«Стоп! — устрапянуўся Макс. — Няма гаручага — дапаможа фізіка!» I як гэта раней не прыйшло яму ў галаву? Хто змагаецца за жыццё, павінен змагацца ўпарта, хітра, настойліва.
Як адкруціць балон з гаручым? Ён знаходзіцца на спіне, яго вельмі нязручна даставаць рукамі.
Хвілін пятнаццаць завіхаўся Макс, круціўся, як ваўчок, на месцы, ды ўсё-ж свайго дамогся. Балон у яго руках! Макс цяпер глядзеў на гэты балон з вялікай надзеяй. Ён тут не мае ніякай вагі, але ў яго ёсць маса. Калі кінуць балон у прастору, рука набудзе апору i як-бы адштурхнецца ад яе. Выдатны закон! Ён павінен дапамагчы Максу.
Штурман заціснуў у руцэ балон, шырока ім замахнуўся. Намаганне, i балон паляцеў у далеч. Макс адразу заўважыў, што ён як-бы скрануўся з месца, паплыў. Карма ракеты цяпер была зусім блізка. Вось яна — рукой падаць — у нейкіх ста метрах.
Але не прайшло і хвіліны, як выратавальнае збліжэнне раптам прыпынілася. Макс не вытрываў, вылаяўся. Што ў яго ёсць яшчэ ў запасе? Матор? Не шкада. Цяпер ён яму не патрэбны. Кінуўшы i яго ў прастору, Макс падплыў да хваставога кіля карабля.
Нарэшце! Макс глядзеў на адпаліраванае металічнае цела «Алмаза» i не верыў сваім вачам. Няўжо яго не пакінула шчасце? Аддыхаўшыся, ён толькі цяпер адчуў, як моцна стаміўся. Нядобра ныла сэрца, звінела ў вушах, кружылася галава.
Хоць-бы ў каюту. Там паветра, цеплыня, спакой. Ён адразу паведаміць па радыё і тэлебачанню аб аварыі на «Анакондзе», ён раскажа аб сваіх прыгодах.
Але моцна білася сэрца, не хацелася рухацца, варушыцца. Многа цяпер ён даў-бы, каб можна было раптам распрануцца, легчы ў белую мяккую пасцель, ні аб чым не думаць, ні аб чым не клапаціцца.
Макс акшуў позіркам сусвет. Яму ўявілася, што ён плыве ў сваім рыбацкім баркасе па акіяне, у чорную глыбіню якога закінуты непамерна вялікі зорны невад. Ужо злоўлены, трапечуцца ў ім дзівосныя фантастычныя рыбы…
Марудзіць нельга! Ужо няма болынай палавіны кісларода. Хочацца піць і есці. Але як дабрацца да каюты?
Макс асцярожна прапоўз між хваставога апярэння ракеты і апынуўся перад роўнай адпаліраванай паверхняй знешняй абшыўкі. Калі рухацца па ёй паволі, гэта вельмі рызыкоўна. Прагледзіш — і зноў апынешся ў далечыні ад карабля.
Вунь уперадзе віднеецца падобная на чашу антэна. За яе трэба ўчапіцца рукамі. Для гэтага патрэбны спрыт, разлік, упэўненасць рухаў. Макс напружыўся і, модна адштурхнуўшыся нагою аб грэбень кіля, паляцеў уперад. Яму стала страшна, закружылася галава. Але рукі дзейнічалі спрытна. Яны сдіснуліся якраз тады, калі наткнуліся на металічнае перапляценне антэны.
«Ёсць! — ледзь не ўскрыкнуў ад радасці Макс. — Адсюль да дзвярэй каюты зусім недалёка. 3 якога-ж яны боку? Ды, вядома, з правага». Удалы скачок падахвоціў Макса, надаў яму новыя сілы.
Ен перапоўз на асветлены сондам бок ракеты. Хоць абшыўка была бліскучай, усё-ж адчувалася, што яна вельмі модна нагрэлася. Пякло рукі. Касцюм, у якім паспела нагрэцца паветра нават праз пластмасавую тканіну, непамерна разбух. Але гэта не трывожыла штурмана: праз некалькі хвілін за ўсе свае пакуты ён будзе ўзнагароджаны заслужаным адпачынкам. I гэта яго суцяшала.
Макс агледзеў усю шырыню бартавой абшыўкі і ўнізе ўбачыў ручку дзверцаў. Ён аж усміхнуўся ад радасді. Не доўга думаючы, Макс адштурхнуўся і паляцеў уніз. Хвіліна — і ён апынуўся каля дзвярэй. Цяпер засталося павярнуць ручку, i ён выратаваны. Хутчэй-жа, хутчэй!
Невялікае напружанне мускулаў, ручка павярнулася i Максу нават здалося, што яна па-зямному прыемна завішчэла. Рывок на сябе! Што гэта? Не адчыняецца!? Не можа быць!
Макс абапёрся аб борт карабля нагамі, напружыўся і зноў тузануў дзверцы на сябе. Яны нават i не зварухнуліся.
«Эх, дурань! — нарэшце дайшло да свядомасці. — Няўжо нельга было здагадацца аб гэтым раней? Ракета-ж аўтаматычная, яна кіруецца пры дапамозе радыё з Зямлі. I дзверы могуць адчыніцца толькі па загаду Зямлі. Значыць, асталася толькі смерць».
Макс у роспачы схіліў галаву. Абыякавым, сумным позіркам ён глядзеў у зорную даль, што разляглася перад ім без бачных граніц і абрысаў. Рукі і ногі раптам зрабіліся расслабленымі, абмяклымі, нібы іх назаўсёды пакінула сіла.
Але няўжо роспач мацней за храбрасць і адвагу, якая некалі была ў яго душы і якой ён ганарыўся? Не! Трэба яе сабраць у змораным целе, трэба… Але мускулы чамусьці не напружваюцца.
Вакол туман, туман… I што гэта? У тумане ўспыхваюць іскры, мітусяцца, кружацца роем. Не, гэта не іскры, а пчолы. Яны хутка аблепяць яго, балюча абкусаюць…
Читать дальше