Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэй Брэдбери - Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ТОМАС ВУЛФ

i дата яго нараджэння i дата смерцi, i ў халодным пакоi пахне духмянай зялёнай папараццю.

— Выключце, — сказаў ён.

— Даруй, Том.

— Выключце, ну! Не веру я гэтаму.

— Гэта праўда.

Экран пачарнеў, i пакой накрыў паўночны купал неба; пакой зрабiўся склепам, ледзь адчувалася апошняе дыханне кветак.

— Значыцца, я ўжо не прачнуўся, — сказаў Томас Вулф.

— Так. Ты памёр тады, у вераснi тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага.

— I не дапiсаў кнiгу.

— Яе надрукавалi другiя, яны паставiлiся да яе вельмi беражлiва, зрабiлi за цябе ўсё, што трэба.

— Я не дапiсаў сваю кнiгу, не дапiсаў!

— Не бядуй гэтак.

— Вам лёгка казаць!

Стары ўсё не запальваў святла. Яму не хацелася бачыць Тома гэтакiм.

— Сядзь, сынку.

Маўчанне.

— Том?

Нiякага адказу.

— Сядзь, сынку. Хочаш чаго-небудзь выпiць?

Уздых, потым сцяты рык, быццам застагнаў паранены звер.

— Гэта несправядлiва, несумленна! Мне трэба было яшчэ столькi зрабiць!

Ён глуха зарыдаў.

— Перастань, — сказаў стары. — Паслухай. Выслухай мяне. Ты яшчэ жывы так? Тут, зараз — ты жывы? Ты дыхаеш i ўсё адчуваеш, праўда?

Томас Вулф адказаў не адразу:

— Праўда.

— Дык вось, — у цемры Фiлд падаўся ўперад. — Я перанёс цябе сюды, Том, я даю табе яшчэ адну магчымасць. Лiшнi месяц цi недзе каля гэтага. Думаеш, я цябе не аплакваў? Я прачытаў твае кнiгi, а пасля ўбачыў надмагiльны камень, якi трыста гадоў тачылi вецер i дажджы, i падумаў — гэткага таленту не стала! Гэтая думка проста не давала мне жыць, павер. Не давала жыць! Я не шкадаваў грошай, абы толькi знайсцi нейкую дарогу да цябе. Ты атрымаў адтэрмiноўку праўда, кароткую, дужа кароткую. Прафесар Боўлтан кажа, што, калi вельмi пашанцуе, мы здолеем пратрымаць каналы Часу адкрытымi два месяцы. Ён будзе трымаць iх для цябе два месяцы, але не даўжэй. За гэты час ты павiнен напiсаць кнiгу, Том, тую кнiгу, якую марыў напiсаць, — не-не, сынкў, не тую, якую ты пiсаў для сучаснiкаў, яны ўсе памерлi i ператварылiся ў прах, гэтага ўжо не зменiш. Не, цяпер ты створыш кнiгу для нас, для тых, хто жыве цяпер, яна нам вельмi-вельмi патрэбна. Ты пакiнеш яе нам дзеля самога ж сябе, яна будзе ва ўсiх адносiнах вышэйшай i лепшай за твае ранейшыя кнiгi… ты ж напiшаш яе, Том? Можаш ты на два месяцы забыцца пра той камень, пра бальнiцу — i пiсаць для нас? Ты напiшаш, праўда, Том?

Пакой павольна запоўнiла святло. Том Вулф стаяў i глядзеў у акно вялiзны, масiўны, а твар бледны, стомлены. Ён глядзеў на ракеты, што праносiлiся ў няяркiм вечаровым небе.

— Я спачатку не зразумеў, што вы для мяне зрабiлi, — сказаў ён. — Вы мне даяце яшчэ крыху часу, а час для мяне даражэй i патрэбней за ўсё, ён мой сябар i вораг, я заўсёды з iм ваяваў, i аддзякаваць вам я, мабыць, магу толькi адным спосабам. Хай будзе па-вашаму. — Ён запнуўся. — А калi я скончу работу? Што тады?

— Вернешся ў бальнiцу, Том, у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы год.

— Iнакш немагчыма?

— Мы не можам змянiць Час. Мы ўзялi цябе ўсяго на пяць хвiлiн. I вернем цябе на бальнiчны ложак праз пяць хвiлiн пасля таго, як ты яго пакiнуў. Такiм чынам, мы нiчога не парушым. Усё гэта ўжо гiсторыя. Тым, што ты жывеш зараз з намi, у будучым, ты нам не пашкодзiш. Але калi ты адмовiшся вярнуцца, ты пашкодзiш мiнуламу, а значыцца, i будучаму, там шмат што перакруцiцца, будзе хаос.

— Два месяцы, — сказаў Томас Вулф.

— Два месяцы.

— А ракета на Марс ляцiць праз гадзiну?

— Ага.

— Мне патрэбны папера i аловак.

— Вось яны.

— Трэба збiрацца. Да пабачэння, мiстэр Фiлд.

— Шчаслiва, Том.

Шэсць гадзiн. Заходзiць сонца. Неба чырванее, нiбы вiно. У прасторным доме цiшыня. Горача, але старога прабiраюць дрыжыкi, i вось нарэшце з'яўляецца прафесар Боўлтан.

— Ну як, Боўлтан? Як ён сябе адчуваў, як трымаўся на касмадроме? Ды гаварыце ж!

Прафесар усмiхаецца.

— Ён проста асiлак — гэтакi велiкан, любы скафандр для яго занадта малы, давялося тэрмiнова рабiць новы. Шкада, вы не бачылi, што гэта было: ён усё-ўсё абышоў, усё абмацаў, да ўсяго прынюхваецца, нiбы вялiзны сабака, гаворыць несцiхана, а вочы круглыя, ненажэрныя, i ад усяго прыходзiць у захапленне — ну сапраўдны хлапчук, дый годзе!

— Дай Бог, дай Бог! Боўлтан, а вы i праўда пратрымаеце яго тут два месяцы?

Боўлтан насупiўся.

— Вы ж ведаеце, ён не належыць нашаму часу. Калi энергiя тут хоць на момант аслабне, Вулфа адразу прыцягне назад у мiнулае, як папяровы мячык на гумцы. Паверце, мы ўсiмi спосабамi стараемся яго ўтрымаць.

— Гэта неабходна, зразумейце! Нельга, каб ён вярнуўся, не закончыўшы кнiгi! Вы павiнны…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x