Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі ў поўдзень мы закончылі агляд ракеты. Усё зроблена моцна, надзейна. Нябесны падарожнік тут будзе адчуваць сябе, як у купэ камфартабельнага экспрэса.

Іван Іванавіч застаўся таксама вельмі задаволены. Ён падпісаў акт прыёму ракеты, запламбіраваў уваходы ў каюты i машыннае аддзяленне.

Цяпер усё залежыць ад таго, калі будзе атрыманы дазвол на палёт. У душы разам з радасцю жыве нецярплівасць. Хочацца хутчэй дачакацца таго дня, калі будзе загадана сесці ў штурманскай рубцы за пульт кіравання.

Калі мы вярталіся ў Галактыку, усю дарогу толькі і гаварылі аб ракеце.

Успаміналі амерыканцаў.

— Я таксама думаю пра іх, — сказаў Дзянісаў.— Вы не ведаеце, калі яны робяць пасадку?

— Сёння раніцай, Іван Іванавіч, — адказаў я.

— Эх, як нядобра атрымалася, — пашкадаваў ён. Потым паглядзеў на гадзіннік і сказаў: — Уключы, калі ласка, радыёпрыёмнік. Якраз чатыры гадзіны. Паслухаем апошнія навіны.

Я павярнуў ручкі настройкі. У радыёпрыёмніку пачуўся трэск, шум. Потым загучаў голас дыктара:

— Слухайце экстранае паведамленне Белага дома. Ракета «Анаконда», якая сёння ў 10.00 раніцы пачала рабіць пасадку на Месяцы, пацярпела аварыю. Сувязі з экіпажам няма. Прычыны аварыі невядомыя. ^

— Ну вось, тое страшнае, чаго я чакаў, адбылося, — сказаў Дзянісаў ціхім голасам. Адкінуўшыся на спінку сядзення, ён журботна заплюшчыў вочы.

Прызнацца, і мяне гэта вестка засмуціла. Ну, вось табе і касмічныя дарогі. Першы палёт— і катастрофа…

Да самай Галактыкі ехалі маўклівыя, панурыя. Збіраемся ў космас, а ён так няветліва сустракае людзей.

Нарэшце, удалечыні з-за лесу паказаўся шэры купал абсерваторыі. Там — пільныя вочы тэлескопаў, якія неаслабна сочаць за вялікім сонечным прасторам. Непадалёку ад абсерваторыі ў выглядзе аграмадных чашаў, сплеценых з жалеза, стаяць магутныя накіравальныя антаны радыёлакацыйных установак, радыёстанцый, касмічных тэлеперадатчыкаў.

Так, гэта Галактыка! Шырокае шасэ крута павярнула ў бок. Рэактыўны «ЗІЛ» спыніўся.

— Іван Іванавіч, прыехалі! — напомніў я Дзянісаву. Ён расплюшчыў вочы, здзіўлена азірнуўся. Вядома, ён не спаў, а нешта пакутліва абдумваў. Выйшаўшы з кабіны, Дзянісаў паспешна пайшоў па алеі. Я — за ім следам.

I вось мы сядзім у круглай зале, у якой пануе поўзмрок. Уздоўж сцен — шчыты кіравання, аграмадныя матавыя экраны. Яны пульсуюць безліччу рознакаляровых кропак.

Дзянісаў кіўком галавы прывітаўся з аператарамі радыёлакатараў, сеў ля экрана, на якім адразу ўбачыў сілуэт ракеты «Анаконда».

— Сігналаў няма? — спытаўся ён.

— Няма, Іван Іванавіч.

Да самага вечара прасядзеў Дзянісаў ля апарата, запісваў даныя палёту ракеты, вызначаў яе арбіту. Потым падняўся, з горыччу сказаў:

— Заўтра ракета разаб’ецца аб скалы. Трэба дапамагчы людзям! Праверце яшчэ раз і паведаміце мне…

І толькі ен падышоў да дзвярэй, як на сценах раптам загарэлюя чырвоныя агеньчыкі лямп. У зале пачуўся нізкі гудок, збоку ўспыхнуў невялікі экран тэлевізафона.

Я ледзь не аслупянеў ад нечаканасці. Мне проста ў вочы глядзела Наташа. Твар яе быў усхваляваны, трывожна гарэлі вочы.

— Начальнік аператарскай! Таварыш начальнік, — гаварыла яна з нейкай роспаччу ў голасе. — 3 ракеты «Алмаз» ідуць дзіўныя сігналы. Уключаю центральную залу. Слухайце!

Дзянісаў крута павярнуўся, ускінуў галаву. Аднекуль, як быццам з-пад столі, даляцеў ледзь чутны шэпт на англійскай мове:

— Адчыніце дзверы «Алмаза». Адчыніце… задыхаюся!..

Раздзел дзевятнаццаты

— Роб, я звар’яцеў ці мне прыснілася? Што гэта Макс нарабіў? Ён-жа загубіў сябе! — гаварыў разгублена Поль Арноль.

Роб стаяў ля ілюмінатара, прыціхлы, задумлівы. Праз зорную мітуеню чорнага неба прад ім паўставала постаць хворай, зняможанай жонкі. Ці не яна гэта гаворыць, шэпча пасінелымі вуснаімі:

— Роб, ты загубіў сябе…

Ён усё, усё помніць да драбніц. Рывера чула сэрцам бяду. Яна не была рада тым пяцістам доларам, якія ён з го. нарам палажыў у яе руку ў той дзень, калі быў залічаны ў экіпаж ракеты.

— Гэта грошы, якія не зароблены мазалём. Роб, адумайся. Пашукай другую работу. Я пачакаю… Я не памру…

Яна ўжо не магла гаварыць. У грудзях нешта хрыпела, яе біў знясільваючы кашаль. Рывера глядзела з папрокам. Жыццё пакідала яе, адны вочы, глыбокія, запалыя, яшчэ гарэлі агнём, бачылі святло, людзей, жылі, адлюстроўваючы чалавечае жаданне, трывогу, клопаты.

Ён не ўтрымаўся, заплакаў. Яна пагладзіла яго валасы, пацалавала. Яму здалося, што жонка дакранулася вуснамі да самага сэрца. Яно балюча сціснулася, устрапянулася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x