Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Том Вулф вярнуўся на Зямлю, ён стаяў у бiблiятэцы Генры Ўiльяма Фiлда i пазiраў на аграмадзiны, што былi спароджаны яго сэрцам i яго рукою.

— Хочаш усё гэта прачытаць, Том? — спытаў стары.

Але ён пакруцiў масiўнай галавою, шырокай далонню адкiнуў назад грыву цёмных валасоў.

— Не, — сказаў ён. — Баюся пачынаць. Калi пачну, захочацца ўзяць усё гэта з сабою. А мне ж няможна забраць гэта дадому, праўда?

— Няможна, Том.

— А вельмi хочацца.

— Нiчога не зробiш, нельга. У той год ты не напiсаў новага рамана. Што напiсана тут, павiнна тут i застацца, што напiсана там, павiнна застацца там. Нiчога нельга змянiць.

— Разумею, — Вулф цяжка ўздыхнуў i апусцiўся ў крэсла. — Стамiўся я. Страшэнна стамiўся. Нялёгка гэта было. Але i здорава! Каторы гэта сёння дзень?

— Шасцiдзесяты.

— Апошнi?

Стары кiўнуў, i нейкi час абодва маўчалi.

— Назад у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы, на могiлкi, пад камень, сказаў Том Вулф i заплюшчыў вочы. — Не хочацца мне. Лепей бы я пра гэта не ведаў, страшна ведаць такое…

Голас яго замёр, ён уткнуўся тварам у шырокiя далонi, ды так i застыў.

Дзверы адчынiлiся. Увайшоў Боўлтан з бутэлечкай у руцэ i спынiўся за крэслам Тома Вулфа.

— Што гэта ў вас? — спытаў стары Фiлд.

— Даўно знiшчаны вiрус, — адказаў Боўлтан. — Пнеўманiя. Вельмi старажытная i надзвычай лютая хвароба. Калi мiстэр Вулф прыбыў да нас, мне, само сабой зразумела, давялося яго вылечыць, каб ён мог справiцца са сваёю работай; пры нашай сучаснай тэхнiцы гэта было зусiм лёгка. Культуру мiкроба я захаваў. Цяпер, калi мiстэр Вулф вяртаецца, трэба будзе зноў прышчапiць яму пнеўманiю.

— А калi не прышчапiць?

Том Вулф узняў галаву.

— Калi не прышчапiць, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмым годзе ён ачуняе i паправiцца.

Том Вулф падняўся.

— Дык як гэта? Папраўлюся, падымуся на ногi — там, у сябе, — буду здаровы, i магiльшчыкi застануцца з носам?

— Правiльна.

Том Вулф утаропiўся на бутэлечку, рука яго сутаргава тарганулася.

— Ну, а калi я знiшчу гэты ваш вiрус i не дамся вам?

— Гэтага нiяк нельга!

— Ну… а калi?

— Вы ўсё разбурыце.

— Што — усё?

— Сувязь рэчаў, ход падзей, жыццё, усю сiстэму таго, што ёсць i што было, што мы не маем права змянiць. Вы не можаце ўсё гэта парушыць. Безумоўна адно: вы павiнны памерцi, i я мушу пра гэта паклапацiцца.

Вулф паглядзеў на дзверы.

— А калi я ўцяку i вярнуся без вашай дапамогi?

— Машына Часу ў нас пад кантролем. Вы не можаце выйсцi з гэтага дома. Я вымушаны буду сiлком вярнуць вас сюды i зрабiць прышчэпку. Я прадбачыў, што пад канец ускладненняў не мiнуць, i зараз унiзе напагатове пяць чалавек. Варта мне гукнуць… самi бачыце, гэта бескарысна. Ну от, гэтак лепей. Вось так.

Вулф адступiў, азiрнуўся, паглядзеў на старога, у акно, абвёў позiркам прасторны пакой.

— Даруйце мне. Вельмi не хочацца памiраць. Ох, як не хочацца!

Стары падышоў да яго, сцiснуў яму руку.

— А ты паглядзi на гэта так: табе ўдалося небывалае — выйграць у жыцця два месяцы звыш тэрмiну, i ты напiсаў яшчэ адну кнiгу — апошнюю, новую кнiгу! Падумай пра гэта — i табе будзе лягчэй.

— Дзякуй вам за гэта, — сур'ёзна сказаў Томас Вулф. — Дзякуй вам абодвум. Я гатовы. — Ён закасаў рукаў. — Давайце вашу прышчэпку.

I пакуль Боўлтан рабiў сваю работу, Вулф вольнай рукою ўзяў аловак i на першым лiстку першай часткi рукапiсу вывеў два радкi, потым зноў загаварыў:

— У адной маёй старой кнiзе ёсць такая мясцiна, — ён нахмурыўся, прыгадваючы: — «…пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю… Хто валодае Зямлёю? I навошта нам Зямля? Каб вандраваць па ёй? Цi для таго нам Зямля, каб не ведаць на ёй спакою? Кожны, каму трэба Зямля, будзе мець яе, застанецца на ёй, супакоiцца на маленькiм шматку i будзе ў цесным куточку яе вечна…»

Вулф хвiлiну памаўчаў.

— Вось яна, мая апошняя кнiга, — сказаў ён потым i на чыстым жоўтым лiстку вялiкiмi чорнымi лiтарамi, моцна нацiскаючы алоўкам, вывеў: Томас Вулф — пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю.

Ён схапiў стос спiсаных лiсткоў, на момант прыцiснуў да грудзей.

— Хацеў бы я забраць яго з сабою. Быццам расстаешся з родным сынам!

Ён адклаў рукапiс, пляснуў па iм далонню, спехам пацiснуў руку Фiлду i пакрочыў да дзвярэй; Боўлтан падаўся за iм. На парозе Вулф спынiўся, асветлены перадвячэрнiм сонцам, вялiзны, велiчны.

— Бывайце! — крыкнуў ён. — Бывайце!

Грукнулi дзверы. Том Вулф знiк.

Нарэшце яго знайшлi, ён плёўся па бальнiчным калiдоры.

— Мiстэр Вулф!

— Га?

— Ну i напужалi вы нас, мiстэр Вулф, мы ўжо думалi, вы знiклi!

— Знiк?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x