Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор

Здесь есть возможность читать онлайн «Серж Мінскевіч - Сад Замкнёных Гор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Галіяфы, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сад Замкнёных Гор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сад Замкнёных Гор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях, у другой частцы — дыяментральна супрацьлеглае — асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульне з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.

Сад Замкнёных Гор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сад Замкнёных Гор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мяркуючы па тваіх аповедах, — ён зноў усміхнуўся сваёй усмешкаю, — за табой можа прыйсці толькі дзяўчына.

— Дзяўчына таксама моцны спаборнік.

Я ўспомніў, як Руата раскідвала бамбізаў падчас боек у карчмах.

— Ведаю, але за тыя доўгія-доўгія гады, што я тут жыву, я забіў столькі мужчын і жанчын, якія здолелі прабрацца сюды, што, дай мне веры, вопыт сваё возьме. Тым больш ніхто ня ведае, што я іх буду забіваць. Аднаго чалавека, які нічога не падазрае, няцяжка падмануць. Пасьля таго як я забіў папярэдняга гаспадара Саду, шчырага старыкана Маянтоха з апраханцаў, і сам зрабіўся гаспадаром гэтага райскага кутка, я на працягу года, кожны дзень падыходзіў да выйсьця зь пячоры, каб пераканацца, ці не зьявіліся сьляды новага госьця. Але прайшло амаль дзесяць гадоў, калі зьявіўся «сталічнік» Лесма. Я даведаўся пра гэта па зьменах у Садзе. Птушкі сьпяваюць ня так, дрэвы шумяць ня так, калі ў Садзе чужынец. Ды й сам ён ва ўсё горла крычаў пра сябе. Я высачыў і ціхутка падкраўшыся, зарэзаў яго, калі Лесма заснуў…

— Навошта табе забіваць госьця? Сад — вялікі, хопіць месца для дваіх.

— Ты думаеш мне шкада дзяліцца Садам? Ці ты думаеш, я маньяк, якому цікава забіваць? Калісьці я шчыра пераконваў сябе, што мне цікава забіваць людзей, нават першую сотню гадоў, што я жыву тут, я так сабе ўнушаў, нават прыдумваў розныя пакараньні, каб прымусіць адчуваць радасьць ад сьмерці іншага. Не, гэта ня так. Я вымушаны забіваць кожнага, хто прыйдзе сюды.

— Ты ахоўнік Саду, продкі табе далі наказ нікога сюды не пускаць?

— Глупства… Гэты Сад, пасаджаны нашымі продкамі, адзінае, што абагачае і ачышчае атмасфэру плянэты. Толькі ён паступова стварае тут паветра, якім вы там, унізе дыхаеце. Вам па трубах паступае самае неабходнае для жыцьця рэчыва — паветра ўзбагачанае кіслародам. І калі раптам тут паселіцца нейкае племя, што будзе ў такіх цяплічных умовах неабмежавана размнажацца, а яно так і станецца, пачнецца дзікая, дзічэйшае вынішчэньне Саду. Сад зачаўрэе, а разам з гэтым паступова на нашай плянэце зьнікне чалавецтва! І мы не дачакаемся, калі зноў да нас прылятуць нашыя продкі!

— Дык проста трэба было растлумачыць гасьцям, што тут нельга жыць, і адпусьціць іх назад, уніз.

Раншай паглядзеў на мяне са шкадаваньнем, маўляў, наіўны, неразумны.

— Не кожны пасьля ўбачанага тут захоча, вяртацца ўніз. Як ты думаеш, колькі людзей, з тых хто наведаў Сад, зададуць сабе пытаньне, а чаму той можа тут жыць, а я не? Ледзь ня кожны. Пасьля прыцягнуць сюды жонак, цешчаў, бабуль, дзядуль… Нашыя продкі мудрыя. Яны зрабілі Мост і Браму, празь якія ты прайшоў. Гэта своеасаблівы фільтар, які прапускае самых вартых.

— Дык самыя вартыя могуць зразумець усё і пайсьці назад! — узрушана ўсклікнуў я. — Калі ты мяне разьвяжаш, я пайду назад, да свайго народа і скажу, што Шляху няма, што гэта толькі легенда.

— Рэч у тым, мой малады сябру, дарогі назад няма! Продкі разумелі, што легенда будзе жыць вечна, і што нават сярод вартых будуць тыя, хто захоча вывесьці сваіх хворых радакоў «падлячыцца» сюды, у рай пад небам. Брама назад не пускае! Апрача таго, я павінен табе сказаць: калі ты праходзіў праз Мост, твой генатып падвяргаўся зьменам. На тваёй мове гэта азначае, што на Мосьце ляжыць закляцьце. Памятаеш, разнакаляровыя вятры — яны зьбіваюць біялягічны гадзіньнік твайго цела, і настройваюць яго на біярытм Саду. Мудрыя продкі, рыхтавалі ідэальнага садаўнічага, які будзе жыць, пакуль будзе жыць Сад. А гэта амаль вечнасьць.

— Дык навошта тады прапускаць у Сад новага чалавека. Дастаткова пакінуць аднаго вечнага садаўнічага?

Ён зноў усьміхнуўся сваёй сумнай усьмешкай.

— Ты ня ведаеш поўнай самоты. Бясконцай, цягуткай самоты. Вечнасьць і самота — рэчы несумяшчальныя. Стары Маянтох сам папрасіў мяне забіць яго. Я ня ведаю шляхетнейшага за яго чалавека.

— Пад зямлёю таксама існуе самота!

Раншай не зьвярнуў увагу на маю рэпліку.

— Наймудрэйшыя продкі і гэта прадбачылі. Чалавек схільны да самазабойства, калі ён самотны, калі яму няма з кім спаборнічаць. Вось яны і прыдумалі прапускаць у Сад канкурэнтаў, — на гэтых словах садаўнчы зрабіў акцэнт, — якія перайначаць тое, што ты тут зрабіў, увядуць іншыя парадкі, разьвядуць іншыя расьліны. Але ты ня ведаеш самага галоўнага, — ён паглядзеў мне проста ў вочы, — прайшоўшы праз закляты Мост, ты сам становісься носьбітам страшэннага закляцьця! Тваё біяполе робіцца шкодным для людзей, што знаходзяцца побач з табою. Па-твойму — цяпер ты маеш небясьпечныя для кожнага чалавека сурокі, і дзе б ты ня быў — у гэтым Садзе, ці на іншай плянэце, тыя, хто апынецца каля цябе, пачнуць сьмяротна хварэць, аддаючы табе сваю жыцьцёвую энэргію. А калі паблізу жывуць два такіх «заклятыя», выжыве той, чыё біяполе мацнейшае! Асабліва хутка людзі паміраюць у гэтым Садзе, ён узмацняе біяполе таго, хто яму «спадабаўся». Раней «дазорцы» — ахоўнікі Саду — ня ведалі гэтага. Жылі ўдвух, пакуль хтосьці адзін зь іх за кароткі час не згасаў. Цяжка, калі на тваіх руках памірае чалавек, да якога ты пасьпеў прывязацца. Стары Маянтох адчуў, што яго біяполе мацнейшае, я чэзнуў на вачах. А ён стаміўся жыць… Паміраючы, ён расказаў мне пра закляцьце продкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сад Замкнёных Гор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сад Замкнёных Гор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор»

Обсуждение, отзывы о книге «Сад Замкнёных Гор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x