Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плацiнавы абруч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плацiнавы абруч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Плацiнавы абруч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плацiнавы абруч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, яна не захацела ператварыцца ў Шчупака — ёсць iстота, якой i Шчупак баiцца, i гэтая iстота — Выдра.

З гэтага часу пачалася паласа дзiвосных ператварэнняў былой Маленькай Дафнii. Па меры таго як яна рабiлася больш моцнай i дасканалай, больш моцнымi i дасканалымi рабiлiся яе жаданнi. Яе жыццёвы вопыт няспынна ўзбагачаўся, запасiлiся веды, розум. Пераходзячы з аднаго вiду ў другi, яна, вядома, запамiнала мовы, звычкi, схiльнасцi i такiм чынам рабiлася ўсё больш грозным працiўнiкам нiжэйшых вiдаў, з якiх сама паходзiць. Ды i для сваiх яна была не менш небяспечнай, бо ведала больш, думала глыбей i, значыцца, была разумнейшая за iх.

Першы вывад, якi яна зрабiла пасля некалькiх ператварэнняў, быў такi: у кожнага ёсць вораг больш дужы i лепш прыстасаваны да жыцця; але i ў гэтага ворага ёсць свой вораг, i ў таго — свой, i дзе канец — невядома.

I другi вывад зрабiла былая Дафнiя: жаданням — мяжы няма: дасягнуўшы аднаго, адразу хочацца другога, новага, i гэта таксама бясконца. Калi высвятлялася, што нехта дужэйшы за яе, яна неадкладна займала яго месца. I не толькi не хацела залежаць ад каго-небудзь або кагосьцi баяцца — яна ўжо не мiрылася i з роўнымi сабе.

А вось i трэцi вывад: немагчыма ўявiць нiчога больш вартага жалю i ўбогага, як тая Старая Дафнiя, якая першая знайшла Плацiнавы Абруч…

Яна па чарзе перабывала ў ролi Шыпучай Змяi, Змрочнай Пантэры, Раз'юшанага Вепра, Клыкастага Воўка i iншых ролях. Потым: нарэшце ператварылася ў Грознага Мядзведзя, бо ў трох краях не было нiкога больш магутнага i грознага, чым ён. Але толькi першы час яна адчувала задавальненне ад становiшча Грознага. Бо калi i Мядзведзь — мяжа, дык гэта вельмi сумна. Што бегае за мяжой?..

Так ён, цар лесу, i блукаў па гарах i далiнах, i не давала яму супакою думка: што далей?

11

Тры ноблы, паведамляе нам далей зачараваны Пасвячоны, спакойна глядзелi на экран.

— Якая алагiчная эвалюцыя, — нарэшце сказаў Першы. — Не, гэта не нашы лоны, нiчога нават прыблiзна падобнага няма.

— Што мы ўжо адзначылi, — адклiкнуўся Другi.

— Ты, выходзiць, лiчыш, — звярнуўся Настаўнiк да Першага, — што калi б гэта былi нашы лоны цi падобныя да нашых, то яны эвалюцыянавалi б у нас?

— Так, не думаў, што стары Спiу так звязаў цябе, — весела заўважыў Другi.

Першы сумеўся.

— Даўно… У першыя гады Студыi… Адным словам, тады я патаемна раскруцiў лонаў. Настаўнiк! Яны вымерлi! Нашы лоны вымруць!

— Мабыць, ты карыстаўся недасканалым, вучнёўскiм эльвентарам, — спакойна прамовiў старшы. — Гэта так?

— Так… Некалькi стадый прамiльгнула… Я ведаю — я не павiнен быў… Але такi вынiк… Вымiранне!.. Я гатоў сваю вiну…

— Спецыфiчныя токi планеты Хi, на якой ты не паспеў яшчэ адаптавацца, выклiкаюць парой перабольшанае пачуццё вiны.

— Спецыфiчныя токi Хi, — нiбы рэха, адклiкнуўся Другi.

Першы апусцiў галаву…

* * *

На экране брыў па лясным гушчары калматы чорны мядзведзь; ён быў змрочны i сумны. I раптам паказалiся маляўнiчае возера, травянiсты беражок, сонечнае неба i на беразе — тры iстоты.

Гэта было апоўднi. Iстоты сядзелi колам, пiлi нешта, любавалiся прыродай i гутарылi. Усе тры — мужчыны.

Адзiн пiў гарбату з чарнiчным сочывам i ўпэўнена казаў, што ўсё на свеце грунтуецца на iнстынктах, бо iнстынкты непераходныя.

— Адсюлека што выходзiць? — пытаўся ён. — Што i як? А тое выходзiць, што немагчыма пра iнсцiкт сказаць, што гэны вось, значыцца, добры, а гэны — цьфу. Дык гэныя самыя яны, як адзiн, цi, па-вашаму, добрыя ўсе, — нiкудышныя.

Другi пiў гарбату з мёдам i нiзашто не згаджаўся з iм.

— Гэнта твая кансэпцыя няправiльная. Як кажуць, ва ўсёй сваёй паўнаце. Тут жа, да прыкладу, калi ж па-тваёму, то акурат выходзiць, што ўсё ўсем можна. Так? Так. А як жа так вось можна? Гэнтыя самыя, як ты кажаш, iсцiнты нельга пушчаць на самацёк. Вунь, возьмем, баба ў мяне…

— Iовi энд бовi! — усклiкнуў трэцi з прыяцеляў. — Каралi i капуста! Усё так. — Ён быў самы худы i стары i самы нязграбны з трох; ён пiў гарбату, падлiваючы ў свой кубак нешта з фляжкi, якую вымаў з унутранай кiшэнi i хаваў назад. — Iовi энд бовi.

— Бач? — сказаў той, што пiў з мёдам. — Падтрымлююць мяне. Калi ж для карысцi вобчаства, дык трэбаць гэнтыя iсцiнты падзялiць. Каторыя карысныя туды, — i ён паставiў свой кубак перад худым, — а каторыя некарысныя або, як кажуць, шкадлiвыя, гэнтыя пушчай iдуць сюды. — I кубак худога апынуўся перад прамоўцам, i той адразу спорна адпiў.

— А хто ж табе скажаць, якi iнсцiкт карысны, а якi храновы? — усмiхнулася чарнiчнае сочыва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плацiнавы абруч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плацiнавы абруч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плацiнавы абруч»

Обсуждение, отзывы о книге «Плацiнавы абруч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x