Уладзімір Садоўскі - Проста фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Садоўскі - Проста фантастыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: Космическая фантастика, foreign_sf, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Проста фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Проста фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008–2018 гадоў. Скразная тэма зборніка – фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшэну тут не месца!
Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Проста фантастыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Проста фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На скрыжаванні загарэлася чырвонае святло. Пагружаны ў свае думкі Сяргей не заўважыў гэтага і працягваў ехаць далей. Праз секунду спрацавала сістэма аўтатармажэння, Сяргея кінула на стырно, ён моцна прыклаўся ілбом аб цвёрды пластык. Гэта раззлавала Сяргея і вярнула ў рэальны свет.

– Халера, што за бздура, павырубаў бы ўсю гэтую электроніку! – вылаяўся Сяргей.

Паціраючы лоб далонню, хлопец азірнуўся па баках. Над дарогай лунала, палаючы усімі колерамі вясёлкі, галаграфічнае рэкламнае палатно.

– Наведай «Watch»! Толькі сёння і толькі для цябе зніжка 50 % на сеанс віртуальнай смерці. Кожны дзясяты праходзіць сеанс бясплатна. Спяшайся!

Сяргей ўспомніў ранішнюю перадачу. У ім прачнулася цікавасць да віртуальных забаваў.

– Чаму б і не? – падумаў ён. – Дома ўсё адно няма чаго рабіць.

Прастаяўшы пяць хвілін у невялікім заторы, Сяргей перабудаваўся ў левы шэраг і павярнуў да офіса фірмы «Watch».

Вялізныя літары з назвай фірмы луналі над дахам старога, але цалкам адрамантаванага дома ў самым цэнтры сталіцы. Сяргей завёў машыну на бясплатную падземную паркоўку пад будынкам офіса «Watch». Тут ужо было досыць шмат аўтамабіляў і месца для стаянкі давялося выбіраць доўга. Сяргей падумаў, што наўрад ці гэта ўсё машыны аматараў віртуальных забаў – было тут і шмат тых, хто проста скарыстаўся выгодамі бясплатнай паркоўкі у загружаным цэнтры горада. Па выхадзе з машыны Сяргей накіраваўся да бліжэйшага ліфта. Хлопец націснуў кнопку выкліку і дзверы бясшумна раз’ехаліся.

У прасторным холе наверсе ўсё было зроблена па апошнім слове тэхнікі і ў адпаведнасці з найноўшымі павевамі дызайнерскага мастацтва. Тоўстыя шкляныя калоны падтрымлівалі празрыстую столь, за якой было відаць надзіва чыстае начное неба з шматлікімі пацеркамі зорак.

– Галаграма, відаць – падумаў Сяргей, – у вялікіх гарадах зор ужо даўно не бачна.

Уздоўж сцен вузкай стужкай неслася паласа навін, рэкламы і біржавых зводак. Мяккае святло, здавалася, лілося адусюль, яўных кропак асвятлення бачна не было.

Удосталь налюбаваўшыся зорным небам, Сяргей накіраваўся да стала адміністратара. Хоць сталом гэты цуд тэхнікі назваць было цяжка. Гэта быў доўгі і выгнуты экран, па якім трансляваліся рэклама і ролікі найлепшых віртуальных гульняў, створаных фірмай. Сяргей падышоў да адміністратара, не адрываючы позірку ад таго, што разгортвалася на экране. Велізарны дзяцюк у рагатым шлеме і са здаравеннай сякерай раскідваў натоўпы атакуючых ворагаў. Унізе экрана красаваўся надпіс: «Адчуй лютасць Одзіна». Усё гэта было падобна на сцэну з якога-небудзь гістарычнага баевіка апошніх гадоў. Нават не верылася, што гульня можа быць настолькі рэалістычнай.

– Чым магу быць карысны? – адцягнуў Сяргея ад сузірання подзвігаў адважнага вікінга адміністратар.

– Я хацеў… – пачаў казаць Сяргей і азірнуўся па баках. Людзей у прасторным холе было мала: некалькі чалавек накіроўвалася да выхаду, адзін выходзіў з дзвярэй у глыбіні залы. Выгляд у таго быў нейкі разгублены і ў той жа час узрушаны.

– Сеанс віртуальнай смерці пакідае вельмі моцнае ўражанне, – з усмешкай сказаў адміністратар, злавіўшы кірунак позірку Сяргея.

Хлопец спахапіўся і працягнуў:

– Я таксама хацеў бы прайсці сеанс віртуальнай смерці.

– Вы, напэўна, чулі пра 50 % зніжкі на сёння? – твар адміністратара азарыўся яшчэ адной усмешкай.

– Так, – аўтаматычна адказаў Сяргей, працягваючы азірацца па баках, быццам першакласнік перад піўным ларком.

– Ды вы не хвалюйцеся, усё цалкам бяспечна.

– Я не хвалююся, – апамятаўся Сяргей, – проста цікава, які я па ліку.

– А, вы пра гэта, – усмешка не сыходзіла з твару адміністратара. – Хачу вас засмуціць, вы не дзясяты. Але скажу вам па сакрэце, вы былі блізкія, вельмі блізкія, вы дзявяты кліент пасля папярэдняга шчасліўца.

Сяргею ўвесь час не шанцавала ў такіх рэкламных акцыях. Кожнаму трэцяму – зніжка, для кожнага пятага – падарунак, кожнаму дзясятаму – бясплатны сеанс. А як ні прыйдзеш то другі, то чацвёрты, то, як цяпер дзявяты.

– Колькі з мяне? – упэўнена вымавіў Сяргей, ён канчаткова вырашыў прайсці ўсе выпрабаванні гэтай хвалёнай віртуальнай смерці.

– Пяцьдзясят рублёў, – ветліва адказаў адміністратар, не здымаючы з вуснаў ветлівай ўсмешкі.

Сяргей працягнуў банкаўскую картку і атрымаў маленькую пласцінку з эмблемай фірмы.

– Заходзьце ў тыя дзверы, – паказваў дарогу адміністратар, – кабіна нумар шэсць.

– Дзякуй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Проста фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Проста фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Проста фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Проста фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x