Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Капітан, палёт праходзіў правільна, — прамовіў штурман. — Вось мае запісы. Потым вы страцілі прытомнасць, i я з Робам ратавалі вас. На маю думку, мала працавалі маторы. Вось мы і ляцім па кругавой арбіце вакол Месяца.

— А чаму іне дзейнічае радыё, тэлевізар? — запытаў капітан і тут-жа ўскрыкнуў:— Адбылася аварыя. Клянуся небам, гэта так! Куды ты глядзеў, Макс? — наступаў на штурмана Арноль. — Ты павінен быў прадухіліць аварыю! Павінен! Што паказвалі лаката'ры?

Макс выцягнуў з апарата плёнку, пракруціў яе праз павелічальны светлавы фільтр. На плёнцы быў адзначаны след двух певялікіх метэораў, якія пранесліся ў 50 кілометрах ад карабля.

— Як бачыце, містэр, — прамовіў Макс. — Метэоры тут ні пры чым_

— Аслы! Ідыёты! Адказвайце, што здарылася! — нерваваўся Поль, размахваючы сціснутымі ў бяссільнай злосці кулакамі.— Ты памрэш, Макс! Ты нас падвёў.

— Містэр Поль, я не прашу літасці, але я не вінаваты…

Арноль стау ля пульта кіравання, круціў рычажкі, націскаў кнопкі. Кантрольныя і вымяральныя прылады былі ў спраўнасці. Тады ён уключыў рэактар і загадаў спецыяльным машынам падаць вадкі вадарод. Яны запрацавалі, але дарэмна: у рэактар не трапляла ніводнай кроплі паліва.

— Містэр Поль, мы дарэмна трацім час, — прамовіў Макс. — Па майму падліку, наша ракета не можа стаць спадарожнікам Месяца. Дазвольце праверыць антэну. Нам трэба звязацца з Зямлёй.

— Ідзіце!

Макс з дапамогай Роба хутка апрануў касмічны касцюм, напоўніў балон паветрам і ўвайшоў у шлюзавую камеру. Роб уключыў вакуумныя домпы, потым адчыніў знешнюю дзверцу ракеты.

Макс злёгку адпіхнуўся нагамі і вылецеў у чорную бездань суеветнай прасторы. Тут-жа азірнуўся: карабель стаяў нерухома на адным месцы. Бось дзіва! I ён сам нікуды не падае, не ляціць, хоць унізе, пад нагамі, жахлівае бяздонне, усыпанае безліччу зорак.

Чакайце, дзе-ж тут ніз, верх, бакі? Яны зніклі. Існуе толькі чорная маўклівая глыбіня, якая праглынула ўсё — і Месяц, і Зямлю, і Сонца, і карабель…

Няўжо ракета стаіць на месцы? Не! Яна ляціць і вельмі хутка. Яе спакой з’яўляецца ўяўным, адносным.

Што-ж здарылася з ёю? Макс уключыў рэактыўны маторчык і касцюмны ліхтар. Наблізіўшыся да срабрыстай сталёвай грамады, ён накіраваў прамень ліхтарыка на антэну.

Антэны не было. Бяда не толькі ў тым, што нехапіла паліва — цяпер няма ніякай магчымасці паслаць у эфір сігналы аварыі, прасіць з Зямлі дапамогу.

Макс пільна агледзеў месца злучэння антэны з бартом карабля. Над сталёвай абшыўкай тырчэў тоўсты медны шпянёк, на якім быў выразна. відаць злом. Не засталося на ракеце і тэлевізійнай антэны.

У сё стала зразумела: ад вібрацыі ў часе тармажэшя яны не вытрымалі. Аграмадны сусвет замкнуўся ў адной кропцы. Цяпер яны былі адарваны ад Зямлі i ад жыцця. 1х карабель ператварыўся ў металічную труну.

— Макс? — пытаўся па радыётэлефону Поль. — Чаго маўчыш? Мы чакаем тваіх вестак. Што з антэнай?

— Бяда, містэр Поль, вялікая бяда, — цяжка ўздыхнуў штурман. — .Мы загінулі, — і ён падрабязна расказаў аб сваім абследаванні.

— Праверце ўсё вакол ракеты, пашукайце ix — i хутка назад.

— Будзе зроблена, капітан!

Макс уключыў маторчык і паімчаўся за карму ракеты. Свой шлях ён не асвятляў. Калі-б антэны па інерцыі ляцелі ўслед за ракетай і знаходзіліся недалёка, яны былі-б добра бачны.

I раптам — што гэта? Уперадзе з’явілася круглая бліскучая зорка, яна з кожнай хвілінай павялічвалася, рабілася ярчэйшай.

Толькі цяпер здагадаўся Макс: гэта-ж совецкая аўтаматычная ракета! Якраз на вышыні 800 км праходзіць яе арбіта. У грудзях Макса затрапятала сэрца. Думка, дзёрзкая, смелая, авалодала ўсёй яго істотай. Цуда! Ці не бог хоча дапамагчы ім. Калі ракета наблізіцца, ёсць магчымасць прычапіцца да яе, забрацца ў яе каюту i даць на Зямлю сігнал аб няшчасці на караблі «Анаконда».

Нядоўга думаючы, Макс на ўсю магутнасць уключыў касцюмны маторчык і паімчаўся наперарэз совецкай ракеце. Адначасова ён перадаваў діа радыё:

— Містэр Поль! Незвычайная навіна: за намі следам ляціць совецкая ракета «Алмаз». Я хачу перасесці на яе, каб выратаваць вас. Не губляйце духу, сэр. Пакуль!

«Алмаз» рухаўся між зор даволі прыкметна. Макс, не зводзячы вачэй, сачыў за ім. Вось ужо бачны не кружок, а гградаўгаватая сігара.

Хутчэй! Хутчэй! Негіадалёку лінія траекторыі яго палёту, Чорная пустэча анямела, толькі Макс ды тры зіхатлівыя кругі — сонечны, зямны i месячны — імчацца па ёй у далеч.

Набліжалася незвычайная сустрэча. Макс напружыўся, падрыхтаваўшыся да емяротнага скачка. Ён ляцеў іне інаперарэз ракеце, а ўперадзе яе. Адлегласць з кожнай секундай скарачалася. I вось над яго галавой прасунулася верацёнападобнае цела сталёвага карабля. Макс раскінуў рукі i, падштурхнуты выбухам газаў партатыўнага рухавіка, ударыўся ў металічную абшыўку «Алмаза». Рукі каўзанулі па металу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x