Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эліпс, які рабіла ракета вакол Месяца, прыкметна звузіўся. Намнога Зіменшылася адлегласць да вялізнага ззяючага халодным святлом шара. Калі яго закрыў цень і ён свяціўся адным вузкім бокам, здавалася, што ракета ляціць насустрач скале, адламанай ад інейкай дзівоснай срэбранай гары. Жудасць і непрыемны халадок страху агарнулі сэрца.

Роб цяжка ўздыхнуў, запісаў апошнюю лічбу зробленых вымярэнняў. Цяпер запрацавала электронная машына. Хвіліна — і быў атрыманы каінчатковы падлік. Роб зняў стужку і міжволі прыжмурыўся. На ёй быў напісаны іх смяротны прысуд. Лепш бы не ведаць, калі наступіць іх апошняя хвіліна.

Але побач сядзіць капітан. Чутно, як ён цяжка сапе, паварочваецца ў крэсле. Агіднік! Перад тым, як памерці, ён хоча бачыць чужую смерць. Гэтага не здарыцца. Ён, Роб, паспрабуе яшчэ што-небудзь прыдумаць.

Колькі-ж застаецца часу? Ён глянуў на гадзіннік і акамянеў ад жаху. Поль Арноль болын паблажлівы, чым смерць. Яна патрабавала сваіх ахвяр роўна праз трыццаць хвілін!

У першую хвіліну ў яго перахапіла дыханне, і ён не мог нават вымавіць слова. Перамогшы хваляванне, Роб сказаў:

— Містэр Арноль, справы нашы кепскія. Праз трыццаць хвілін ракета пахавае нас пад выспамі.

— Пракляцце! — вылаяўся Поль. — Роб, як-жа ісці на той свет жывым? Ты не баішся? Скажы?

— Дзіўнае пытанне, сэр, — адказаў ён. — Я-ж таксама чалавек.

— Што-ж рабіць, Роб? Ты мазгавіты. Падумай!

— У нас ёсць шанс захаваць сабе жыццё. ёсць выхад!

— Які?

— Трэба рабіць пасадку, — i Роб растлумачыў свой план.

У Поля загарэліся вочы: і сапраўды, гэта-жа магчыма. Яны возьмуць з сабой балоны з паветрам, выскачаць з ракеты i самастойна пойдуць на пасадку. Зрабіць яе не так ужо i цяжка. За спіной-жа надзейныя рэактыўныя апараты! Жьіццё іх будзе прадоўжана яшчэ на два-тры дні! Цэлая вечнасць! ‘

— О, хвала найвышняму! — з палёгкай уздыхнуў Поль. — Мы памрэм, Роб, на кратэры Каперніка, са сцягам Штатаў. Дзе-б мы ні высадзіліся, павінны дайсці гуды. Чуеш, Роб!

— Чую, сэр. На зборы застаецца дваццаць хвілін. Трэба ў апошні раз чаго-небудзь з’есці…

— Мудрае рашэнне, — задаволена адказаў Поль, i яны, сеўшы за спецыяльны столік, пачалі старанна падсілкоўвацца.

Пакутлівы смута, к па роднай зямлі агарнуў сэрца Роба. Ён уявіў сабе на імомант шум-ныя, ажыўленыя вуліцы і плошчы гарадоў, гаманлівыя натоўпы людзей. Як жывыя, паўсталі перад ім вобразы дзяцей з бесклапотнымі ўсмешкамі на тварах, кучаравымі валасамі. Там — радасць, шчасце, весялосць!.. Як усё гэта далёка для іх і недасягальна.

Палонныя Месяца! Яны хацелі першымі ступіць на яго глебу, парушыць сваімі крокамі вечную цішыню мёртвай пустыні… А сталі першьпмі ахвярамі… Было прыкра, балюча адчуваць сваю асуджанасць, бездапаможнасць.

У цеснай, залітай асляпляльным святлом каюце стаяла цішыня. Поль еў спяшаючыся, глытаў ежу цэлымі кавалкамі, не перажоўваючы. Ніхто на свеце, мабыць, так не рыхтаваўся быць перад смерцю сытым, як ён.

Робу здавалася, што ўсё гэта адбываецца ў нейкім дзіўным недарэчным сне. Ён таксама спяшаўся: час быў няўмольныім сведкам і суддзёй.

— Капітан, пара! — ускочыў нарэшце з крэсла Роб. — У запасе ў нас толькі сем хвілін. Глядзіце — пад ракетай Месяц.

Сапраўды, за тоўстым шклом ілюмінатараў зорная дарожка чорнага бяздоніня замянілася на залацістую істужку знаёмых краявідаў мёртвай планеты…

Поль запхлуў у рот апошнюю плітку шакаладу, выцер губы і, схапіўшы бутэльку з вадой, выпіў яе ўсю да дна.

Апранаючы касцюм, ён загадаў:

— Роб, ты забярэш атамны снарад. Яго мы ўзарвем, каб падаць на Зямлю сігнал. Я вынесу балоны з паветрам. Колькі можна пакладзі ў касцюм шакаладу і бутэлькі з вадой. Зразумела?

— Так, сэр!

— Пайшлі!

Аўтаматычна адчыніліся дзверцы двайнога люка-шлюза. Роб у апошні раз акінуў вачыма ўтульную каюту, якая так добра служыла ім за ўвесь час падарожжа. Для чаго яны імкнуцца ашукаць самі сябе? Хіба можна суцешыць сэрца тым, што на некалькі гадзін будзе аддалена імгненне смерці? Ці не лепш памерці свабодна, у прывычнай абстаноўцы каюты, а не ў нязграбным і цяжкім касцюме, у якім давядзецца пакутаваць, галадаць i, нарэшце, задыхнуцца ад недахопу паветра.

— Скачы! — крыкнуў у мікрафон Поль і першым вылецеў у прастору.

Роб адчуў, як нейкі цёплы, лёгкі струмень абмыў сэрца. У вочы ўдарылі яскравыя патокі святла. Унізе паварочваўся голымі каменнымі бакамі Месяц. Усё было відаць да драбніц. Вось кратэры Герадот і Арыстарх. Далей разлягалася знаёмая раўніна імора Дажджоў. I ўсюды, куды ні глянь, — кругі вялікія, сярэдніх памераў і зусім малыя, якія нагадваюць варонкі ад выбухаў. Здавалася, гэта быў нейкі палігон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x