Канстанцін Шанцаў - Пяшчынкі шчасця

Здесь есть возможность читать онлайн «Канстанцін Шанцаў - Пяшчынкі шчасця» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяшчынкі шчасця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяшчынкі шчасця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…Калі кахаць, так захлёбваючыся. Сябраваць, так ад чыстага сэрца. І калі бойка, то біць першым і з усіх сіл…Некалькі дзён у зоне адчужэння перавярнулі жыццё героя. Быць і застацца чалавекам – нітка, якая звязала ўсе апавяданне.

Пяшчынкі шчасця — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяшчынкі шчасця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Н-н-ну, і ж-жарты ў вас, – працягваючы заікацца, ён падаўся назад.

– Так, добра. Жартую я, ідзі да навукоўцаў. Яны любяць такія загадкі. Вось толькі ствол прыйдзецца здаць.

– Каго?

– Ствол! Пісталет і патроны да яго, зразумеў?

– А-а-а! На, трымай.

– Падыдзеш да дзвярэй, націсьні кнопку выкліку, а там ідзі па інструкцыям. Зразумеў?

– Ага.

– Дзіўнае месца, што і не кажы, – думаў ён, падыходзячы да бункера.

Падышоўшы да дзвярэй, ён націсьнуў кнопку выкліку.

– Нічога сабе дзверцы! Такую і танкам не вырвеш.

Але яго думкі перапыніў скажоны дынамікам голас:

– Хто там?

– Э-э, добры дзень!

– І вам не хварэць.

– Я… гэта… не ведаю як сказаць… гэта… згубіўся…

– Што, прабачце?

– Ну, накшталт як заблукаў…

– Цікава-цікава… што ж ўваходзіце. Толькі ў тамбуры вам прыйдзецца прайсці працэдуру абеззараджання.

– А гэта не балюча?

– Не хвалюйцеся, працэдура праводзіцца сціснутым паветрам з невялікім працэнтам антысептыку.

З гэтымі словамі дзверы, злёгку рыпаючы, адчыніліся і ён увайшоў у тамбур. Дзверы плаўна зачыніліся, пачуліся пстрычкі замкоў, і ў тамбур, шыпячы як сотні раз'юшаных змяюк, пачало падавацца паветра. Запахла нейкім сродкам. Не так каб моцна брыдка, але ўсё ж. Шыпенне сціхла і ўнутраная дзверы павольна адчыніліся, прапускаючы яго ўнутр бункера.

– А тут даволі прасторна, – адзначыў ён пра сябе.

– Праходзь-праходзь, чаго рот раскрыў, – пачулася з кута, у якім стаяў ахоўнік, якога ён адразу не заўважыў.

– А куды ісці?

– Прама па калідоры, на павароце направа, там канторка. Ідзі да яе. Налева цябе ўсё роўна ніхто не пусціць. Там мой брат стаіць. Усё, ідзі.

Прайшоўшы па паказаным маршруце, ён упёрся ў канторку, за якой нейкі пажылы чалавек нешта рабіў над нейкім прыборам.

– Э-э, добры дзень.

Чэпкія вочы рэзка уткнуліся ў яго.

– Дык гэта вы згублены?

Чырванеючы, і адчуваючы сябе як школьнік, яму толькі і атрымалася адказаць:

– Ага…

– Так, так, раскажыце падрабязней, малады чалавек. Што вы памятаеце? Як сюды трапілі?

– Так, гэта… не памятаю нічога! Хоць… так, успомніў! Я на заводзе працую. Ці працаваў. Здаецца, ішоў дадому… сапраўды, з другой змены. А каб зрэзаць дарогу, пайшоў праз парк… Далей… далей… Ўспышка! І ўсё… ачуўся на зямлі. Тут непадалёк… так, і там труп ляжыць… трэба кудысьці паведаміць… бо труп… гэта ж… сур'ёзна. У яго была зброя… я забраў, але тут… на ўваходзе да вас… забралі… і ў яго тэлефон быў… такі цікавы… як быццам абаронены… сур'ёзны такі.

– Так, так, а галава баліць? Адчуванне павышэння тэмпературы? Ламата ў целе? Нейкія скаргі на самаадчуванне? Заўважылі нешта дзіўнае?

– Стойце, стойце, не так хутка. Галава ўжо праходзіць, хоць балела вельмі моцна. Тэмпературы накшталт няма. Ламае шыю і спіну. Ды і яшчэ нейкі прысмак у роце, як быццам жалеза, ці што. Дзіўна тое, што пры мне не было нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай, нават гузікаў і тых няма.

– Гузікаў, кажаце. Металічныя гузікі былі?

– Так, а што такое?

– А грошы і пашпарт у чым былі?

– Так гэта, ў самаробнай вокладцы. Я яе сам зрабіў. Металічную, каб пашпарт не заламваўся, а для грошай таксама зрабіў металічны трымальнік.

– Усё ясна! Малады чалавек, сардэчна запрашаем у Зону! Пакуль не ведаю як, але вы ўжо тут. Верагодна, Зона хоча пашырыцца і, заадно, папоўніцца насельніцтвам.

– Прабачце, дзе? Што за Зона? Яна што, жывая?

– Прабачце, малады чалавек. Не часта, ці ведаеце, даводзіцца мець зносіны з людзьмі з-за перыметра. Давайце паспрабую растлумачыць вам усё па парадку.

Дык вось. Зона – тэрыторыя, вобразна кажучы, вакол Чарнобыльскай атамнай станцыі, з якой, пасля падзей далёкага 1986, былі адселеныя жыхары, якія знаходзіліся паблізу населеных пунктаў: мястэчкаў, вёсак і пасёлкаў. Хоць гэта не зусім дакладнае вызначэнне, але гэта не так ужо і важна. Пазней вы самі ўсё зразумееце, калі трохі абжывецесь тут. Дарэчы, можа быць, вы ў чымсьці маеце рацыю – многія з людзей, якія знаходзяцца ў зоне, лічаць яе жывой. Больш таго, некаторыя лічаць яе разумнай.

Перыметрам тут называюць мяжу самой зоны. Дарэчы, сам перыметр ўзмоцнена ахоўваецца, таму ваша з'яўленне тут ўжо само па сабе даволі дзіўная падзея, так як пракрасьціся з-за перыметра у зону можна толькі за вялікія грошы альбо па загадзе ўрадавых арганізацый. Вялікімі грашыма вы не валодаеце, ды і на ўрадавага чалавека таксама не падобныя. Хоць… пажывем-пабачым. Не тое, каб у нас тут быў «крызіс даверу» да ўсіх. Звычайна, за чалавека кажуць яго ўчынкі, а вы, малады чалавек, пакуль тут новенькі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяшчынкі шчасця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяшчынкі шчасця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Канстанцін Вераніцын
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Василий Гигевич
Константин Шанцев - Песчинки счастья
Константин Шанцев
Отзывы о книге «Пяшчынкі шчасця»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяшчынкі шчасця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x