• Пожаловаться

Вогт Ван: Пачвара (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вогт Ван: Пачвара (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пачвара (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пачвара (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вогт Ван: другие книги автора


Кто написал Пачвара (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пачвара (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пачвара (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хуткасць думкi не заўсёды з'яўляецца прыкметай перавагi, - прамовiў галоўны бiёлаг Хамар. - Iстоты з марудным, грунтоўным мысленнем займаюць у радзе асобiн, якiя мысляць, ганаровыя месцы.

"Справа не ў хуткасцi, - мiжволi падумаў Iнэш, - а ў правiльнасцi i дакладнасцi думкi". Ён паспрабаваў уявiць сябе на месцы ўваскрэшанага. Цi змог бы ён вось так адразу зразумець, што навокал яго чужыя iстоты з далёкiх зорак? Наўрад цi.

Усё гэта iмгненна вылецела ў яго з галавы, калi чалавек устаў. Iнэш i астатнiя саветнiкi не спускалi з яго вачэй. Чалавек хутка падышоў да акна, выглянуў на двор. Адзiн кароткi пагляд, i ён павярнуўся да iх.

- Усюды тое самае?

Зноў гэнейцаў здзiвiла хуткасць, з якой ён усё зразумеў.

Нарэшце Ёал наважыўся адказаць:

- Але. Спустошанне. Смерць. Руiны. Вы ведаеце, што тут адбылося?

Чалавек падышоў i спынiўся перад сiлавым экранам, за якiм сядзелi гэнейцы.

- Магу я агледзець музей? Я павiнен прыкiнуць, у якой я эпосе. Калi я быў жывы, мы валодалi некаторымi сродкаю разбурэння. Якi з iх быў прыменены залежыць ад таго, колькi часу мiнула.

Саветнiкi глядзелi на капiтана Горсiда. Той замяўся, потым загадаў ахоўнiку з прамянёвай стрэльбай:

- Сачы за iм!

Потым зiрнуў чалавеку ў вочы.

- Нам зразумелыя вашы намеры. Вам хочацца выкарыстаць становiшча i забяспечыць сваю бяспеку. Хачу вас папярэдзiць: нiводнага лiшняга руху, i тады ўсё кончыцца для вас добра.

Невядома, паверыў чалавек у гэтую ману цi не. Нi адным паглядам, нi адным жэстам не паказаў ён, што заўважыў аплаўленую падлогу там, дзе прамянёвая стрэльба спалiла i ператварыла ў нiшто двух яго папярэднiкаў. З цiкаўнасцю падышоў ён да блiжэйшых дзвярэй, уважлiва паглядзеў на другога ахоўнiка, якi сачыў за iм, i хутка накiраваўся далей. Следам прайшоў ахоўнiк, за iм рушыў сiлавы экран i, нарэшце, усе саветнiкi адзiн за адным.

Iнэш пераступiў парог трэцi. У гэтай зале былi выстаўлены мадэлi жывёл. Наступная прадстаўляла, эпоху, якую Iнэш для прастаты назваў сам сабе "цывiлiзаванай". Тут захоўвалася мноства апаратаў аднаго перыяду. Усе яны гаварылi пра досыць высокi ўзровень развiцця. Калi гэнейцы праходзiлi тут першы раз, Iнэш падумаў: "Атамная энергiя". Гэта ж зразумелi i iншыя. Капiтан Горсiд з-за яго спiны звярнуўся да чалавека:

- Нiчога не чапаць. Адзiн няправiльны крок - i ахоўнiк спалiць вас.

Чалавек спакойна спынiўся пасярод залы. Нягледзячы на пачуццё трывожнай цiкаўнасцi, Iнэш залюбаваўся яго самавалоданнем. Ён павiнен быў разумець, якi лёс яго чакае, i ўсё-такi ён стаiць перад iмi, пра штосьцi глыбока задумаўшыся... Нарэшце чалавек упэўнена загаварыў:

- Далей iсцi няма чаго. Можа, вам удасца вызначыць больш дакладна, якi прамежак часу ляжыць памiж днём майго нараджэння i вось гэтымi машынамi. Вось апарат, якi, калi меркаваць па таблiцы, лiчыць атамы, што ўзрываюцца. Калi iх лiк дасягне мяжы, аўтаматычна выдзяляецца пэўная колькасць энергii. Перыяды разлiчаны так, каб прадухiлiць ланцуговую рэакцыю. У мой час iснавалi тысячы грубых прыстасаванняў для запавольвання атамнай рэакцыi, але для таго, каб стварыць такi апарат, спатрэбiлiся дзве тысячы гадоў з пачатку атамнай эры. Вы можаце зрабiць параўнальны разлiк?

Саветнiкi запытальна глядзелi на Вiiда. Iнжынер быў разгублены. Нарэшце ён наважыўся i загаварыў:

- Дзевяць тысяч гадоў назад мы ведалi мноства спосабаў прадухiляць атамныя выбухi. Але, - дадаў ён ужо больш павольна, - я нiколi не чуў пра прыбор, якi адлiчвае для гэтага атамы.

- I ўсё ж яны загiнулi, - прамармытаў ледзь чутна астраном Шуры.

Запанавала маўчанне. Яго перапынiў капiтан Горсiд:

- Забi пачвару! - загадаў ён блiжэйшаму ахоўнiку.

У гэта iмгненне ахоплены полымем ахоўнiк рухнуў на падлогу. I не ахоўнiк, а ахоўнiкi! Усе адначасова былi змецены i паглынуты блакiтным вiхрам. Полымя лiзнула сiлавы экран, адскочыла, iрванулася яшчэ люцей i зноў адскочыла, разгараючыся ўсё ярчэй. Праз вогненную заслону Iнэш убачыў, як чалавек адступiў да далёкiх дзвярэй. Апарат, што лiчыць атамы, свяцiўся ад напружання, ахутаны сiнiмi маланкамi.

- Пазачыняць усе выхады! - прабрахаў у мiкрафон капiтан Горсiд. Паставiць ахову з прамянёвымi стрэльбамi! Падвесцi баявыя ракеты блiжэй i расстраляць пачвару з цяжкiх гармат!

Нехта сказаў:

- Думкавы кантроль. Нейкая сiстэма кiравання думкай на адлегласцi. Навошта толькi мы ў гэта ўблыталiся!

Яны адступалi. Сiняе полымя шугала да столi, спрабуючы прабiцца праз сiлавы экран. Iнэш апошнi раз зiрнуў на апарат. Мабыць, ён усё яшчэ працягваў адлiчваць атамы, таму што навокал яго клубiлiся пякельныя сiнiя вiхры.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пачвара (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пачвара (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пачвара (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пачвара (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.