколваць віскі і патыліцу пасля таго як аператар запусціў машыну.

«Інфармацыя падаецца непасрэдна на зоны мозгу, якія ўспрымаюць пачуцці…» – успомнілася Сяргею фраза з ранішняй тэлеперадачы, – «і не трэба свідраваць дзірку на патыліцы».

– Ну як, нармальна? Не цісне? – спытаў аператар.

– Усё добра.

– Тады пачнем. Якую смерць вам загрузіць?

– Што вы звычайна ставіце пачаткоўцам?

– Крушэнне трансатлантычнага лайнера.

– Давайце, – сказаў Сяргей і міжволі сцепануўся, узгадаўшы «Тытанік».

– Выдатна. Ляжыце спакойна. Усё хутка пачнецца.

Па-за шлемам чуўся ціхі гуд вылічальнай тэхнікі. Цела раптоўна ахапіла лёгкасць, вочы сталі закрывацца, а думкі прыйшлі ў дзіўны спакой. Сяргей заплюшчыў вочы і заснуў.

Ачухаўся Сяргей у прасторным пакоі на велізарным двухмесным ложку. Вакол усё ззяла раскошай: разьбяныя крэслы з шаўковымі падушкамі, канапа насупраць ложка, элегантныя столікі з гнутымі ножкамі, залачоныя кандэлябры на іх, жырандоля з электрычнымі лямпамі і вялікае, ва ўсю сцяну, люстэрка, рама якога была сапраўдным творам мастацтва.

Ён не адразу зразумеў, дзе знаходзіцца. Толькі ўбачыўшы характэрнае круглае акно, Сяргей ўсвядоміў, што ляжыць у каюце карабля. Раптам патушылася і зноў запалілася святло. Сяргей убачыў, што падлога пачала прыкметна хіліцца налева, а рэчы на століках пачалі з’язджаць да краю. Ён устаў з ложка і паглядзеў уніз. Так і ёсць – ножкі ложка і століка, які стаяў побач, былі прыкручаныя да падлогі.

Святло зноў згасла і доўга не запальвалася. Аднекуль пацягнула холадам. Сяргея прабралі дрыжыкі. Аказалася, што адзенне на ім тое ж самае, у якім ён прыйшоў на сеанс: лёгкія штаны, кашуля і гальштук, куртку ён пакінуў у машыне.

Сяргей захацеў падысці да дзвярэй, але карабель моцна скаланула і хлопец паваліўся на падлогу. Падняўшыся з каленяў, ён усё ж дайшоў да дзвярэй і тузануў ручку. У туфлі хлынула ледзяная вада. Сяргей ускочыў як апараны і адбег назад, але было ўжо позна. Вада пакрыла ўсю падлогу, і ўзровень яе імкліва ўздымалася. Калі вада дайшла яму да каленяў, Сяргей запанікаваў.

Ён выбег у калідор і агледзеўся. Калідор быў вельмі доўгім, Сяргей не змог убачыць яго канец ні злева ні справа. Усюды былі драўляныя дзверы з нумарамі, а на сценах ўздоўж калідора віселі электрычныя свяцільні. Сяргей не ведаў, што рабіць і куды бегчы. Думкі аб віртуальнасці вылецелі ў яго з галавы. Адзінае, чаго ён хацеў, гэта выратаваць сваё жыццё.

Вада дабралася Сяргею да пояса. У вадзе цяжка было знаходзіцца, яна была жудасна халодная. Сяргею ж здавалася, што ён стаіць у плыні палаючай вадкай лавы. Ногі, нібы сколатыя тысячамі голак, балелі пры кожным яго руху.

Хлопец не мог больш стаяць на адным месцы і чакаць канца. Ён пабег. Пабег, што было сіл, прабіваючыся скрозь тоўшчу ледзяной вады, пабег, перамагаючы нясцерпны боль. Сяргей бег, а вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Ён стаў трымацца за сцяну, каб не ўпасці, але ўсё роўна страціў раўнавагу і пагрузіўся ў ваду з галавой. Цела звяло моцнай курчай, павекі зліпліся і не жадалі расплюшчвацца, дыханне перахапіла так, што немагчыма было выдыхнуць. Сяргей перастаў адчуваць ногі і рукі. Ён на імгненне страціў прытомнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Проста фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Проста фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Проста фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Проста фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x