Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хтосьцi пачаў званiць i стукаць ва ўваходныя дзверы, усё больш гучна, настойлiва, але ўся прыслуга, павiнуючыся распараджэнню Кемпа, сядзела запёршыся ў сваiх пакоях. Нарэшце ўсё сцiхла. Кемп пасядзеў крыху, услухоўваючыся, потым асцярожна выглянуў па чарзе ў кожнае з трох вокнаў. Потым выйшаў на лесвiцу i зноў з трывогай прыслухаўся. Затым узброiўся качаргой, якую ўзяў у спальнi, i зноў пайшоў правяраць унутраныя засаўкi вокнаў на нiжнiм паверсе. Усё было трывала i надзейна. Ён вярнуўся наверх. Эдай па-ранейшаму нерухома ляжаў ля краю пасыпанай гравiем дарожкi. Па дарозе, мiма дач, iшлi пакаёўка i двое палiсменаў.

Стаяла мёртвая цiшыня. Кемпу здавалася, што трое людзей наблiжаюцца вельмi павольна. Ён пытаўся ў сябе, што робiць яго працiўнiк.

Раптам ён уздрыгнуў. Знiзу пачуўся трэск. Пасля некаторага вагання Кемп спусцiўся ўнiз. Нечакана ўвесь дом напоўнiўся цяжкiмi ўдарамi i трэскам дрэва, якое шчапалi. Звiнелi i бразгалi жалезныя засаўкi на аканiцах. Ён павярнуў ключ, адчынiў дзверы ў кухню, i ў гэтую хвiлiну ў пакой паляцелi пасечаныя i разламаныя аканiцы. Кемп спынiўся, здранцвеўшы ад жаху. Аконная рама, акрамя адной перакладзiны, была яшчэ цэлая, але ад шкла засталася толькi зубчатая аблямоўка. Аканiцы былi пасечаны сякерай, якая цяпер з усяго размаху бiла па раме i жалезных кратах, што засцерагалi акно. Але раптам сякера адскочыла ўбок i знiкла.

Кемп убачыў рэвальвер, якi ляжаў на дарожцы каля дома, i тут жа рэвальвер узляцеў у паветра. Кемп падаўся назад. Яшчэ секунда - i пачуўся стрэл; шчэпка, адарваная ад зачыняемых Кемпам дзвярэй, праляцела над яго галавой. Ён зачынiў дзверы, замкнуў iх на ключ i тут жа пачуў крыкi i смех Грыфiна. Потым зноў затрашчала дрэва пад скрышальнымi ўдарамi сякеры.

Кемп стаяў у калiдоры, збiраючыся з думкамi. Цераз хвiлiну Невiдзiмка будзе на кухнi. Гэтыя дзверы затрымаюць яго ненадоўга, i тады...

Каля ўваходных дзвярэй пазванiлi. Магчыма, палiсмены. Кемп пабег у прыхожую, умацаваў ланцуг i адсунуў засаўку. Толькi аклiкнуўшы пакаёўку i пачуўшы яе голас, ён зняў ланцуг, усе трое гурбой увалiлiся ў дом, i Кемп зноў зачынiў дзверы.

- Невiдзiмка! - сказаў Кемп. - У яго рэвальвер. Засталося два зарады. Ён забiў Эдая. Ва ўсялякiм выпадку падстрэлiў яго. Вы не бачылi яго на лужку? Ён там ляжыць.

- Хто? - спытаўся адзiн з палiцэйскiх.

- Эдай, - сказаў Кемп.

- Мы прайшлi задворкамi, - сказала пакаёўка.

- Што гэта за трэск? - спытаўся другi палiсмен.

- Ён на кухнi... цi хутка будзе там. Ён знайшоў сякеру...

Раптам на ўвесь дом загучалi ўдары сякеры па кухонных дзвярах. Пакаёўка зiрнула на дзверы i адступiла ў сталовую. Кемп адрывiста растлумачыў сiтуацыю. Яны пачулi, як паддалiся кухонныя дзверы.

- Сюды! - крыкнуў Кемп, лiхаманкава ўпiхваючы палiцэйскiх у сталовую. Яго раптам захапiла прага дзейнасцi.

- Качаргу! - крыкнуў Кемп i кiнуўся да камiна. Качаргу, якую ён прынёс са спальнi, ён аддаў аднаму з палiсменаў, а качаргу са сталовай - другому. Нечакана ён адскочыў назад.

Адзiн з палiсменаў хутка прыгнуўся i, крактануўшы, зачапiў сякеру качаргой. Рэвальвер выпусцiў апошнi зарад, прарваўшы каштоўнае палатно пэндзля Сiднея Купера. Другi палiсмен стукнуў сваёй качаргой па маленькай смертаноснай зброi, нiбы хацеў забiць асу, i рэвальвер са стукам упаў на падлогу.

Як толькi пачалася схватка, пакаёўка ўскрыкнула, пастаяла з хвiлiну каля камiна i кiнулася адчыняць аканiцы, думаючы, мусiць, выратавацца цераз разбiтае акно.

Сякера выбралася ў калiдор i спынiлася фута за два ад падлогi. Чуваць было цяжкае дыханне Невiдзiмкi.

- Вы абодва адыдзiце, - сказаў ён. - Мне патрэбны Кемп.

- А нам патрэбны вы, - сказаў першы палiсмен i, рэзка ступiўшы наперад, ударыў качаргой у напрамку Голаса. Але Невiдзiмку ўдалося ўхiлiцца ад удару, i качарга трапiла ў стойку для парасонаў.

Палiсмен ледзьве ўтрымаўся на нагах, i ў тую ж хвiлiну сякера стукнула яго па галаве, скамячыўшы каску, быццам яна была з паперы, i ён кулём вылецеў на кухонную лесвiцу. Але другi палiсмен ударыў качаргой ззаду сякеры i трапiў на штосьцi мяккае. Пачуўся крык болю, i сякера ўпала на падлогу. Палiсмен зноў размахнуўся, але ўдар патрапiў у пустату; потым ён наступiў нагой на сякеру i яшчэ раз ударыў. Затым, трымаючы качаргу напагатове, ён стаў уважлiва прыслухоўвацца, стараючыся ўлавiць якi-небудзь рух.

Ён пачуў, як адчынiлася акно ў сталовай i затым прагучалi хуткiя крокi. Таварыш яго падняўся i сеў; кроў цякла па ягонай шчацэ.

- Дзе ён? - спытаўся ранены.

- Не ведаю. Я трапiў у яго. Стаiць дзе-небудзь у прыхожай, калi толькi не прашмыгнуў мiма цябе. Доктар Кемп! Сэр!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x