— Роб, клянуся небам, ты наслаў на мяне нейкі туман, — закрычаў у мікрафон Поль.
— У чым справа, капітан?
— Я забыўся ў ракеце пісталет… — Поль сказаў гэтыя словы такім разгубленым, трывожным голасам, быццам там пакінуў усё сваё багацце.
Роб нічога не адказаў, толькі азірнуўся і дакорліва паглядзеў на скурчаную, нязграбную постаць Арноля. Яны ляцелі на вышыні ста кілометраў. Уперадзе нябесных падарожнікаў сунулася металічная грамада касмічнага карабля.
— Капітан, пара зніжацца, — закрычаў Роб і ўключыў свой рэактыўны рухавік, каб затармазіць палёт. Адразу-ж здалося, быццам ён трапіў у ваду і з цяжкасцю прабіраецца наперад. Касцюм шчыльна прылёг да грудзей, сціонуў іх. Хуткасць змяншалася. Ракета, наадварот, як-бы паскорыла палёт, імкліва панеслася ўдалячынь і неўзабаве знікла за вострымі зазубрынамі чорнага небасхілу.
Два чалавекі, нібы дзве крылатых дзіўных істоты з нейкага фантастычнага свету, ляделі над панурай каменнай пустыняй Месяца.
У яго аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Спазмы душылі грудзі, у галаве стаяў нудны, працяглы звон. Але чалавек неяк яшчэ знаходзіў у сабе сілы і ціха, з вялікім, пакутлівым намаганнем варушыў вуснамі, гаварыў. Можа ён вымольваў у ворага літасць? Не, ён як няшчасны замярзаючы жабрак, стаяў перад зачыненымі дзвярамі і прасіў паратунку.
Звон у галаве рабіўся болып надакучлівым. Вось ужо і на вочы наплыў туман. Сэрца ў грудзях не б’ецца, а трапеча, уздрыгвае, як параненая птушка. Хутка — канец. Але яшчэ трэба сказаць слова, яшчэ…
Ён гаварыў і глядзеў у адну кропку. Яна блішчэла для яго іскрынкай надзеі, прымушала пакутаваць, змагацца, жыць.
Колькі прайшло часу ў такім стане, чалавек не ведаў. Але ён выразна бачыў, як паступова вакол яго згушчалася цемра, як пачалі драбнець рассыпаныя навокал зоры. I ён адчуў раптам нейкую дзіўную лёгкасць. Саладкаватая стома агортвала ўсё цела. Прыходзіў супакойваючы, жаданы сон. Чалавек засынаў не засынаў, а паміраў…
I ўсё-ж вочы яшчэ з надзеяй углядаліся ў жорсткі халодны метал дзвярной ручкі ракеты. Ці то позірк яго вачэй быў такі гіпнатычны, ці то яго пачулі на Зямлі, але раптам… дзвярная ручка нарэшце павярнулася, i чалавек убачыў перад сабой авальную адтуліну камеры-шлюза. Ён зняможана заміргаў павекамі, не верачы ў гэтую нечаканую праяву. «Гэта ўсё прывід, падман, — запэўняў ён сябе. — Гэта дражніцца са мной жыццё…»
Каб праверыць, ці адкрыты люк на самай справе, трэба напружыць сілы, рухацца. А так не хочацца гэта рабіць. Прыемна ляжаць, не варушыцца, ні аб чым не думаць.
Але чалавек яшчэ быў жывы, яшчэ, як у інейкім цяжкім тумане, у галаве блукалі апошнія запозненыя дуімкі, i ён не мог паддацца чарам смерці.
Ён натужыў мускулы ног, глыбока ўздыхнуў і зрабіў асцярожны рух. Выцягнутыя наперад рукі абапёрліся аб стальную абшыўку дзверцаў, і ён увайшоў у камеру-шлюз.
У той-жа момант дзверы зачыніліея. Убаку нешта зашумела, загуло. Чалавек інстынктыўным рухам рукі націснуў на спецыяльны клапан шлема. Шлем адкрыўся, i чалавек зняможана асунуўся на падлогу. Яму раптам здалося, што ён паляцеў некуды ў бяздонне…
Колькі часу прайшло, пакуль чалавек апрытоімнеў, ён не ведаў. Абудзіўся ён нечакана ад радаснага адчування бунтуючага навокал жыцця. Яму здавалася: недзе ўгары над ім сунуцца вільготныя шчыльныя хмары, шугае напорысты вецер i па даху пастуквае тугімі кроплямі дождж. Шчаслівая ўсмешка мільганула на яго вуснах. Чалавек не мог паварушыцца, расплюшчыць вочы, бо баяўся, што раптам усё гэта знікне i да яго вернуцца пакуты, страх, смерць…
Ён раней ніколі не заўважаў смаку паветра і быў перакананы, што яно яго не мае i мець не можа. Як ён моцна памыляўся! Цяпер ён дыхаў i адчуваў, што паветра не толькі салодкае, пяшчотнае, духмянае, — яіно свяжэйшае за ваду, емачнейшае за самую лепшую іна свеце страву…
Ён адчуваў, што да яго вярнулася жыццё. Ужо рукі і ногі маглі свабодна рухацца, іх скоўвала цяпер толькі дяжкая вопратка.
Чалавек устаў. Цяпер ён быў ўжо не проста чалавек, а Макс Вэл, вялікі пакутнік i не меншы шчасліўчык, былы штурман ракеты «Анаконда», ёназірнуўся і скінуў касмічны касцюм. Каюта-шлюз напоўнілася паветрам, i адразу замоўклі ўбаку электрычныя помпы. Макс націснуў на зялёную кнопку. Бясшумна расчыніліся створкі сцяны, і ён увайшоў у каюту ракеты.
Са столі лілося мяккае блакітнае святло, ззялі чысцінёй сцены, стол, тіадлога. Уперадзе віднелася штурманская рубка з безліччу рознастайных цыферблатаў, лямпачак, кнопак і рычагоў.
Читать дальше