Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кельвiн! — зноў перапынiў мяне Снаўт.

Мяне здзiвiла, што толькi ён быў незадаволены маiмi неабачлiвымi словамi. Здавалася, Сарторыус iх не баiцца. Магчыма, яго «госць» па сваёй сутнасцi не такi кемлiвы, як «госць» Снаўта. На секунду ў маiм уяўленнi паўстаў нейкi карлiкавы крэтын, якi неадступна следаваў за доктарам Сарторыусам.

— Так, i мы гэта заўважылi, — пачаў Сарторыус. — Цяпер што да матываў з’яўлення ўтварэнняў Ф… Першая найбольш верагодная думка — на нас праводзяць эксперымент. Аднак хутчэй за ўсё гэта быў бы варты жалю эксперымент. Калi мы ставiм дослед, то вучымся на вынiках, перш за ўсё на памылках, i пры паўтарэннi доследу ўносiм у яго папраўкi… У нашым выпадку пра гэта не можа быць i гаворкi. Тыя ж самыя ўтварэннi Ф з’яўляюцца нанава… нескарэктаваныя… не ўзброеныя нiчым дадаткова супраць… нашых спроб пазбавiцца ад iх…

— Словам, тут няма функцыянальнай пятлi дзеяння з карэгiраванай зваротнай сувяззю, як назваў бы гэта доктар Снаўт, — адзначыў я. — I што з гэтага вынiкае?

— Толькi адно: калi лiчыць тое, што адбываецца, эксперыментам, то гэта не эксперымент, а… халтура, што, аднак, непраўдападобна. Акiян… дакладны. Гэта выяўляецца хоць бы ў двухслойнай канструкцыi ўтварэнняў Ф. Да пэўнай мяжы яны паводзяць сябе так, як паводзiлi б сябе… сапраўдныя… сапраўдныя…

Ён змоўк.

— Арыгiналы, — хутка падказаў яму Снаўт.

— Так, арыгiналы. Аднак калi сiтуацыя перавышае нармальныя здольнасцi пасрэднага… э… арыгiнала, настунае нiбыта «выключэнне свядомасцi» ўтварэння Ф, i адразу ж праяўляюцца iншыя дзеяннi, нечалавечыя…

— Гэта праўда, — сказаў я, — але такiм чынам мы толькi складаем каталог паводзiн гэтых… гэтых утварэнняў, i больш нiчога. А гэта бязглуздзiца.

— Я не ўпэўнены, — запратэставаў Сарторыус.

Тут я зразумеў, чым ён мяне так нервуе: ён не проста гаварыў, а казаў прамову, як на пасяджэннi Iнстытута.

Вiдаць, размаўляць iнакш ён не ўмеў.

— Тут узнiкае праблема iндывiдуальнасцi. Акiян цалкам пазбаўлены гэтага паняцця. Так i павiнна быць. Мне здаецца, шаноўныя калегi, што гэты… э… далiкатны, непрыемны для нас бок эксперымента не мае нiякага значэння для Акiяна, ён — за межамi яго разумення.

— Вы лiчыце, што гэта незнарок?.. — спытаўся я.

Яго сцверджанне крыху ашаламiла мяне, але, падумаўшы, я вырашыў, што такi пункт погляду нельга браць пад увагу.

— Так. Я не веру нi ў вераломства, нi ў зласлiвасць, нi ў жаданне нанесцi ўдар у сама балючае месца, як лiчыць калега Снаўт.

— Я зусiм не прыпiсваю Акiяну чалавечых пачуццяў, - упершыню ўзяў слова Снаўт, — але мо ты скажаш, як вытлумачыць гэтыя пастаянныя вяртаннi?

— Магчыма, уключана нейае прыстасаванне, якое ўсё круцiцца i круцiцца, як кружэлка, — прамовiў я, iмкнучыся зачапiць Сарторыуса.

— Не будзем адхiляцца, калегi, — гугнявым голасам заявiў доктар. — Гэта не ўсё, што я хацеў вам паведамiць. У звычайных умовах я лiчыў бы складанне нават кароткага паведамлення пра стан маёй працы дачасным, але з улiкам спецыфiчных умоў я раблю выключэнне. У мяне такое ўражанне, толькi ўражанне, не болей, што ў меркаваннях калегi Кельвiна ёсць рацыянальнае зерне. Я маю на ўвазе яго гiпотэзу пра нейтрынную структуру… такiя сiстэмы мы ведаем толькi тэарэтычна, нам невядома, цi можна i’ стабiлiзаваць. Тут з’яўляецца пэўны шанц, бо знiшчэнне сiлавога поля, якое надае стабiльнасць сiстэме…

Я заўважыў, як цёмны прадмет, якi засланяў экран з боку Сарторыуса, адсоўваецца: з самага верху блiснула шчылiна, i можна было ўбачыць, што там паволi шавялiлася штосьцi ружовае. I раптам цёмная перагародка ўпала.

— Прэч! Прэч!!! — пачуўся ў трубцы адчайны крык Сарторыуса.

На раптоўна асветленым экране мiльганулi рукi доктара ў шырокiх лабараторных нарукаўнiках i вялiкi, залацiсты, падобны на дыск прадмет, усё гэта знiкла раней, чым я зразумеў, што залацiсты круг — гэта саламяны капялюш…

— Снаўт? — паклiкаў я, глыбока ўздыхнуўшы.

— Слухаю, Кельвiн, — стомлена азваўся кiбернетык.

Раптам я адчуў, што Снаўт мне вельмi падабаецца. Я на самай справе не хацеў бы ведаць, хто ў яго «ў гасцях».

— Гэтага, вiдаць, досыць, га?

— Думаю, дастаткова, — згадзiўся я. — Паслухай, калi будзеш мець мажлiвасць, зазiрнi ўнiз або да мяне ў кабiну, добра? — спешна дадаў я, пакуль ён не паклаў трубкi.

— Згода, — адказаў Снаўт. — Толькi не ведаю калi.

На гэтым праблемная дыскусiя скончылася.

ПАЧВАРЫ

Пасярод ночы мяне разбудзiла святло. Я абапёрся на локаць, засланяючы другой рукой вочы. Хэры, захiнутая ў прасцiну, скурчылася i сядзела ў нагах ложка, валасы засыпалi яе твар. Плечы ўздрыгвалi. Хэры бязгучна плакала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x