Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Па-а, «е гавары так! — заплакала дачка. — Ты зневажаеш мяне!

— Ніколькі, галубка. Я даю табе невялікі ўрок жыцця.

— Гэта ўсё, што ты хацеў сказаць?.

Уолтэр падышоў да канапкі, сеў побач з Элсі.. Яна паклала свае рукі на яго калені, ён пацалаваў іх.

— Ты любіш свайго старога па, любіш? — спытаў ён, пазіраючы ў шырока расплюшчаныя вочы дачкі. Крыху памаўчаўшы, паведаміў: — Ёсць навіна. Мы з табою запрошаны да Колінга на абед. Дамоў вярнуўся яго сын. На Мадагаскары ваенныя дзеянні закончаны. Ён будзе кіраваць ваенным камісарыятам нашага гор ада. Ты, Элсі, павінна зрабіць на яго ўражанне… Я быў-бы вельмі задаволены вашай дружбай…

— Ён свабодны? — ціха, нерашуча спытала Элсі.

— Так. На ўсё астатняе забудзься. Дамовіліся?

Яна сцвярджальна кіўнула галавой і выйшла з кабінета.

Сенатар запаліў сігару, уваткнуў яе ў зубы і толькі цяпер супакоіўся. Справы ішлі на лад. Заўтра нечаканым нападам невядомых людзей будзе разгромлена рэдакцыя газеты «Трыбюн», заўтра ён будзе прысутнічаць на абедзе ў загараднай віле Колінга, заўтра Элсі павінна пакахаць другога…

Раздзел семнаццаты

Неабсяжная пустата прасцёрлася наўкола. Хоць кілометр за кілометрам змяняліся з маланкавай хуткасцю, ніякіх <���новых краявідаў тут не адкрывалася. Па-ранейшаму спакойна ў журботным змроку ззялі зоркі, ледзь-ледзь рухаліся Сонца і Зямля.

Затое Месяц, аграмадны, выпуклы, заняўшы ў гэтай дзікай чорнай пустыні самае вялікае месца, хутка мяняў свае фазы. Серп асветленай яго часткі то ўвачавідкі звужаўся, знікаў, то раптам рос, пашыраўся, — і начное свяціла паўставала тады ва ўсёй красе — яркае, зіхатлівае, быццам выкаванае з металу.

Любуючыся пейзажам сусвету і яшчэ раз абдумваючы свой незвычайны ўчынак, які вельмі нагадваў учынак гарэзлівага хлапчука, што на поўным хаду аўтамашыны чапляецца за яе борт, Макс не заўважыў, як адляцеў далёка ў бок ад ракеты. Ён схамянуўся, уключыў маторчык.

Але што гэта? Ззаду ўспыхнуў агністы клубок газаў і тут-жа патух. Сіла аддачы штурханула яго ўперад. I ён стаў набліжацца да «Алмаза». ТІа епіне беглі халодныя мурашкі. Усё зразумела: у балоне скончылася гаручае, прызначанае для маторчыка. Які няўважлівы! Ён паглядзеў на цыферблат манометра. Стрэлка паказвала нуль.

Вядома, штуршка газаў было-б дастаткова, каб наблізіцца да ракеты. Але ён добра не разлічыў і няправільна накіраваў сілу аддачы газаў і ляцеў наўскос да «Алмаза». О, вялікі божа! Бяда, зноў бяда! Макс у адчаі замахаў рукамі, як-бы жадаючы змяніць напрамак руху. Чатырыста метраў, трыста, дзвесце пяцьдзесят… Ён рухаецца, але цяпер паралельна з ракетай. Яшчэ некалькі хвілін пакутлівага чакання.

I вось — усё! Няма ніякай надзеі. Да ракеты засталося не больш двухсот метраў. Макс выразна бачыць шырокія авальнай формы соплы ў яе карме, бліскучыя хваставыя кілі. Але цяпер адлегласць паміж ім і ракетай не памяншаецца і не павялічваецца.

Вялікая трывога апанавала яго. Няўжо гэта канец? ён так і будзе бясконца ляцець побач з ракетай? Праз некалькі гадзін скончыцца ў балоне кісларод, ён задыхнецца, і касмічны холад зробіць з яго цела звычайную ледзяную кроплю.

Нічога на свеце не баяўся Макс, але цяпер спалохаўся. Не хацелася паміраць у адзіноце, у гэтай чорнай ледзяной пустыні. «Людзі, —шаптаў

Макс, — дапамажыце мне. У чым я вінаваты? Чаму адраклася ад мяне Зямля? Я хачу памерці сярод вас, на вашых вачах, на вачах маёй любімай Эдзіт. Я нічога не папрашу для сябе: ні рыбацкага траўлера, ні каменнага дома, ні аўтамашыны. Буду ўзнагароджаны шчасцем, калі ўбачу святло дня і пачую людскія галасы…»

На ілбе Макса выступіў пот. Ракета была на ранейшай адлегласді. Яна вабіла да сябе, клікала зіхатлівай чысдінёй асветленага сонцам борта, рамкай антэны, якая поўгадзіны назад дапамагла яму стаць яе спадарожніцай. Адзін неасдярожны крок— і ўсё прапала. Лёс насміхаўся над ш. Бязмежная пустата душыла сваім страшным, халодным спакоем.

Нягледзячы на безнадзейнасць становішча, душа Макса не магла прымірыцца са смерцю. Напружана прадавала думка. Што-ж рабіць? Рухі рук i ног нічым не маглі дапамагчы. А можа ў балончыку хоць крыху засталося гаручага? У ім ёсць сіфон, ён не даходзіць да дна, i там іншы раз застаюцца кроплі гаручай вадкасці.

«Яны павінны застацца i цяпер, — нашэптваў Максу нейкі ўнутраны голас. — Правер».

Макс дрыжачымі рукамі абмацаў балон, страсянуў яго i тут-жа ўключыў матор. Дарэмна! Спадзяванне не апраўдалася. Зноў усхваляванасць змянілася роспаччу. Так, яму гэтыя дзвесце метраў не пераадолець…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x