Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Галіяфы, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сад Замкнёных Гор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сад Замкнёных Гор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях, у другой частцы — дыяментральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульне з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.

Сад Замкнёных Гор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сад Замкнёных Гор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раншай зноў мяне апрануў, прамармытаў незразумелыя мне замовы, пры гэтыя торгаў за ногі, рукі, галяву.

— Паднімайся і ідзі да сваіх сваякоў, — нарэшце сьвяточна прагнусавіў ён.

Я сьцяміў, што мне пара ўставаць, — затарможанымі рухамі падняўся і стаў побач з трымя мерцвякамі.

— Нядрэнны экзэмпляр, — пахваліў мяне Раншай.

Зомбі патрэбныя Раншаю, каб выконваць самую цяжкую працу, якая была ў Садзе. Мы акопвалі пладовыя дрэвы (гэта мяне выратавала ад голаду — я здолеў непрыкметна з’есьці пару булак хлебнага дрэва), цягалі сухое вецьце, што ападалі ад дрэваў, сьсякалі і адносілі на сьметніцу старыя высохлыя галіны, палівалі, саджалі, палолі.

Галоўнае, калі Раншай правяраў працу, мне трэба было рабіць усё сынхронна зь іншымі зомбі, каб ня выклікаць падазрэньне. Ноччу я плянаваў уцекчы, папярэдне перарэзаўшы хадзячым мерцвякам жылы.

Але ж пад вечар, (ужо ў гэты вечар!) я заўважыў, што ў Раншая пасівелі скроні, падалося, што ў яго на твары паглыбіліся зморшчыны, ён увесь, раптам, пастарэў, згорбіўся. Мае сурокі відавочна перамагалі.

Гэта адчуў і Раншай, бо ня мог не заўважыць перамены, што адбыліся ў яго. Калі спачатку ён апраўдваў свае няважнае адчуваньне бясоннай ноччу, барацьбой са мной і стварэньнем зь мяне «зомбі», то цяпер ён западозрыў нядобрае.

— Ах, праклятыя шаманы-далакопы! — выкрыкнуў Раншай. — Забеце яго, — загадаў ён маім «сваякам».

Аднак я быў гатовы да бойкі. У маёй руцэ я сьціскаў месяцападобны цясак, якім удзень сёк сухастой. Хаця зомбі таксама былі ўзброеныя такімі ж нажамі, але іх рухі падаліся нязграбнымі. Я пабег, і калі цяжка тупаючы за мною, мерцвякі набягу выцягнуліся адно з адным у ланцужок, я зь імклівага развароту абязгаловіў спачатку аднаго, пасьля другога зомбі-мужчын. Шэйныя пазванкі, відавочна, былі збуцвелыя, бо шыі агідна хлюпалі і пырскалі чорным брудам, калі ў іх уваходзіла лязо нажа.

Давялося паваждацца з «жардзяйкай», яе трэнераваныя цягліцы памяталі двубоі, што калісьці яна праводзіла ў падзямельлі. Я злавіў яе на падманным выпадзе і адсёк кісьць правай рукі, у якой яна трымала зброю. З чорнай кульці не палілася крыві, толькі набухла бурая вялікая кропля, «жардзяйка» нават не пачула страты, упарта наступала. Раз за разам я пагружаў лязо цясака ў яе рыхлае цела. Яна ўпарта спрабавала наваліцца на мяне, здушыць. Усё было скончана, калі і яе галава пакацілася ў кустоўе. Безгаловае, у чорных шнарах цела, пахіснуўшыся, сьпінай упала на траву.

Я паглядзеў на Раншая, у яго на абліччы я ўбачыў страх сьмерці.

— Я праклінаю цябе! — хрыпеў ён.

Раншай пражыў яшчэ тры дні. Ён ляжаў на паляне, ня могучы ўзьняцца. Я спрабаваў яго карміць, але стары адмаўляўся браць ежу з маіх рук. Ён безупынку шапатаў закляцьці і малітвы да Саду — раптам той «перадумае» і пераабярэ зноў яго.

Калі я падыходзіў да Раншая, ён траціў свае апошнія сілы, на тое, каб сквапна агледзець мяне — ці не зьявілася ў мяне прыкметаў хворасьці. Аднойчы ўсьміхнуўся, калі пачуў, як я кашлянуў…

Раншай кавэнчыўся ўсю ноч. Яго то скурчвала, то рэзка распроствала. Ён гучна стагнаў. Рэха падаўжала яго стогны, пераўтвараючы іх у бясконцае скавытаньне. Мне было страшна і агідна. Нічым дапамагчы яму ня мог, акрамя як паскорыць яго скон, але я ня мог прымусіць сябе забіць чалавека. Ці было ў мяне на тое маральнае права?

Твар Раншая прасьвятлеў, ён убачыў сонца, што ўзышло з-за скалаў, усьміхнуўся сваёй сумнай усьмешкай, закрыў вочы і заціх.

Я пахаваў яго.

І стаў гаспадаром Саду.

XXV

Як мог я пераймаў агранамічную дзейнасьць Раншая. Як мог даглядаў свой Сад.

Але ж, нягледзячы на ўсю прыгажосьць і шчодрасьць наземнай прыроды, я неўзабаве адчуў, тую бяздонную самоту, пра якую казаў Раншай.

Сад увасабленьне зямнога рая, дзе бясьпечнае лагоднае жыцьцё можа быць вечным. Але я заўсёды адчуваў вялікае падступства Саду Замкнёных Гор. Ці можа быць рай для аднаго чалавека?

Толькі спадзяваньне на прылёт з зораў продкаў, трошкі суцяшала горыч і нудную боль адзінокага існаваньня.

З прытоеным жахам і насьцярожанасьцю чакаў прыходу госьця. Я ня ведаў, як паступлю. З аднаго боку мяне б узрадавала зьяўленьне яшчэ аднаго чалавека, а з другога, я ўжо бачыў дзеяньне сурокаў. Магчыма наступная чарга «згаснуць» мая.

Але праходзілі дні нікога не было.

Самота дзікая, глыбокая, бясконцая, бязьмежная. Толькі ў сьне я зноў быў спаміж людзей. І часта побач са мною была мая каханая Руата.

У адзін дажджлівы дзень, пасьля моцнага прыступу самоты, я ўспомніў пра падарунак старога філёзафа і яго словы: «Разгарні, калі будзе вельмі адзінока».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сад Замкнёных Гор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сад Замкнёных Гор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор»

Обсуждение, отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x