Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Скажы мне, а чаму ты тады ў сваім гурце па-беларуску спяваеш?

Пытанне збянтэжыла Дзяніса і ён злёгку пачырванеў.

— Што, не маеш адказу?

— Гэта проста адна з формаў пратэсту…

— Каму?

— Шэраму, аднолькаваму грамадству, у сваёй большасці трасянкавобразнаму і русіфікаванаму.

— А ты кажаш “апазіцыянерка”. Тваё нутро, па сутнасці, сепаратыўнага ладу. Дысідэнт, так бы мовіць, — сказала Іра, а потым дадала: — Дык як жа ты можаш судзіць аб чалавеку, калі сябе толкам не ведаеш?

Дзяніс падняўся на ногі і абапёрся азадкам аб парэнчы, так што яго постаць стала прыкметнай, калі б хто-небудзь паглядзеў на дах з нізу.

— Праўда я зачапіў цябе сваім нахабствам, сцвярджаючы, што ведаю цябе наскрозь? — спытаў ён.

— Ні кропелькі, — адказала Іра.

— Кінь, зачапіў жа?..

— Хутчэй, ты паказаў сваю недасведчанасць у гэтай досыць асабістай прасторы.

— Ты хочаш сказаць, што за восем месяцаў свайго партнёра нельга вывучыць?

— Безумоўна. Таму што гэта немагчыма. Немагчыма нават на працягу ўсяго жыцця.

— Лухта, — сказаў Дзяніс.

— Я сур’ёзна. Людзі жывуць, пражываюць жыццё і большасць з іх ня ведае навошта, навошта гэта патрэбна? Яны жывуць, скажам, дзеля працягу роду, меншасць з іх па ўзаемным каханні, і зусім невялікі адсотак проста, таму што адчувае ў гэтым патрэбу. Гэта як тое, што ты не можаш сказаць аб чым я зараз думаю.

— Што я дурань?!

Іра ўсміхнулася.

— Ты, я бачу, мой хлопчык, вельмі высокага аб сабе меркавання.

— Добра, аб чым жа?

— Аб апельсіне.

— Чаму аб апельсіне?

— Проста так, мне захацелася апельсіна і ў гутарцы з табой я падумала, як цудоўна было б зараз з’есці сакаўную дольку.

Вецер авеяў спіну Дзяніса прахалодай. Разам з тым у яго горле з’явіўся камяк і яму патрэбен быў некаторы час, каб праглынуць яго. Горла апякло чымсьці горкім.

— О’кэй, — вытрымаўшы кароткатэрміновую паўзу, сказаў Дзяніс. — Паслухай мяне ўважліва. Калі я ўпершыню цябе ўбачыў, там у студэнцкім скверыку, ну ты памятаеш, з табой яшчэ Насця са Светай былі. Дык вось, менавіта тады я зразумеў, што ты будзеш маёй. Па вачах. Я быў трохі нападпітку, але гэта толькі падбадзёрвала мяне. Потым я колькі разоў бачыў цябе ва ўніверсітэце, ты не звяртала на мяне ўвагі, непрыступная дзіва, так бы мовіць. І гэта, шчыра кажучы, працяглы час збівала мяне з панталыку. Я не мог адважыцца. Тым больш ты старэй мяне на два гады. Дапамог «кантакт». Я, вядома, не ў захапленні ад гэтых віртуальных прастораў, але рэч гэта сапраўды карысная. У «кантакце» я цябе і адшукаў, і першае, што кінулася мне ў вочы, гэта твае інтарэсы: тыя кнігі і фільмы, якія ты пазначыла сваімі ўлюбёнымі: Джордж Оруэл, [8] Джордж Оруэл — ангельскі пісьменнік. Кундэра, [9] Мілан Кундэра — чэшскі пісьменнік. Картасар, [10] Хуліё Картасар — аргентынскі пісьменнік. Кустурыца, [11] Эмір Кустурыца — баснійскі рэжысёр. Паланскі, [12] Раман Паланскі — кінематаграфіст. Дэвід Лінч, [13] Дэвід Лінч — амерыканскі рэжысёр. Фасбіндэр. [14] Райнер Вернер Фасбіндэр — нямецкі рэжысёр. І ведаеш, я адчыніў цябе ў новым свеце. Адразу ж знікла ўражанне аб легкадумнай ванільнай похве з пранізлівымі сінімі вачыма. Перада мной паўстала дапытлівая дзяўчына з не затлумленай усялякім смеццем цвярозай свядомасцю, дзяўчына з вытанчаным густам, у маім разуменні, правільнай эстэтычнай накіраванасцю і светлымі поглядамі на жыццё. Я знайшоў свой ідэал.

Іра шчыра ўсміхнулася, а пасля паднялася на ногі. Падышла да Дзяніса, ласкава ўзяла яго загрудкі.

— Скажы, што падлізваешся?

Ён схаваў ад яе свой позірк, а яна, у сваю чаргу, не спускала з яго вачэй.

— Ну давай, скажы гэта…

— Я проста цябе кахаю… вось і ўсё…

Іра выпусціла яго з сваіх рук і падышла да краю даху. Горад перад ёй застыг у невядомым чаканні, а вецер растрапаў яе рыжыя, і асабліва пад сонцам, яскрава-рыжыя пасмы доўгіх валасоў, пакінуўшы на іх таямнічае пасланне. Яна выцягнула вусны ў трубачку і павольна выпусціла з роту сліну. Сліна расцягнулася і марудна паляцела ўніз, зачапіўшыся пасярэдзіне свайго шляху на адным з падваконнікаў. Потым яна выцерла далонню вільгаць на вуснах і спакойна загаварыла:

— А я ўбачыла цябе ўпершыню ў тым пераходзе каля ўваходу ў гандлёвы дом “Сталіца”. Ты стаяў там са сваімі сябрамі. Божа, якія ж яны гідкія. Ты істотна сярод іх вылучаўся хаця б сваім знешнім выглядам. Я, дарэчы, і цяпер не разумею, чаму ты з імі звязаўся. Маё першае ўражанне аб табе было на ўзроўні: "Паглядзі, які прывабны хлопчык". Але гэта не аб чым не гаварыла і сама я наўрад ці бы табой зацікавілася. Але Света, асоба вельмі вострага густу, сказала, што ты падобны на Іггі Попа [15] Іггі Поп — амерыканскі рок-выканаўца. ў маладосці. У цябе тады таксама былі доўгія выбеленыя валасы. Света была без розуму ад яго і рок-н-ролу. Я прыгледзелася да цябе. Шчыра кажучы, я не ў захапленні ад рок-музыкаў, яны такія гучныя, агрэсіўныя і ад іх за кіламетр цягне алкаголем. Аб гэтым сведчылі і бутэлькі, якія вы выжлукцілі. Як зараз памятаю: на зямлі каля вас у некалькі радоў стаялі паўтара літровыя бутэлькі з-пад піва, прыбіральніца па некалькі разоў прыходзіла іх прыбіраць, але іх колькасць усё павялічвалася і павялічвалася. І ты быў мне агідны. А калі пазней ты падышоў да мяне з сваёй нахабнай прапановай, я здзівілася. Чаму менавіта я? Побач са мной сядзелі Света і Насця: адна мадэль, а другая проста лялька з твару. Ты быў такі сэксуальны і ў тую ж чаргу такі дакучлівы. І я табе адмовіла, а сяброўкі потым доўга мяне ўшчувалі. У мяне не было хлопца і я адмовіла. Але падсумоўваючы гэта, магу сказаць толькі адно, што не з кім іншым на гэтым даху мне не было б так добра, як цяпер з табой. Дзякуй табе…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x