Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плацiнавы абруч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плацiнавы абруч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Плацiнавы абруч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плацiнавы абруч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык трэба ж глядзецi, глядзецi! — загарачыўся мёд. — Глядзецi! А як жа? Добраму — калi ласка, просiм. А каторы кепскi — стоп, хэндэ хох. А то адзiн гэны толькi хавус выйдзець. Баб вунь распусцiлi…

— Аддай мой кубак, — сказаў худы i заплакаў.

Злоўлены пакрыўдзiўся, сказаў, што манiпуляцыя з кубкамi патрэбна была для нагляднасцi, адпiў яшчэ крыху, потым аднавiў статус кво i панура працягваў:

— Бабам волю дай, iм дай волю…

— Воля, — усё яшчэ ўсхлiпваючы, працягваў худы. — Iнсургенты. Iовi энд бовi.

— Ну а мужыкам яе дай? — спытаўся вiноўнiк спрэчкi. — Дай iм, i што будзе?

— А нашто яна мне? На якi? Куды я пайду? А баба пойдзець — нiшто не ўтрымаець…

— Воля! — яшчэ раз паўтарыў худы, супакоiўся, лёг на спiну i дадаў з палёгкай: — Вунь у каго воля! Вунь ён! Арол-бацюхна. Кружыць сабе! Паглядвае! Прасторна наверсе. I нi да чога нашага справы няма. Гэта — воля! — I, скончыўшы, ён адразу заснуў як забiты.

— Ты яво беражы, — сказала чарнiчнае сочыва. — Высокага палёту быў.

— Быў ды сплыў, - помслiва ўсмiхнуўся мёд.

— Ты за iм як за каменнай сцяной.

— А ты?

— Я маўчу.

— Каторыя маўчаць, ваны не падзуджваюць.

— Хто ж падзуджаiць?

— А пра iсцiнты хто пачаўшы? Думаеш, я не паняўшы? Iсцiнты! Ваны вось яво i даканаўшы. А за iм i нас з табою.

— А ты мяне з сабою не раўняй!

— Ах-ах, цаца!

— Гэта паскудства, калега! — пакрыўджана змянiлася чарнiчнае сочыва. — Я ж знарок пачаў зусiм пабочную гаворку, каб адцягнуць яго ўвагу ад думак пра ўласнае падзенне, а вы…

— Ад паскуды чую, калега, — не застаўся ў даўгу мёд. — Вы не стамiлiся аплакваць сябе, я ведаю. I вам не церпiцца каго-небудзь абвiнавацiць у сваiх няўдачах.

— Гэта вы няўдачнiк, а ў мяне вынаходнiцтвы ёсць!

— Якая ж цана вашым талентам, калi вы трымалiся толькi дзякуючы яму.

— Я папрасiў бы вас заткнуцца, бездар вы i зайздроснiк жаўтушны!

— А вы — паразiтуючы неўрастэнiк!

— А вы — жабрак i лёкай!

— Iовi энд бовi, — пралепятаў спячы. — Арол-бацюхна… Лунае сабе… Воля…

— Божа! — журботна вымавiла чарнiчнае сочыва. — Як агiдна завяршаецца так удала пачаты эксперымент…

За кустамi сядзеў мядзведзь i назiраў. Ён, вядома, мог бы iх адразу ўсiх задраць — гэта ў яго на пысе напiсана, — але быў сыты. Ён проста выйшаў са сховiшча i зароў, i прыяцеляў як ветрам здзьмухнула. Мядзведзь даеў мёд i сочыва, а запаветную бiклажку так i не знайшоў: гаспадар яе, вiдаць, не пажадаў з ёю разлучыцца, нават рызыкуючы жыццём.

* * *

Экран працягваў мiгцець. Мядзведзь сунуўся берагам.

— Што гэта? — здзiўлена спытаўся Першы. — Хто яны?

— Гэта фiлосафы, — сказаў Настаўнiк.

12

Над вольнай раўнiнай, над шырокiм стэпам плыў Магутны Арол. Ён ляцеў так высока, што там не адчувалася гарачынi нават самай спякотнай парой; паветра свежае i мяккае, як пярына, i рухi Магутнага Арла былi плаўныя. Ён то хiлiўся на крыло i планiраваў, робячы кругi i млява прыплюшчваючы вочы, то складваў крылы i падаў, маючы асалоду ад ветру i хуткасцi, а потым зноў узносiўся i зноў лунаў, пазiраючы на сонца.

Нiжэй — дыстанцыя была раз i назаўсёды вызначана — ляцеў ад'ютант i целаахоўнiк Старэйшы Сокал, а яшчэ нiжэй кружылi чароды шулёнкаў — гэта была ахова. Шулёнкi не маглi намнога адарвацца ад зямлi (ды гэта i не дазвалялася) i знемагалi ад спякоты i смагi. Дзякуючы востраму зроку яны бачылi, што робiцца на зямлi: кiшачых мышэй, разнастайных птушак, сiнiя ручаiны i даўганогiх кулiкоў, на мелiзне нават бачылi рыбак, якiя абгрызалi сцяблiнкi трысця або проста раскашавалiся ў цiхiх затоках каля самай паверхнi. Усё гэта было як на далонi, але нi адзiн з шулёнкаў не меў права нават падумаць пажывiцца — Старэйшы Сокал надзвычай зоркi i пiльны. Ахоўваць бяспеку i спакой Магутнага Арла — вось такi iх абавязак, i нiчога iншага на свеце не павiнна было для iх iснаваць. Яны то згуртоўвалiся ў непрыступнае карэ, то перастройвалiся ў iмклiвы клiн, то размяшчалiся кругам, нi на секунду не выпускаючы з-пад увагi нi ад'ютанта, нi самога ўладара, нi вельмi мiзэрных змяненняў вакол iх — у паветры або ўнiзе. Яны не ведалi, ад якiх ворагаў трэба ахоўваць Магутнага Арла, яны толькi ведалi, што трэба ахоўваць, i ахоўваць пiльна. Час ад часу камандзiр шулёнкаў, самы дужы i натрэнiраваны з iх, адрываўся ад чарады i прабiваўся ўверх, да Старэйшага Сокала. Зразумела, ён не мог дасягнуць вышынi целаахоўнiка, не кажучы ўжо пра вышыню Магутнага Арла; ён падымаўся ўсяго настолькi, каб быць пачутым, i, задыхаючыся, крычаў:

— Ваша сцярвятнiцтва! На захадзе навальнiчная хмара!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плацiнавы абруч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плацiнавы абруч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плацiнавы абруч»

Обсуждение, отзывы о книге «Плацiнавы абруч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x