Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё выявiлася так, як ён i чакаў. Пакой быў пусты i пасцель некранутая. На крэсле i на спiнцы ложка была раскiнута ўся вопратка пастаяльца i яго бiнты; шыракаполы капялюш - i той хвацка тырчэў на слупку ложка. Гэта акалiчнасць падалася надзвычай дзiўнай нават не вельмi кемлiваму Холу, тым больш што iншай вопраткi, наколькi ён ведаў, у пастаяльца не было.

У страшнейшай разгубленасцi, стоячы пасярод пакоя, ён пачуў знiзу, са склепа, голас сваёй жонкi, якi выказваў усе прыкметы моцнага нецярпення.

- Джордж! - крычала яна. - Ты знайшоў, што трэба?

Ён павярнуўся i паспяшаўся ўнiз да жонкi.

- Джэнi! - крыкнуў ён ёй, нагiнаючыся над лесвiцай, што вяла ў склеп. А Хенфры казаў праўду. Кватаранта ў пакоi няма. I парадныя дзверы адчынены.

Спачатку мiсiс Хол не зразумела, пра што ён кажа. Але, уцямiўшы ў чым справа, яна вырашыла сама агледзець пусты пакой. Хол, усё яшчэ з бутэлькай у руцэ, пайшоў наперад.

- Яго самога няма, а вопратка яго тут, - сказаў ён. - Дзе ён бадзяецца без вопраткi? Дзiўна.

Калi яны падымалiся па лесвiцы са склепа, iм абоiм, як потым было ўстаноўлена, падалося, што хтосьцi адчынiў i зноў зачынiў парадныя дзверы; але ж яны бачылi iх зашчэпленымi, таму ў тую хвiлiну яны пра гэта нiчога адзiн аднаму не сказалi. У калiдоры мiсiс Хол апярэдзiла свайго мужа i ўзбегла па лесвiцы першая. У гэты час на лесвiцы хтосьцi чхнуў. Хол, якi адстаў ад сваёй жонкi на шэсць прыступкаў, падумаў, што гэта яна чхнула; яна ж была ўпэўнена, што гэта чхнуў ён. Падняўшыся наверх, яна расчынiла дзверы i стала аглядваць пакой пастаяльца.

- Зроду нiчога падобнага не бачыла! - сказала яна.

У гэты момант ззаду, над самым яе вухам, хтосьцi фыркнуў, яна павярнулася i, да вялiкага яе здзiўлення, убачыла, што Хол стаiць за крокаў дванаццаць ад яе, на верхняй прыступцы лесвiцы. Ён адразу ж падышоў да яе. Яна нахiлiлася i стала абмацваць падушку i бялiзну.

- Халодная, - сказала яна. - Яго няма ўжо з гадзiну, а можа, i больш.

Не паспела яна дагаварыць, як адбылося нешта надзвычай дзiўнае. Пасцельная бялiзна згарнулася ў вузел, якi тут жа пераскочыў цераз спiнку ложка. Здавалася, быццам чыясьцi рука скамячыла коўдру i прасцiны i кiнула на падлогу. Услед за гэтым капялюш незнаёмца саскочыў са свайго месца, зрабiў у паветры дугу i ляпнуў проста ў твар мiсiс Хол. Затым з такой жа хуткасцю паляцела з умывальнiка губка; затым крэсла, нядбайна скiнуўшы з сябе пiнжак i штаны незнаёмца i хiхiкнуўшы сухiм смяшком, вельмi падобным на смех незнаёмца, павярнулася ўсiмi чатырма ножкамi да мiсiс Хол i, нацэлiўшыся iмi, кiнулася на яе. Яна ўсклiкнула i павярнулася да дзвярэй, а ножкi крэсла асцярожна, але рашуча ўперлiся ў яе спiну i выштурхнулi яе разам з Холам з пакоя. Дзверы са стукам зачынiлiся, шчоўкнуў замок. Крэсла i ложак, вiдаць, яшчэ паскакалi трохi, нiбы святкуючы перамогу, i раптам усё сцiхла.

Мiсiс Хол амаль непрытомная павiсла на руках мужа. З вялiкiм намаганнем мiстэру Холу ўдалося з дапамогай Мiлi, якая паспела прачнуцца ад крыку i шуму, знесцi яе ўнiз i даць ёй заспакаяльных кропель.

- Гэта духi, - сказала мiсiс Хол, нарэшце апрытомнеўшы. - Я ведаю, гэта духi. Я чытала пра iх у газетах. Сталы i крэслы пачынаюць скакаць i танчыць...

- Выпi яшчэ крышку, Джэнi, - перапынiў Хол, - гэта падмацуе цябе.

- Зачынi дзверы, - сказала мiсiс Хол, - i не пускай яго больш. Я ўвесь час падазравала... Як гэта я не здагадалася! Вачэй не вiдаць, галава забiнтаваная, i ў царкву па нядзелях не ходзiць. А колькi бутэлек... Для чаго прыстойнаму чалавеку столькi бутэлек! Ён напусцiў духаў у мэблю... Мая мiлая старая мэбля! У гэтым самым крэсле любiла сядзець мая дарагая матушка, калi я была яшчэ маленькай дзяўчынкай. I падумайце, яно паднялося цяпер супраць мяне...

- Выпi яшчэ кропель, Джэнi, - сказаў Хол, - у цябе нервы зусiм расстроены.

Было ўжо пяць гадзiн, залатыя промнi ранiшняга сонца залiвалi вулiцу. Супругi паслалi Мiлi разбудзiць мiстэра Сэндзi Ўоджарса, каваля, якi жыў насупраць.

- Гаспадар вам кланяецца, - паведамiла яму Мiлi. - I ў нас штосьцi здарылася з мэбляй, яна зусiм раз'юшылася. Можа, вы зойдзеце, паглядзiце?

Мiстэр Уоджэрс быў чалавек вельмi дасведчаны i разумны. Ён аднёсся з найвялiкшай сур'ёзнасцю да просьбы Мiлi.

- Гэта вядзьмарства, галавой ручаюся, - сказаў ён. - Такому пастаяльцу толькi капытоў не хапае.

Ён прыйшоў моцна заклапочаны. Мiстэр i мiсiс Хол жадалi было падняцца з iм наверх, але ён, мусiць, з гэтым не спяшаўся i лiчыў за лепшае працягваць размову ў калiдоры. З тытунёвай крамы Хакстэрса выйшаў прыказчык i пачаў адчыняць аканiцы. Яго запрасiлi прыняць удзел у абмеркаваннi здарэння. За iм праз некалькi хвiлiн падышоў, вядома, i сам мiстэр Хакстэрс. Англасаксонскi парламенцкi дух выявiўся тут поўнасцю: гаварылi многа, але за справу не бралiся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x