Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плацiнавы абруч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плацiнавы абруч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Плацiнавы абруч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плацiнавы абруч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настаўнiк паглядзеў на Першага.

— У нас ёсць заданне! — вымавiў той.

Другi заплюшчыў вочы, дыханне яго стала глыбокае i роўнае.

— У нас ёсць заданне! — паўтарыў Першы. — Калi вернемся нi з чым, нас дысквалiфiкуюць. Назаўсёды.

— Ты павiнен падумаць i выбраць, — цiха прагаварыў Настаўнiк. — Ты свабодны ў выбары.

— Нам патрэбна эвалюцыя разумнага Хi!

— Ты яе атрымаеш.

У гэты час з шамаценнем расхiнулiся кусты на ўскрайку лесу i на паляну выйшла дзяўчына. Першы здзiўлена паглядзеў на свайго Настаўнiа, — чаму, бачыце, той не ўключае абскуратара, — i сам пацягнуўся да апарата. Але Настаўнiк затрымаў яго руку. Другi ўсхапiўся. Усе тры пачалi глядзець на дзяўчыну.

А тая стаяла ў светлым адзеннi. Яна была статная i лёгкая. Тварык адкрыты i прыветлiвы, з ледзь-ледзь раскосымi вачыма; з-пад лейкападобнага капялюшыка спадалi на шыю блiскучыя чорныя валасы. Яна нешта напявала. Потым азiрнулася, нiчога, мабыць, што б магло яе бянтэжыць, не заўважыла i спакойна пачала рваць кветкi.

— Хто гэта? — шэптам спытаўся ў Настаўнiка Першы.

— Гэта — чалавек.

I тут Другi iмгненна пераапрануўся: замест блiскучага аблягаючага камбiнезона на iм былi закасаныя, як у Настаўнiка, штаны, белая кашуля, хустачка вакол шыi i гэткi ж капялюш лейкай. Ён паглядзеў на таварышаў, адвярнуўся, расставiў рукi i пайшоў насустрач дзяўчыне, напяваючы ў тон ёй няхiтрую мелодыю.

Першы напружыўся, нiбы хацеў кiнуцца следам, але зiрнуў на старэйшага i застаўся на месцы; рукi яго павiслi ўздоўж цела.

— Ён не вернецца, — сказаў Настаўнiк.

Другi адыходзiў усё далей; дзяўчына заўважыла яго, узмахнула букетам i засмяялася.

— Я мушу даць яму апошнi наказ, — сказаў Настаўнiк. — Я зараз вярнуся, i мы зоймемся эвалюцыяй разумнага Хi. Цяпер ты бачыў яго.

Ён адышоў толькi на некалькi крокаў, як раптам нешта шчоўкнула. Настаўнiк павярнуўся: Першы адчынiў люк астралёта i нырнуў у яго. У наступнае iмгненне паветра над тым месцам стала гусцейшае, здрыганулася, паднялося лёгкае воблачка пылу i — усё знiкла.

Доўгiм позiркам глядзеў Настаўнiк у неба, а калi апусцiў вочы, на паляне нi дзяўчыны, нi Другога ўжо не было.

«Паспяшаўся далей ад гэтых мясцiн i я, — пiша Пасвячоны, — бо заставацца тут далей не было патрэбы. Хаваючыся за кустамi, цягнучы за сабой ужо не патрэбны цяпер транскамунiкатар, я выбраўся туды, дзе стаяла замаскiраваная мая ракетка. I ўжо калi набраў вышыню i iмклiва ляцеў у патрэбным мне напрамку, я ўвесь час нiбы адчуваў на сабе нейчы далёкi ўсёбачны позiрк; у свядомасцi ўзнiкалi цьмяныя вобразы, сэнс якiх быў добры. I я зразумеў, што гэта — Настаўнiк-нобл развiтваецца са мною».

* * *

Да сказанага дадаць няма чаго, акрамя хiба таго, што, паводле чутак, наш Пасвячоны ўступiў з нобламi ў непасрэдны кантакт (праз гэтага Настаўнiка, трэба меркаваць) i ў хуткiм часе мы даведаемся аб вынiках гэтага кантакту.

Примечания

1

Арол царственны, непераможны, найвялiкшы, справядлiвы (лац.).

2

Грыф горны, таленавiты (лац.).

3

Цудоўны, якi высока ляцiць (лац.).

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плацiнавы абруч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плацiнавы абруч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плацiнавы абруч»

Обсуждение, отзывы о книге «Плацiнавы абруч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x