Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вядома. Толькі трэба ўдала правесді пасадку.

— Правядзем, не турбуйся. Самае страшнае — ззаду, — адказаў з уласцівай яму самаўпэўненасцю Арноль.

Унізе віднеўся заліў Гарачыні. На ім выразнай паласой ляжала мяжа ночы і святла. I вось ракета трапіла ў густую непраглядіную цемру. Зусім іншым стала неба. На ім па-новаму, прыгожа і ласкава зіхацеў аранжава-блакітны шар Зямлі.

— Палюбуйцеся, якія тут бываюць ночы, — заўважыў Поль.

Макс і Роб прыпалі да ілюмінатараў. Густая, жахлівая цемра акружала іх. Але пад ракетай, на Месяцы, выразна былі відаць скалы, ланцугі гор.

Поль падышоў да пульта кіравання, загадаў Максу зрабіць некалькі фотаздымкаў. Ён прыняў пыхлівую паставу, нядбайна трымаючы ў руках сцяжок Штатаў. На яго твары трапятала ўсмешка захаплення.

— О’кэй! — закрычаў ён, і Макс схаваў фотаапарат. — На пасадку!

Сонца вынырнула з-за зубчатага краю Месяца. Відно, як бяжыць,

адсоўваецца ўсё далей і далей. На Месяцы пачынаецца дзень. Пара!

Вогненныя факелы газавых патокаў успыхнулі ўперадзе ракеты. Яна ўся задрыжала, як-бы нагіружылася.

— Зніжаемся! — усклікнуў Макс, павярнуўшы галаву да ілюмінатара.

Хоць пры тармажэнні ўзнікае не такая ўжо вялікая перагрузка, але падарожнікі не сядзелі, а ляжалі. Толькі Поль Арноль стаяў перад экранам тэлевізара і ўсё нешта гаварыў, перадаваў на Зямлю.

Макс радаваўся ў душы: нарэшце заканчваецца першы этап поўнага нечаканасцей падарожжа. Хутка яны вернуцца на Зямлю. Вядома, ён ажэніцца з Эдзіт, абзавядзецца гаспадаркай. У яго абавязкова будзе каменны домік, аўтамашына. З’явяцца дзеці. Зацвіце садзік ля дома. Кожны дзень яго будуць сустракаць з работы жонка, дзеці. Ён — гаспадар! Яго будуць паважаць, пры сустрэчы кланяцца, паціскаць моцна рукі. I, вядома, стануць жартаваць: «Ну, як, містэр Макс, дапамог вам Месяц?» А ён паблажліва ўсміхнецца, адкажа: «Так, сэр».

У каюце нешта гудзела, сапло. Над галавой вентылятары падавалі свежае халаднаватае паветра. Хоць грудзі сціснуліся ад перагрузкі, Макс не заўважаў удушша. Крыху адчувалася, што адліла ад галавы кроў. Невялікая, малапрыкметная пакута: хутка міне хвіліна — i яны адчуюць здзіўляючую лёгкасць у целе i амаль не будуць важыць…

Нечакана ля пульта кіравання нешта грукнула. Макс i Роб падхапіліся з канапак. На (падлозе нерухома, як мёртвы, ляжаў іх капітан. Макс падбег першы, зірнуў на Поля і ўсё зразумеў.

Трэба-ж было стаяць ля тэлевізара! 3 носа i рота капітана цякла кроў. Вочы былі закрытыя, твар, як ў мерцвяка. Поль страціў прытомнасць.

— Роб, лякарствы! — папрасіў Макс. 3 цяжкасцю перастаўляючы ногі, той падышоў да светлай пластмасавай скрынкі. У гэты-ж час Макс адчуў, што з цела нібы зваліўся вялікі цяжар.

— Слава ўсявышняму! — сказаў ён. — Маторы выключаны. Ляцім па інерцыі.

Рыбак асцярожна падняў з падлогі Поля, паклаў яго на мяккую губчатую канапку і замацаваў спецыяльнымі раменьчыкамі. Роб прынёс лякарствы. Капітану далі панюхаць нашатырны спірт. Ён паварушыўся, але вачэй не адкрыў.

— Містэр Поль! Прачніцеся! — клікаў Макс. — Вы нас бачыце?

Роб прыклаў да грудзей Арноля вуха, прыслухаўся.

— Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў ён. — Трэба даць кісларод…"

Адпіхнуўшыся ад сцяны, ён узняўся ў паветра і, як самы віртуозны акрабат, адразу апынуўся ў другім канды каюты. У санітарнай шуфлядзе Роб знайшоў балончык з кіслародам. I сам здзівіўся: як добра паклападіліся аб іх, нават самыя дробязі ўлічаны.

Глынуўшы кісларода, Поль адразу адкрыў вочы і здзіўлена паглядзеў вакол.

— Дзе я? Што са мною? — спалохана спытаў ён і прыўзняўся на канапцы.

— Усё ў парадку! Не трывожцеея, містэр…

— Мы зніжаемся?

— Так, маторы ўжо выключаны.

Поль Арноль адвязаўся ад канапкі, наблізіўся да пульта кіравання і паглядзеў на высотамер.

— 800 кілометраў…— прамовіў Поль іціха, насцярожана. — Чаму мы рухаемся, чорт пабяры? Калі-ж пачнецца пасадка?

— Не ведаю, — разгублена паціснуў плячыма Макс. — Кіруюць пасадкай з Зямлі…

Поль націснуў на кнопку тэлевізара. Успыхнуў экран. Але што за ліха? Ён маўчаў. Што здарылася? Аварыя? Позірк адшукаў бліскучы цыферблат паказчыка гаручага ракеты. Стрэлка стаяла на нулі.

— О, божа! Мы загінулі! — зняможана сказаў Поль і апусціўся ў 'крэсла штурмана. Вочы яго ліхаманкава бегалі па прыладах, як-бы шукаючы ратунку. Потым ён усхапіўся, рэзка павярнуўся ў бок Макса.

— Якога д’ябла ты глядзеў? Як усё здарылася? — загрымеў ён на ўсю каюту. — Адказвай!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x