Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мая бабуля, пухам ёй зямля, спрабавала пільнаваць і нават павучаць мяне, але куды ёй старой і ўжо на той час нямоглай, было ўгнацца за спрытным падлеткам. Я часта ўцякаў, нават крыўляўся над ёй і збягаў куды далей; марыў, цешыў сябе думкамі аб тым, што калі вырасту, абавязкова стану пісьменнікам.

На тыдзень, раз у год, у суседнюю хату, да звесткі, на хутары іх было пяць, прыязджала сям’я з Гародні. Напэўна, гэта быў лепшы тыдзень лета і я чакаў яго кожны наступны год, нават болей чым дзень нараджэння ці школьныя канікулы, таму што разам з суседзямі прыязджала іх дачка, мая аднагодка. З раніцы да вечара, дзе мы з ёй толькі не лазілі, я паказваў ёй розныя месцы-сховішчы і абяцаў, што да наступнага яе прыезду абавязкова прыдумаю для нас якую-небудзь новую забаву. Спярша, гэта былі гульні ў “дочкі-маткі”, пазней, калі нам споўнілася па трынаццаць гадоў, мы пачалі вывучаць свае геніталіі. Я ўпершыню пабачыў і патрымаўся за похву. Потым мы сталі качацца ў пунях па сене. Дарэчы, з ёй я ўпершыню спусці. Гэта было даволі дзіўнае адчуванне, мне падалося, што я хачу схадзіць па-маленькаму і таму доўга не вырашаўся давесці справу да канца, але калі ўрэшце адважыўся, чаканні мяне не расчаравалі. Я атрымаў самую прыемную на свеце асалоду. А потым яна з’язджала і я зноў заставаўся адзін.

Наш хутар знаходзіцца ў самым улонні Налібоцкай пушчы. Калі паглядзець на яго з вышыні птушынага палёту, можна заўважыць, як абапал дзялянкі з пяці хат абступае мяшаны лес. З захаду гэта пераважна балоцістыя таполі і алешыны, з усходу — гушча хвояў і елак. Гэта наш хутар і калі б мае бацькі ў свой час добра скемілі, мы б маглі заявіць на яго паўнавартаснае ўладанне. У сярэдзіне дзевяностых дзве з пяці хат апусцелі, вымерлі апошнія жыхары, засталася толькі мая бабуля. Суседзі з Гародні прыязджалі летам, а Мечык прадаў сваю ўжо вядомым камерсантам. Цяпер і яны пустуюць, ды і мы ўжо ня часта наведваемся ў гэтыя мясціны. А зусім нядаўна нам прапаноўвалі прадаць хату. Якісьці маскавіт выкупіў усё чатыры і вырашыў зрабіць з нашага хутара, надта модны цяпер, аграрна-сядзібны комплекс, каб сюды прыязджалі адпачываць турысты. Але ні я, ні мае бацькі не збіраемся прадаваць хату і ніколі яе не прадамо. Не дазволіць гонар і карэнная прыналежнасць да гэтай зямлі. Мой прапрадзед яшчэ ў панскія часы пасяліўся тут і прывёз з сабой сям’ю. Потым да іх падсяліліся людзі і ўтварылася паселішча “Сябрукі”. Мой прадзед быў ляснічым у пана і добра наладзіў сваю гаспадарку. Калі прыйшла другая сусветная, дзед пайшоў на фронт, немцы спалілі хутар, а маю бабулю забралі ў Германію. Па завяршэнні ваеннай кампаніі, бабулю дэпартавалі зваротна на Радзіму і яна разам з маім дзедам, параненым салдатам, вярнуліся сюды, адбудавалі новую хату, якая і стаіць тут да цяперашняга часу.

Мусіць, гэтую гісторыю трэба пачынаць менавіта адсюль.

Гэта здарылася ў адзін з тых абрыдлых і сумных для мяне дзён, калі я ўжо і ня ведаў, чым заняцца. Мне было чатырнаццаць гадоў і дапытлівасць, якая раздзімала мяне з усіх бакоў, прымусіла наведаць тую суседскую хату, якую абрабавалі, відаць, яшчэ вясной. Я штосьці прадчуваў, нешта падштурхоўвала мяне залезці туды, як быццам там знаходзіўся скарб, які падаваў мне нябачныя імпульсы. Я зайшоў на двор, паглядзеў наўкола і, спрабуючы не параніцца аб пабітае шкло, спрытна ўлез праз акно ў хату. У нос адразу дало затхласцю і вільгаццю, якая лунала па ўсіх пакоях. Я прайшоў на кухню да аблезлай печы і ўбычыў на лаве ля яе стосу розных журналаў і газет, а разам з імі і той пакамячаны сшытак. Згарнуў усё ў бярэмя і зайшоў у гасцёўню. Відовішча, якое я там убачыў, прымусіла затрымцець кожную валасінку на маёй скуры. На падлозе, цераз перавернуты кілім, вымалёўваліся абрысы пентаграмы, намалёваныя чорнай фарбай. Я задрыжаў і коркам выскачыў праз акно.

Ужо вечарам, перабіраючы на сваім ложку стосу журналаў і газет, мне закралася думка аб ненармальнасці бялявага камерсанта. Сярод эратычных журналаў з голымі жанчынамі ў адкрытых паставах былі і журналы з мужчынамі, якія бессаромна пярдолілі адзін аднаго. Я ўкінуў іх у печ і падумаў спаліць усё астатняе, але столькі навочнага парнаграфічнага матэрыялу, прымусіла мяне змяніць сваё рашэнне.

Дзесьці, тыдзень я не звяртаў увагі на той агульны сшытак, аднак калі мне надакучыла мастурбаваць на шлюх з каляровых вокладак, неяк вечарам я ўзяў яго ў рукі.

Сшытак быў звычайным і на старонках у клетачку былі пакінутыя каравыя запісы, напэўна таго самага камерсанта, які бясследна знік яшчэ мінулым летам. Я прагартаў сшытак і спыніўся на ўжо прыведзеным вышэй запісу. Разумеючы, што распавяданне ідзе пра хутар, прагартаў трохі наперад і стаў чытаць далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x